Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 147
Перейти на страницу:

— Ну, аб гэтым досыць. Вяртацца ёй да чалавека, які ў шлях выпраўляецца, няма чаго. Ачуняла б толькі, — твар яго раптам стаў рашучы. — І шкадаваць аб тым, што не збылося, не выпадае. Але званка чакаю. А замест яго — кожную ноч — яны. Ведаеш, трывожуся я.

Мілы мой, я гэта з самага пачатку бачу. І тое, што кепска. І тое, што падобны ты на адзіную барокавую скульптуру ў маёй кватэры: на «смуткуючага» над тваёй галавой. Страшныя вочы. І гэты вянок. Як я гэтага не заўважаў?! Заўтра ж выселю яго ў другі пакой.

— І… баюся, Антось. Ты ведаеш, баязліўцам не быў. Разам былі ў рознай калатэчы.

— Ведаю.

— А тут паршыва. Падыходзіць нехта да вокнаў. Сабакі бурчаць, як на нячыстую сілу. Нейкі пах аднойчы ў перадпакоі.

— У міліцыю пазвані.

— З-за няясных падазрэнняў? — ён раптам скалануў галавой і ўсміхнуўся. — До ўжо табе… А пострах? Пострах можа быць з-за сэрца. У сардэчнікаў гэта бывае, гэткія прыпадкі неасэнсаванага, беспрычыннага постраху. І ў мяне й раней былі. Не звыкаць.

— Я ж табе і кажу. Кінь. Звычайныя барыгі. Хочаш кілішак каньяку?

Трывога ўсё ж не пакінула яго.

— Можа быць. Але чаму кніга? Чаму адна гэтая кніга? Чаму не мой Мікола? Не грамата Жыгімонта мытнікам — там жа адзін каўчэг чаго каштуе? Чаму гэтая кніга?

— Не ведаю. Давай паглядзім.

— Вось я і хацеў. Ды не рызыкнуў несці. Цёмна, — ён устаў.

— Ну, бывай здароў, браце. І плюнь на ўсё.

— Ты… заходзь да мяне паслязаўтра, Антосю. Разгледзім. Я хаця й архіўны работнік, а палеограф ты лепшы.

Я вырашыў, што хопіць. Трэба пераходзіць на звычайны тон. Досыць гэтага, гнятучага, досыць. Бо амаль любому жаху, калі ён у плоці, мужчына можа разбіць нос.

— То што, правялебны Мар'ян?… І псы бурчалі на сілу варожую, а ён, бес, у сенцах, спакушаючы правялебнага чысціню, смярдзеў брыдка…

— Нібы творы доктара навук гістарыйскіх Цытрыны.

— Забрахаўся, якія гэта «гістарыйскія»?

— А «мусікійская» ж ёсць? То ж бо… «Цытрыны» і падобных яму.

Мы разрагаталіся. Але ўсё адно я адчуваў, што на дне ягоных вачэй трывога.

…Ён пайшоў, а трывога засталася. Я падышоў да акна і глядзеў, як ён ідзе цераз вуліцу ў касых, імклівых струменях снегу, змешанага з дажджом.

Раздзел II

Пад'езд кавалераў

Раніцай мяне разбудзіў залівісты крык пеўня, а пасля адчайнадушнае, надрывістае кувіканне парасяці: відаць, неслі ў мяху.

— Не хачу-у! Пусці-і-це! Пусці-іце! Як на вёсцы. І кожную нядзелю мне вось так прыемна. І гэта адна з прычын, чаму я люблю сваю хату.

Прыемна гэта сказаць: мая хата, мой пад'езд, мой двор. Асабліва ўспамінаючы вайну, і як пасля намучыліся з бацькам па чужых кутах, і як пасля жылі ў адным пакоі камунальнай кватэры з калідорнай сістэмай. А пасля адзін. І вось два. І тут бацьку пацягнула дажываць у свой гарадок да сваёй сястры, маёй цёткі.

— Не магу. Як нібы зрабіў сваю справу. А тут яшчэ кожную нядзелю пеўні, каровы, коні — ну кліча нешта, і ўсё. Каб яшчэ не раён гэты кляты. А тут бачу — парсючок, пярэсценькі. Я ж, здавалася б, гараджанін, я ж араць не ўмею. А тут — ну хоць бы рыдлёўку ў рукі… Бэз зазелянеў, зямля пахне, тлустая такая. На агрэсце зялёнае воблака… Паеду да Марыны. Там сад, будзем двох корпацца. А ты — толькі цяпер, глядзі, жаніся.

Ён меў рацыю. Нават мне немагчыма ўседзець на месцы кожную нядзелю, калі цераз тракт ад майго дома адкрываецца рынак худобы: коні, каровы, свінні, залатыя рыбкі, авечкі, галубы, трусы, лясное звяр'ё, птушкі, сабакі і ўсё жывое.

Да таго як агарадзілі квартал — дзядзькі з вазамі стаялі сабе на тратуарах, а здаравушчыя мацёры, адваліўшы саскі, ляжалі, мілыя, на газоне.

Аднойчы мой сябар Алесь Гудас (а ён жыве на першым паверсе) у нядзелю сядзеў за пісьмовым сталом, а проста пад акном яго кабінета спыніўся воз. Дзядзькі нешта прадалі і вырашылі замачыць куплю-продаж. З рыльца. Убачылі яго і пачалі круціць пальцамі каля лоба. І сапраўды, дурань нямочаны: людзі весяліцца збіраюцца, нядзеля, а ён працуе. Алесь пакруціў пальцам у адказ, прынёс і падаў ім у акно шклянку. Тады яны першую налілі яму. Жонка пасля ледзь з глузду не з'ехала: адкуль выпіўшы? У хатніх туфлях не выходзіў, у хаце ані кроплі спіртнога, а ён глядзіць і не дужа разумна ўсміхаецца.

Харошы куток! Шкада, калі рынак куды-небудзь перанясуць. І, галоўнае, у двух кроках ад «вёскі», ад таго куточка, занесенага на брук, вулачка, далей бульвар і шумны вялікі горад. І дома і замужам.

З таго часу як я не хаджу на работу і блытаю дні — крык пеўня ў нядзелю, праз добрае згасанне сну, для мяне, як дадатковы каляндар.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)