Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шчаслівай долю назаві...
Шчаслівай долю назаві... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчаслівай долю назаві...

Электронная книга - «Шчаслівай долю назаві...». Краткое содержание книги:

Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:

Ніны Мацяш

Шчаслівай долю назаві...

Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Шчаслівай долю назаві...: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1990 — 110 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ВІЗІТНАЯ КАРТКА
Спытаюцца: «Адкуль ты? Скуль ты родам?» I адкажу: — З палескай той раўніны, Якая з даледавіковых часаў Пароднена і з доляй, і з нядоляй. О, нездарма яна, мая старонка, I Белым возерам глядзіць, Як вечнасць, I Чорным возерам глядзіць, Як памяць... Бярозаўшчына! Жылкаю блакітнай Пульсуе Ясельда ў цябе на скроні. Вясёлыя гаі твае бярозавыя Нітуюцца з барамі ды з дубровамі, Каб з травамі, імхамі, чаратамі Няўзнак на ўвесь зеленасвет Еўропы важыць. А ці ж не так і чалавечы лёс твой Панітаваны з лёсам чалавецтва, Мая Бярозаўшчына?! Колькі тысяч Дзяцей сваіх ахвяравала ты I землям іншым, і народам іншым!.. I апыналіся бярозаўцы твае, Чарнявыя ды русыя, Натоўпам безаблічных бежанцаў ці эмігрантаў... Выдатна патраплялі змазалелыя іх рукі Выпешчваць каву на плантацыях Бразіліі, Вылузваць вугаль з нетраў Чылі, Выдойваць буйваліц у пампах Аргенціны, Вылоўваць жэмчуг у прадоннях Палінезіі... Але з гадамі выяўлялася, што з дна Нядольнага туляння здабываўся імі Адным-адзіны скарб: Туга няшчадная Па крыку кнігаўкі Над лотацева-залатым разводдзем, Па аксамітных азярынах лёну сіняга, Па далікатным Бэзава-ружовым цвеце бульбы, Па васілёчку ў жыце ды буслянцы на страсе. Не адбалець такому болю. Шукалі хлеба на чужыне, Чужынцамі ж падцятая, падмятая Зямля радзінная была Для самых лепшых, Для адданейшых сыноў, дачок сваіх Злавеснейшым Канцэнтрацыйным лагерам «Бяроза»: Як люта катавалі там, як праглі ўсмерціць Самую думку, мару згаладалых Пра іх найсаладзейшы хлеб — Хлеб долі-волі На прадзедамі тканым, Адбеленым ад глуму чорнага абрусе Матчынай мовы... Век не прыцьмець у памяці людской Ні Мальчы прамінулага стагоддзя, Засечанай да смерці бізунамі За бунт супроць улад; Ні расстраляным карнікамі Осаўцам За тое, што найпершымі ў раёне Калгасам выйшлі сустракаць вясну; Ні Здзітаву, вядомаму яшчэ Ў часы Іпацьеўскага летапісу, сёння ж Бяссмертна ўслаўленаму Здзітаўскаю абаронай; Ні юнаму Белаазёрску, Што рукатворным сонейкам расцвіў, Каб не вярнуўся болей змрок былога. Бярозаўшчына Ўмелі пастаяць За гонар свой, за песеннае заўтра твае дзеці — Твае Альшэўскія ды Кутнікі, Труцькі, Вячоркі, Руцічы, Хвядчэні Барушкі, Коласы ды Салаўі, Іх мноства, нескароных, Хоць былі I ямішчы пры кляштары ў Бярозе, I ўрочышча Смалярка, і траншэі Утульналесай Броннае Гары, Дзе тысячамі гінулі бязвінна Славяне й неславяне, Дзе па-зверску «Звышчалавекі» нішчылі людзей. Яшчэ й цяпер Зялёную травінку з тых мясцін Прыкусіш задуменна — й толькі потым, I толькі потым сцяміш, скуль ён, гэты Саленаваты прысмак на губах... О ты, бяссмертны кругабег Жыцця! Ды шчасна ўсведамляць, што на Зямлі, Усюды, ўсюды, пад любым сузор'ем А некалі ж ды выспее пара, Калі любое селішча людское, Як наша вёска Горыч, Збудзе горыч І назавецца Светачам нарэшце! Гляджу на жытнія разлогі кута роднага І думаю: Хай ясніцца Твой дзень, Хай непарушна мірным будзе неба Над шчырай працай і над адпачынкам Дзяцей Тваіх неваявітых, працавітых, Хай зоркамі дастатку й хараства Дамы іх свецяцца, Як свецяцца іх душы! Ім ёсць чым ганарыцца, Ёсць чым жыць, I што апець, I што яшчэ стварыць!
1986
СЯБРАМ

Я не ару, не сею і не жну,

як не праду, не тку і не будую.

Елісавета Баграна
Куды ні траплю — скрозь магу разлічваць Калі не на свяцільнік — на лучынку, Як не на белы хлеб — хоць на скарынку, Як не на малако — хоць на ваду: Людскога клопату хаця б расінку Паўсюль знайду.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)