Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 147
Перейти на страницу:

— Распавядай, — сказаў я.

Бо я верыў. Верыў гэтым устрывожаным вачам, злёгку скрыўленаму роту, неспакойным пальцам, нервовай спіне, напятай, як лук (вось-вось выскачыць звер).

— Ходзяць за мною ўвесь час… За вокнамі снег падмяты раніцамі… І калі з работы вяртаюся… Сабакі нервуюцца, як прыходжу… Некалькі разоў заўважаў, што швэндаюцца на пустыры нейкія цёмныя асобы.

— Ладна. Скажам, за кнігу. Адкуль ім ведаць, што яна ў цябе?

— Меў дурасць. Выстаўка была ў лютым у публічнай бібліятэцы. Старадрукі. З бібліятэкі, дый з пры-ватных збораў таксама.

— І што?

— А тое, — ён усё ж глынуў ахалолай кавы. — Я стаю пры сваіх і тлумачу. Маячыць наводдаль нейкі чалавек. Высокі, год на восем за нас старэйшы, але яшчэ не сівы, цёмны бландзін. Аблічча бура-чырвонае, нібы загарэў, нягледзячы на зіму. Па тыпу і вопратцы — ну, не разбярэш: ці то настаўнік вясковы, ці то старшыня сельсавета. Рукі як, быццам не дужа спрацаваныя, але ўсё ж.

Мар'ян сербануў яшчэ раз.

— І просіць: ці не дазволіце зірнуць? І такая ў яго голасе пачцівасць, такая непадробная павага да сапраўднай вучонасці, так хвалюецца — аж чырванее, — што я дазволіў. Гартае як чалавек. Нават занадта асцярожна. За верхні рог старонкі. Прыглядаўся. Ледзь не чытаў некаторае. Прыемна было, што ёсць людзі, якія хаця й не ведаюць, а цікавяцца, любяць.

Ён сядзеў на тахце, на стракатай лельчыцкай посцілцы, і ў паўцемры вадка блішчалі ягоныя вочы. Каву ён дапіў. Пальцамі ўзяў у замок сваё вузкае і моцнае калена.

— І вось тут першае, што мне не спадабалася. «І дзе ж вы гэта дасталі?» — «На гары ў аднаго сярод непатрэбных кніг знайшоў». — «І няўжо гэта прадаюць і купляюць? І вы, можа, прадалі б?» — «Я шукаю… Не шкадую ні вушэй, ні вачэй, ні ног. Купляць такія рэчы ў мяне купіла няма. А прадаваць — так-сама не прадаю. Пасля маёй смерці ўсе гэтыя рэчы, за выключэннем некаторых, пойдуць музею майго роднага гарадка». — «А-а», — і нейкая такая скутасць у яго рухах. «То чаго б цяпер не прадаць?» Дый пайшоў… Дай — цыгарэту.

— Шкодна табе.

— Парашковае малако піць шкодна… Не спадабаўся ён мне пад канец… Быццам здаровы нейкі звер з металічным зубам абнюхаў усё, разведаў дый пайшоў… Трэ было б усё гэта ўжо зараз аддаць. Ды не магу. Дасюль не мог. Вышэй сіл было жывому разлучыцца з гэтым. Ты памятаеш, як я ўсё гэта збіраў. Як у Варонцы пад руіны кляштара ў сховішча замаскаванае на чэраве лазіў, як ад селядцоў ратаваў кнігі, як мне мой Мікола дастаўся, на якім дровы секлі, як мяне пад Слонімам у крамянёвай шахце заваліла, як я ўсё гэта растаўраваў, пылам дыхаў, ад хімікаліяў кашляў… Дабро, усё гэтае ад смерці ўратаванае, палюбуюся толькі да лета, дый аддам. Апусцее хата… І не сюды аддам, на пыл у запасніку, а ў свой Руцк. Там яны царамі стаяць будуць. Апусцее хата. Ну, ды гэта мне ненадоўга… Цяпер ужо скора. Дужа скора.

— Плюнь.

— Не, братка, ведаю. Цяпер скора.

— Не курыў бы.

— Не магу. Абмяжоўваю сябе, а не магу.

Змяў цыгарэту. Прыгожы ён, калі думае. Не тое што мая варажская храпа. І дурніца ж гэная праклятая баба, ягоная былая жонка. Ах, матыль серабрысты! Ах, сю-сю! Ах, славуты Іванскі з гамерычнымі ляжкамі! Ах, Кафка! Ах, сцэна! А сама ані ў сцэне, ані ў Кафцы ані ў зуб нагою. Як скажа, то з поля вецер, са….. дым. Ганарылася б, што хаця адзін чалавек у сям'і разумны. Я б на яе месцы такога ў пантофель цалаваў, як папу рымскага. Ды яна, чуў, і хацела вярнуцца, але не захацеў ён.

— Пасля званок, — сказаў Мар'ян. — Малады інтэлігентны голас (зараз усе інтэлігентныя): «Прадайце». — «Не прадаецца. Гэта майго музея ў Руцку, а не маё». І яшчэ падобны званок, іншым голасам. А пасля ледзь не кожную ноч: «Прадайце, прадайце, прадайце».

— Ты што, не ведаеш, як тэлефонных хуліганаў лавіць?

— Спрабаваў. Званілі з аўтаматаў у розных канцах горада. «Прадайце! Прадайце!»

— Набяры адзінку і пакладзі трубку. Ніякая зараза не дазвоніцца.

— Не магу. Кожную ноч чакаю званка.

— Што такое?

— У Юлькі рак.

Юлька — гэта ягоная былая жонка. Вось табе і маеш пірог з бобам. Я маўчаў. Адступілі некуды кепскія думкі аб ёй. Перад гэтым усе роўныя. Мне было сорамна.

— Яна пра гэта яшчэ не ведала, як хацела вярнуцца. Ляжыць цяпер недзе ў Гомлі. Грошы патаемна дасылаю. Медсястра піша аб усім. Звоніць. Кажа: пасля аперацыі лягчэй. А я не веру. Думаю кожную ноч: вось званок. І ўсё здаецца, нібы я пра гэта ведаў і адштурхнуў. Зараз бы вярнуць. Ды не, не даруе.

Бог ты мой, ён яшчэ і слова «дараванне» помніць, святы асёл! І ўвесь напяты, і ўвесь трывожны — чорт бы цябе, сабачага сына, любіў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)