Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 45
Перейти на страницу:

Так, усё гэта былі старыя і слабыя істоты, хаця імёны ў іх былі грозныя.

Таня глядзела на сабаку з ласкай.

А падняўшы вочы, убачыла няньку, такую ж старую, з глыбокімі маршчынамі, з поглядам вачэй, пацямнелых ад доўгага жыцця.

Паставіўшы вядро з бялізнай на зямлю, нянька пацалавала Таню і сказала:

— Якая ты чорная стала, не раўнуючы, як твой Філька. А маці вось няма дома. Чакала, чакала, не дачакалася, пайшла на працу. Засталіся мы з табой. Мы заўсёды адны. Хочаш, самавар пастаўлю? Ці пад'ясі чаго? Ужо і не ведаю, чым яны там вас у лагеры кармілі. Нябось ледзьве выплюнеш?

Але Таня не хацела есці.

Яна занесла ў хату сваю торбачку, пахадзіла па ціхіх пакоях, пакратала кнігі на паліцы.

Так, нянька гаварыла праўду. Як часта Таня заставалася адна гаспадыняй свайго часу і жаданняў. І толькі яна адна ведала, як гэтая свабода абрыдала ёй. У яе ні сясцёр, ні братоў. І маці часта не было дома. Грудзі напаўняе пачуццё горкай пяшчоты, ад якога на вачах з'яўляюцца слёзы. Адкуль яно? Можа, гэта пах рук і твару маці, яе вопраткі. альбо гэта яе погляд, памякчэлы ад пастаяннай турботы, якую Таня носіць у сваёй памяці ўсюды і заўсёды?

Раней, бывала, як маці збіралася з дому, Таня плакала, а зараз думала пра яе з бесперастаннай пяшчотай.

Яна не запыталася ў нянькі, ці скора вернецца маці. Яна толькі паглядзела на яе рэчы ў шафе, пасядзела на яе ложку і выйшла ў двор. Трэба было нарэшце неяк прыладзіць кветкі, якія яна выкапала ў лесе на балаціне.

— Але ж на дварэ восень, Таня! — здзівілася нянька. — Якія ж цяпер кветкі?

— Ну, якая ж восень! Глядзі, — адказала Таня.

Восень, як заўсёды, праходзіла над горадам без туману. Навакольныя горы, як і вясной, цямнелі ад хвой, і сонца доўга не схілялася над лясамі, і доўга ў дворыках пад вокнамі цвілі буйныя без паху кветкі.

На самай справе, можа, і саранкі пастаяць яшчэ трохі. А калі пасохнуць, то карані іх захаваюцца ў зямлі.

І Таня шырокім нажом выкапала ў зямлі некалькі ямак на градцы і пасадзіла саранкі.

Тыгр хадзіў паміж градак і абнюхваў іх. А потым падняў сваю вялікую галаву і глянуў угару на плот. Таня таксама паглядзела туды.

На плоце сядзеў Філька. Ён быў босы, у адной майцы, без гальштука, і твар яго гарэў ад хвалявання.

— Таня, — выгукнуў ён, — бяжы хутчэй да нас! Бацька падарыў мне сапраўдных ездавых сабак.

Але Таня не кінула капаць, рукі яе былі чорныя ад зямлі, твар ільсніўся.

— Не можа быць, — адказвала яна, — ты маніш. Калі ён паспеў гэта зрабіць? Мы ж сёння разам прыйшлі ў горад.

— Гэта праўда, — сказаў Філька. — Ён прывёў іх у горад яшчэ тры дні назад і трымаў у гаспадыні ў хляве. Ён падарыў іх мне і кліча, каб ты паглядзела.

Таня ўважліва паглядзела на Фільку.

Зрэшты, гэта магло быць і праўдай. Дораць жа дзецям такія рэчы, пра якія яны мараць. І робяць ім падарункі бацькі, як яна пра гэта чытала.

Яна кінула нож на градку і выйшла за вароты на вуліцу.

Філька жыў праз двор. Яго вароты былі зачынены.

Ён адчыніў іх перад Таняй, і яна ўбачыла сабак.

Побач з сабакамі на зямлі сядзеў Фількаў бацька і курыў. Люлечка яго хрыпела гучна, як і ў лесе ля вогнішча, а твар яго быў прыветны. Алень стаяў, прывязаны да плота. А сабакі ляжалі ўсе разам, з круглымі хвастамі, сапраўдныя лайкі. Не падымаючы вострых пыс, выцягнутых на зямлі, яны па-воўчы глядзелі на Таню.

Паляўнічы засланіў яе ад звяроў.

— Яны злыя, друга, — сказаў ён.

А Філька дадаў:

— Гэта табе не аўстралійскі сабака дзінга.

— Я добра ведаю такіх сабак, — сказала Таня. — Але ж гэта не дзікі сабака дзінга. Калі ласка, запражыце іх.

Паляўнічы быў крыху азадачаны. Запрэгчы сабак улетку? Гэта была такая неразумная забава. Але і сын папрасіў. І паляўнічы вынес з хлява лёгкую нарту і вупраж і падняў сабак на ногі. Забурчаўшы, сабакі падняліся.

А Таня залюбавалася іх прыгожай вупражжу, зробленай з сукна і скуры. Султанчыкі на галовах сабак развяваліся, як белыя мяцёлкі павейніка.

— Які багаты падарунак, — сказала Таня.

Паляўнічы быў рады пахвале сваёй бацькоўскай шчодрасці, хаця выказала яе ўсяго толькі дзяўчынка.

Яны пасядзелі ў нарце, і Таня патрымала каюр — доўгую палку з ясеню, акаваную на канцы жалезам.

Сабакі круціліся, налягаючы на заднія ногі, — збіраліся бегчы, цягнуць нарту па голай зямлі. Паляўнічы даў ім за старанне юколу. Ён дастаў з-за пазухі яшчэ дзве сушаныя рыбкі, дзве маленькія карушкі, зіхоткія на сонцы, працягнуў іх сыну і Тані. Філька пачаў гучна грызці, а Таня адмовілася. Але скончылася тым, што і яна з'ела сваю рыбку.

Паляўнічы пачаў збірацца ў дарогу. Пара было пакінуць гэты горад, дзе яго алень цэлы дзень стаяў някормлены. Ён загнаў сабак у хлеў і распрог там нарту. Потым адвязаў ад плота аленя і даў яму з далоні солі. Паклажа была гатова даўно.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)