Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » У барвах зямлі
У барвах зямлі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У барвах зямлі

Электронная книга - «У барвах зямлі». Краткое содержание книги:

Венанцы Бутрым нарадзіўся ў г.Баранавічы ў 1936 годзе. Скончыў вучылішчы: тэхнічнае, Мінскае мастацкае. Быў электрыкам, мастаком-афарміцелем; настаўнічаў, працаваў у майстэрнях Мастацкага Фонда БССР. У літаратуры дэбютаваў у 1976 годзе ў часопісах “Маладосць” і “Нёман” вершамі і прозай, публікаваў асобныя творы ў абласным і рэспубліканскім друку.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:

Венанцы Бутрым

У барвах зямлі

Вершы

© Камунікат.org

I частка

***
А ноччу сняцца рэкi Беларусi, і нават назвы iх, што чысты гук нясуць. Iнакш нiхто iх звацца не прымусiў, як Шчара, Нёман, Прыпяць, Друць.
Крануўся лёд! Чаромха губiць цвет!.. А там i вялы лiст на плынь халоднай хвалi... I журавы пайшлi, за сонцам услед!.. Ужо як дробны шрот, ужо не чуваць, прапалi...
I ў сэрцы мужным – новы лiстапад. А пасмы-касмылi пакутлiвых вiроў пад тоўшчу лёду паляглi.
I ўсе жыццё, няйначай,– змена дат... Ды ў рэчышчах старых, сярод снягоў, плывуць надзеi новай караблi.
***
Адлiжна, трывожна... Зацята за кроны чапляецца дым! I посвiст антэнаў напятых намерам, няйначай, благiм.
Праз ноч – да чацвёртай, да пятай развязкi упарта чакаць: затопiць, залье узурпатар – драты так панура рыпяць!..
А мо? Раскалолася б неба!.. Хай колкасць сусвету сплыве, праб’ецца ледзь бачная Вега дрыжаць i свяцiць пакрысе, каб шарай гадзiнаю рання праклалiся зноў рубяжы.
***
Першы снег, беспрычынная радасць! На гарачыя вусны рабiн – пацалункi халодныя градам... Смех таропкi ад гнуткiх галiн...
Стынуць пальцы, падступна халодзiць прытуманены шэранню стан. О, спрадвечна салодкi падман, ты, чаканне, сумненняў разводдзе!..
З кузнi звон, перастукi. Бунтуе ў гулкiм горане полымя шар, ды абняты дрымотай абшар нат уласнага сэрца не чуе...
Будзе ноч насцярожана светлая сiлуэты лiчыць збоч дарог...
ТРЫПЦІХ
1 ...Дзе ж тыя качары, чапля сiвая ў ранiшнiм цёплым тумане? Хмара суцэльная, полап без краю, як безнадзейнасць чакання!.. Цьмянай ружовасцю трапяткою вока i думкi лагодзiць чуласць сустрэчы неба з вадою там, дзе ўжо сонцу ўзыходзiць? Мо, як на грудзi адны, i даволi? Проблiск найменшы не свецiць! Ў голую шыбiну – голае голле, нiзкi, пранiзлiвы вецер...
2 Бачу, нарэшце! Белыя мухi, о, замiльгалi, дружна пайшлi! Мо пасланцамi гульбы-завiрухi да перамучанай, грэшнай зямлi? Тракi стальныя, грузныя колы, хуткасцi прагнай нястрымнай цяжар... Зноў заiмжыла ўпарта наўкола з перанасычаных вiльгаццю хмар...
Досыць! Брысцi па размытых разорах i ў думках – цi знойдзецца сiл... Не адгукнецца спагадай прастора, хоць кляў бы, хоць шчыра прасiў...
3 Сеюцца, сеюцца крупы бялюткi... Кроны, паветра, дахi i дол у дотыках лёгкiх, росчырках гнуткiх – тчэцца абрус на няпрыбраны стол... I ўсе яснее. I сустракае воблiкам новым знаёмых з’яў. I промень першы з-за небакраю раптам прабiўся, але прапаў... Ды адбылося: ў хвiлiну такую, што незваротнаю явай прыйшла, хвалю ўздымае, следам другую, ужо нястрымны прылiў святла...
***
Сыпле i сыпле белае рэчыва – прыступам хмары пайшлi!.. Памяць, слабая мая, чалавечая, як тое зерне ў раллi?..
Цёмны бруснiчнiк калянасцю голаю змоўк? Цi размовы вядзе? Вы, што не маеце гучнага голасу, цi не замерлi ў бядзе?
Дзiўны зварот? Недарэчнае мроiва, пошукi казачных сiл? Ах, на зямлi ды нямала што скроена на нештодзённы капыл!
Дробныя кветкi. Маўклiвыя людзi. Што нi чарот – вастрыё!.. Перабалiць мне. А вам – не прыбудзе, пойдзем усе пад куп’ё!..
Толькi як стрэну сваю ўжо часiну – яснасць i велiчны змрок,– ўбачу яшчэ раз усё, што пакiнуў. От, проста так, незнарок...
Выдму сухую чаборам палонiць, крэмня па ёй – дзе-нiдзе. Лiпенем вузкiя пахнуць далонi... Вочы ў задуме-паўсне...
Мост, далячынь – як прыгожае дзiва, дугi ўскiнўтых крыл... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Крок – і адзін па Краiне шчаслiвай! Гэй, вы, з прыжыццёвых магiл!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)