У барвах зямлі
- Автор: Бутрым Венанцы
- Год: 1999
- Язык: белорусский
- Год: Грамадская арганізацыя Творчае згуртаванне Святліца
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «У барвах зямлі». Краткое содержание книги:
Венанцы Бутрым нарадзіўся ў г.Баранавічы ў 1936 годзе. Скончыў вучылішчы: тэхнічнае, Мінскае мастацкае. Быў электрыкам, мастаком-афарміцелем; настаўнічаў, працаваў у майстэрнях Мастацкага Фонда БССР. У літаратуры дэбютаваў у 1976 годзе ў часопісах “Маладосць” і “Нёман” вершамі і прозай, публікаваў асобныя творы ў абласным і рэспубліканскім друку.
Перейти на страницу:
Што ж гібець у скрусе,
лічачы няўдачы?
Адбылося, мусіць,
і не перайначыць.
Што лічыў сустрэчай –
стала развітаннем.
І канае вечар.
А ці будзе ранне?
***
Калi у памяцi перабiраю днi
цi ценi дзён, змарнелых, i бясследна
(як зерне, што на глебе беднай
не мела сiл падняцца i расцi),
прапаўшых для мяне i для людзей,
бо перамолатых мiзэрнасцю падзей,
з дзiцячай роспаччу знайду адзiн,
падхмелены, як сок з марозу журавiн.
Вясковай працаю прытомлены залiшне,
улёгся ён i сном каменным спiць,
паклаўшы галаву на роснае крысо.
Лiст не варухнецца. У венцер вiшнi
заблыталася зорка. I глядзiць
у цёмны двор i чорнае акно.
Перейти на страницу: