Чырвоная брама
- Автор: Карамазаў Віктар
- Год: 101
- Язык: белорусский
- ISBN: some
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:
Тут напэўна i школа жывапiсу, народнага i свайго, далёкага ды блiзкага ў часе, паэтычна-ўзьнёслага ды будзённага. Найжывапiсных узаемных пранiкненьняў, уплываў душ роднасных.
— Калi я выйшаў за браму, iшоў у далёкi сьвет, на Беларусi не было сваёй мастацкай школы.
— А Вiцебск?
— Там былi таленавiтыя настаўнiкi i генiяльныя вучнi, але не было нацыянальнай школы. Перад беларускiм хлопцам у жывапiсе рэальна ляжалi дзьве дарогi: адна — саматужная, другая — праз школы суседнiх народаў i мастацтваў, на поўначы — Расеi, перадзьвiжнiкаў, на поўднi — Кiева i Львова. Мяне, палешука, завабiла суседка Украiна. Адно ў нас Палесьсе, адна Прыпяць, адны гiстарычныя каранi, блiзкiя мовы, песьнi, буслы, але там больш нацыянальнай волi, як у нас, а воля — глеба, на якой каласуе народ.
На сьцяне карцiна — матыў звычайны для Палесься: бусьлiнае гняздо, у iм бусьляняты, дзюбы якiх яшчэ ня высьпелiлi, чорныя, а над малымi — мацi бусьлiная раскiнула крыльле. У звычайных для Палесься сюжэце ды вобразе незвычайна моцнае для мастака пачуцьцё, якi бяз бацькi рос пад матчынымi крыламi. А вось i фотаздымак: Надзея Мiхайлаўна трымае на каленях сваiх двух хлопчыкаў, абхапiўшы iх рукамi, нiбыта крыламi. Дакладны нават у малюнку паўтор матыву мацярынства. Але i гэтакае, глыбока эмацыянальнае, бачаньне карцiны няпоўнае: у гнязьдзе бусьлiным, у выяве бусьлiхi-мацi, як у чалавечай мацi, жыве Айчына — ня толькi матыў ды вобраз, але i нацыянальны шлях, вышэйшы сэнс ды лёс — тэма не аднаго матыву i не адной карцiны, а ўсёй творчасьцi i ўсяго жыцьця. Яе пачатак, магчыма, быў тут — у матыве бусьлiнага гнязда. I тады ня мае значэньня, калi напiсаная карцiна, раней, як тэму рушыла паводка птушыных крылаў, альбо пазьней, у рэчышчы паводкi, — прываблiвае пачуцьцё, укладзенае ў вобраз, дастатковае, каб кожны раз, працуючы, знаходзiць новыя ды новыя арыгiнальныя выявы, даваць iм нечаканыя ды сьмелыя мастацкiя рашэньнi. У кожнай рабоце, у кожным вобразе i птушкi, i крыла жывога, i ваяра з вышынёю, з космасам ёсьць узьнёсласьць рамантычнай мары, бунт маладой крывi. Калi ж рамантыка трымае мастака ўсё жыцьцё, хiба не азначае гэта, што мастака не пакiдае маладосьць?
Ён успамiнае:
— Палесьсе ў вачах з маленства: i край, i рай птушыны. Вясна, бывала, пачнецца — аблогi стогнуць ад шолаху ды сьвiсту пёраў. Птушыны мiжкантынентальны порт. Усе птушкi, што лятуць праз Палесьсе з поўдня на поўнач i з поўначы на поўдзень, у нас садзяцца, кормяцца, гняздуюць, ладзяць вясельлi, кiрмашы, а мы, палешукi, з маленства на iх падобныя. Малымi не хадзiлi — лёталi. Рукi i ногi вырасталi доўгiя, моцныя, нiбы ў птушак крылы. Раскiнеш рукi i ляцiш з гары на рэчку, а там — вада, зямля i неба, птушкамi затканыя, i ўжо ты сам у тым выраi птушыным. Такое дзiва!..
I ня дзiва, што, узгадаваны ў царстве птушак, мастак злавiў аднойчы на пэндзаль адну з iх, першую, а за ёю ўзьняў у неба цэлы вырай. Сам ад сябе не чакаў гэткага натхненьня? Магчыма. Але той вырай закружыў на доўгiя гады.
“Крылы I”.
“Крылы II”.
“Крылы III”.
“Крылы IV”.
“Крылы V”.
Чым iх паяднаў мастак? Малюнкам, колерам, iмклiвасьцю палёту? Дзе тое перавясла, што зьвязвае, яднае вырай? Была задума памiрыць зямлю i неба?
— Пiсаў я радасьцю...
А радасьць не яднае? Гармонiя крыла, зямлi i неба — хiба ня вечная крынiца прыгажосьцi, радасьцi? Iх трэба паяднаць яшчэ i з сэнсам, з мэтай? Асаблiва для мастака, якi i прыгажосьць, i радасьць да поўнай волi ня пусьцiць. Не зьняволiць, нi ў якiм разе, але з разумным сэнсам павянчае, выштукуе вянец адмысловы — шлюб вечны.