Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Чытаю тайнапіс вачэй
Чытаю тайнапіс вачэй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чытаю тайнапіс вачэй

Электронная книга - «Чытаю тайнапіс вачэй». Краткое содержание книги:

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
Ці ў свеце лета, Ці зіма, Ці маразы, Ці спёка,— А без цябе Мяне няма Ні блізка, Ні далёка.
Ты добра ведаеш сама , Хоць і не кажаш гэта: I без мяне Цябе няма...
Такі вось паварот сюжэта.
* * *
3 усмешкай сумнай Па вясне Праводжу позіркам дзяўчатак, Што, Як касуль пудлівых статак, Бягуць імкліва паўз мяне.
Майму пахіламу плячу Плячо дзяўчына не падставіць. Я страціў даўнія падставы Аклікнуць тых, Каго хачу.
Цяпер я, Нібы папскі нунцый Ці нават сам суровы Бог, Адно, што маю,— Азірнуцца І ціха адысціся ўбок.
Ну што — Дажыўся, Галубок?..
* * *
Калі пад зорным купалам высокім I для мяне журботны звон праб'е, Адкінуўшы і крыўды, і папрокі, Я зноў цябе паклічу да сябе.
I прыпаду ў апошнім парыванні Да дарагіх халаднаватых рук: "Даруй мне ўсе грахі. Даруй каханне.
I вернасць старадаўнюю даруй. Сагрэй хаця б усмешкаю слабою, Пакінь мне пацалунак на ілбе. Калі мы там сустрэнемся з табою, Я зноў навекі выберу цябе..."
* * *
Як цябе няма са мною побач, Белы свет халодны і пусты. I гукаю я тады на помач У адчаі: — Любая, дзе ты?!
Хай вакол вірыць жыццё нястомна, Маладосць ад шчасця ў бубны б'е, Я ўсё роўна Быццам непрытомны I асірацелы Без цябе.
Поспех, Слава, Дабрата зямная, Што ў душу завабілі вясну? Без цябе, Я гэта добра знаю, Трацяць сваю даўнюю цану.
Адплываюць жураўліным клінам Летуценні, Песні I лісты... Можа, Я пасля сябе пакіну Толькі крык мой: — Любая, дзе ты?!
* * *
Не пакідай мяне. Пабудзь яшчэ. Перашапчу табе ўсе казкі свету. I прачытаю тайнапіс вачэй. I зразумею ўсе твае сакрэты.
Дазволь, Як пасля першага глытка, Забыць вясновай хмельнасці гарчынкі I залатым крылом маладзіка Разгладзіць твае лёгкія маршчынкі.
Няхай расстання чорная жуда Нас не кране сваім агнём халодным. Не пакідай мяне. Не пакідай. Не пакідай I сёння, I заўсёды.
* * *
Ты, мой строгі крытык і дарадца, Галавой хітаеш над радком: "Вось і пачынаеш паўтарацца, Да юнацтва цягнешся крадком. Сённяшні самотны дзень кароткі Да сябе ў памочнікі бяры! Там твае галоўныя знаходкі, Там твае бясцэнныя дары..."
Я ж аддам наступныя дары ўсе, Не спытаўшы нават аб цане,— Толькі б дзень той светлы поўтарыўся, Калі ты ў жыццё прыйшла ка мне.
* * *
Патушы у сваёй душы нянавісць, Запалі ў сваёй душы любоў. Чорныя часы бываюць нават У бязгрэшных белых галубоў.
Роспачнасць і ім ламае крылле, Кідае бязлітасна на брук. Пазнавата мы з табой адкрылі, Што няма кахання без разлук.
Верылі мы доўга, Што заўсёды Будзе з намі наш шчаслівы час, Што расчараванні і нязгоды Існуюць на свеце не для нас.
I прыгадваць сёння недарэчы Боль ранейшы і папрок любы... Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі. Ну а мы ж з табой — Не галубы...
* * *
Каму б я верыў, Каб не ты? Мне б дзень быў шэры, Каб не ты. I цуд дзявочай пекнаты Не грэў бы вочы, Каб не ты.
Пра што б я думаў, Каб не ты? Памёр бы з суму, Каб не ты. У свеце, Поўным Нематы, Я б стаў бязмоўным, Каб не ты.
Я б быў няшчасны, Каб не ты — Без дабраты, Без праваты. I ўсё ў душы маёй дачасна Даўно б пагасла, Каб не ты...
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)