Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » У барвах зямлі
У барвах зямлі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У барвах зямлі

Электронная книга - «У барвах зямлі». Краткое содержание книги:

Венанцы Бутрым нарадзіўся ў г.Баранавічы ў 1936 годзе. Скончыў вучылішчы: тэхнічнае, Мінскае мастацкае. Быў электрыкам, мастаком-афарміцелем; настаўнічаў, працаваў у майстэрнях Мастацкага Фонда БССР. У літаратуры дэбютаваў у 1976 годзе ў часопісах “Маладосць” і “Нёман” вершамі і прозай, публікаваў асобныя творы ў абласным і рэспубліканскім друку.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:
***
Цiхі i чысты блакiт – нават вачам балюча. Ў долах – бы клiчнiкi ўбiты – з-пад снегу мёртвае сучча.
Хромам i умбраю сосны праз насцярожаны iней. Гiля рэальнейшы посвiст – ў зачараванай краiне!..
Бездань, бясконцасць і холад – подых халодны сусвету і мяккае ззянне наўкола – песціць свяціла планету...
Ах, непрывычныя словы! Лепей – зямля пад нагамi, ў лужынах сонца абновы i пры дарозе той камень.
І смуткам пацягнены веi, позiрк астатнi, расстанне, захад без кроплi надзеi, паўночы глухмень, свiтанне,
дзень новы, боскi бязмала; Глюк-Крэйсляр, “Мелодыя”, тая, што дзеля нас завiтала i пераможна вiтае, клiча над грэбенем хвалi, часам ледзь чутна, ды шчыра...
***
...Вечар заiнелы з лёгкасцю зайздроснай сцеле-кампануе ценяў сiлуэт, дрэў, фiгур, таксi, услужлiвых кiёскаў, занятых падлiкам планавых манет...
Моўчкi побач крочу, думкамi цвярозы. Моўчкi я цікую, як глядзяць услед. У лагу далёкiм амярцвелi лозы, па зазiмку чыстым – двойчы воўчы след...
А табе да твару ў шапачцы-кубанцы, і каўнер так слаўна да шчакi прынiк... У чарнаце над намi ў нетаропкiм танцы дробны снег і вузкi, мутны маладзiк...
Я не стаў разважны, я не стаў цвярозы, летам або ўзiмку – ўсё той самы хмель: у лагу без назвы – гнуткiя бярозы, буйству маiх думак белая пасцель...
I шчыруе горад перманентным святам, не спяшае гучнасць замянiць на сон. Светлафор нястомны... I мiгцiць заўзята на карнiз пасланы пульсаваць неон...
***
Толькі снег, белы снег, мокры снег... А цябе – усё няма і няма... Прыпынілі хвіліны свой бег, забарона на гучнасць прыйшла!..
Белых клавішаў сціснуты рад. Чорных рэдка расстаўлены строй. Закрані з іх любы наўздагад – толькі шэпт... Гэта снег за сцяной...
Толькі б тых дачакацца ім рук, тыя пальцы адчуць над сабой – хай ажывяць абноўлены гук феерверкам над кожнай струной,
рэхам чыстым ад мутных вакон да магніту нібы – да яе, вадаспадам за той Рубікон, што праз мора чакання цячэ!..
Каб нясло ў забыцця акіян ветрам, хваляй, жаданнем маім. Не патрэбны мне сёння падман – белы снег...Гэты шэпт ні аб чым...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)