Чытаю тайнапіс вачэй
- Автор: Бураўкін Генадзь
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0301-7
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Чытаю тайнапіс вачэй». Краткое содержание книги:
110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.
Перейти на страницу:
«Цілі-цілі цеста!..»
Улёг за імі шчанюком звяглівым.
і ўсё чакаў,
Як голас мой падхопіць
I панясе пад гулкім небам рэха.
А сад маўчаў.
Маўчалі змрочна кроплі,
Што на лістах званочкамі віселі.
А яблыня старая
Поўнай жменяй
Дажджу мне сыпанула за каўнер.
I я замоўк.
Як быццам спатыкнуўся.
Мяне спыніў цяжкі дарослы сорам.
Пачуў я раптам,
Як замоўк чамусьці
У шапатлівых кронах звонкі лопат,
Як стала ў садзе золка і будзённа.
Я дзякую,
Што ты маўчыш,
Мой сад...
Мой сад...
Перейти на страницу: