Чытаю тайнапіс вачэй
- Автор: Бураўкін Генадзь
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0301-7
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Чытаю тайнапіс вачэй». Краткое содержание книги:
110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.
Перейти на страницу:
* * *
Вы чуеце —
Чаромха расцвіла?
Гайда ў лясы,
У веснавыя нетры!
Раз'ятраныя, халастыя ветры
Гуляюць ад сяла і да сяла.
Чаромхавая бель —
Як цёплы снег,
Як незаплямлены вясельны вэлюм...
I галава ўжо кружыцца завельмі,
I так салодка вабіць першы грэх...
Заві сваю адзіную,
Заві,
Бяжы да мілых вуснаў напярэймы,
Ламай чаромхі душныя бярэмы,
Кідай вясну да ног сваёй любві.
I шчасцем спапялі душу датла
Рашуча,
Безразважна
I чароўна...
Ах, што ты робіш,
Горкая чаромха!
Навошта гэтак рана расцвіла?..
Перейти на страницу: