Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шчаслівай долю назаві...
Шчаслівай долю назаві... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчаслівай долю назаві...

Электронная книга - «Шчаслівай долю назаві...». Краткое содержание книги:

Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
Не думала, што ўжо і мы Далучаны да той кагорты, Дзе шчасце блытаюць з камфортам, Дзе ўсё рашае суд гурмы...
Спі, прамянінка мая залатая. Толькі табою жыццё апраўдаю.
Хай мае смуткі не стануць прычынай Для наракання на долю жанчыны.
Праўда не ў тым, што нас папіраюць. Ісціна ў тым, што без нас — паміраюць.
Гінуць як Рыцары, Воі, Паэты. Лепшыя з іх сэрцам помняць пра гэта.
Вось чаму лепшыя з іх без вагання Нават галовы складуць за Каханне.
...Як лёгка пагадзіўся ты З маёю роспаччу адчайнай, Што больш не трэба нас страчання, Не трэба шчасця нам з лухты. Як быццам толькі і чакаў, Каб выдыхнулася такое, — Усе харугвы здаў без бою. Шчэ побач быў, а ўжо ўцякаў...
Я выжыла. Мне трэба жыць. Як-небудзь звыкнуся са стратай. Ды памяць!.. Як трымцяць напята Таго яднання міражы! Няма тых вуснаў, а гараць На мне ўсе пацалункі тыя, Няма тых рук, а трапяткія Віры іх ласкі ўсё віраць!..
...А як жа, мілы, ты жывеш, Як дыхаецца там, з другою? Ты і яе найдарагою, Каханай і яе завеш? I з ёю гэтак, як са мнон, Табе і ўдосвіта, і ў змроку, I гэтак жа навідавоку Ўсе барвы шчасця, мілы мой?
Ці ўсё ж — на самым дне маны — Ты палкім прытварацца мусіш, I слухаць у смяротнай скрусе, Як звоняць па любві званы?!. I не сканаць, і не забыць. Ні апраўданнейка, ні рады. Жахлівей не бывае здрады, Як сонца ўласнае забіць!
Пракляты будзь — так званы доўг! Будзь клятая — мараль натоўпу, Што ад часоў патопу топіць Слабых у багне пошлых догм!
Там кожны ведае, як жыць, I кожны кожнага асудзіць. I паразвучваліся людзі Адзіна вартым даражыць — Сваёй Любоўю...
Ах, першацвет мой кранальна чысцюткі, Донька мая! Годы пройдуць так хутка.
Бачу той час, калі шызую чаплю Суму твайго я прагнаць не патраплю.
Будзе кружыць над табой неадхланна, Покуль і ты не прашэпчаш: «Каханы!»
Покуль не пойдзеш і ты па лязе За сонцам уласным, а даль — у смузе!
О хай сабе, хай! Толькі б далеч — была: Каханне без пространі — птах без крыла.
І як ні падтрымваць, і чым ні лячыць — Сканае ў пакутах. Памрэ. Не ўзляціць.
Будзь ластаўкай, доля, будзь чорнай змяёй — Дай пространь Кахання для донькі маёй!
Я дам ен нангожую ў свеце зямлю, Якую да спазмаў у горле люблю.
Дам вежы яе, і яе курганы, I казкі-паданні сівой даўніны.
Бярозку пры лёне, ў палёце бусла, Усё, што і мне колісь мама дала,
Усё, чым багата сама я душой, — Дай пространь Кахання для донькі маёй!
Я ведаю змалку, знаць будзе й дачка, Чым слаўная ў свеце зямля Васілька.
I што мы любілі, і што мы клялі, I як выжывалі на гэтай зямлі.
У мальвах надзей, пры тузе касачоў Наш зранены сцяг развіну над плячом,
I дух Белай Русі ў дачцэ не прымрэ, I мове сунічкай на вуснах гарэць.
Што трэба шчэ ў нашай старонцы жытной?! — Дай пространь Кахання для донькі маёй!
Не дай ёй пачуць, як пачула я: «I твой тут — ніхто, і ты — нічыя».
1986
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)