Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 120
Перейти на страницу:

Неўзабаве каля тэатра спыніліся дзве машыны. У вялікай, з крытым кузавам, сядзелі пахмурыя амонаўцы, з вокнаў УАЗіка глядзелі афіцэры міліцыі, адзін з якіх выслізнуў на брук і пачаў асцярожнымі скокамі набліжацца да кампаніі актораў. “Разыходзьцеся! Чаго сабраліся? Ваш мітынг несанкцыянаваны, прэзідэнт вас не прыме!” – пачуўся добра пастаўлены голас, якому могуць пазайздросціць нават лепшыя “дыхалкі” у тэатры...”

І яшчэ адна падзея адбылася каля палаца, пасля таго як Выліваха з медсястрой пайшлі ад яго. Раптам чарга захвалявалася ад чуткі, што ўсім не хопіць. Чуліся рэплікі: “Это все оппозиция виновата: Из-за нее ни кредитов стране, ни даже навоза из-за рубежа не дают…” У гэты момант адбылося непрадбачанае:

“Роўна ў 12:00 Алесь Пушкін у традыцыйнай беларускай кашулі з’явіўся перад прэзідэнцкай рэзідэнцыяй з чырвонай тачкай і ў белых пальчатках. На тачцы сярод свежага гною ляжалі: святочны партрэт Лукашэнкі, плакат рэферэндуму “Прашу вашей поддержки” вернутая сімволіка БССР…Усё гэта было вывалена акурат перад галоўным уваходам у будынак адміністрацыі прэзідэнта, пасля чаго Пушкін урачыста віламі праткнуў выяву Лукашэнкі.”

Да хлопца падбеглі міліцыянты і кудысьці патурылі. Астатнія ахоўнікі аглядвалі рукі кожнага, хто праходзіў каля палаца і -- пад кашуляй.

Лявон з дзяўчынай хуценька спусьціліся ў мятро. Лявон ціхенька мармытаў: «Для павышэньня зацікаўленасьці ў службе ў спецворганах, трэба напісаць праэкт, каб далі мажлівасьць правяраць жанчын пад спадніцамі, …»

ПЕРАМОГА НАД ВЯРШЫНЯЙ АДКРЫТАСЬЦІ

У мятро дзяўчына прапанавала праехаць адзін прыпынак да плошчы Незалежнасьці і паглядзець на яшчэ адзін беларускі цуд.

Хутка яны былі ля ўвахода ў гарвыканкам. Стаяла чарга. Яна упіралася не ў дзьверы, а у дзяржаўны герб. На гербе, які Першы Прэзыдэнт зьмяніў у 1995-м годзе, абапал зямной кулі былі намаляваныя каласы, а пасярэдзіне пустая зямля з намаляванымі межамі Беларусі.

Нейкі чалавек у вайсковай спецвопратцы указкай паказваў у цэнтр зямной кулі і пытаў:

-- Што бачыце?

Першы ў чарзе спачатку глядзеў на дужых вайскоўцаў, на машыны з чырвоным крыжом.

Потым адказваў:

-- Бачу выяву Лепшага Прэзідэнта.

-- Праходзьце. Наступны!

Чарговы адказчык на пытаньне «указчыка» адказаў:

-- Нічога.

-- Паглядзіце ўважлівей! – Пагрозліва загадаў «указчык».

-- Да сляпы я!

Да яго падскочылі вайскоўцы, падхапілі пад рукі і патурылі ў машыну з чырвоным крыжом.

З чаргі чуліся галасы:

-- Шкада дзеда. Відаць з вёскі, дзе радыё няма і тэлевізара. Нічога яго доўга лячыць не будуць. Зато пасля лячэння без чаргі ў гарвыканкам завядуць…

-- Куды яго? – Спытаў Лявон.

-- У карэктавальню гербавага зроку. Там саджаюць у каменны мех з акенцам. Перыядычна акенца закрывае герб, як у ціры ўздымаецца мішэнь, і гучыць пытанне: “Каго бачыш?”. Калі хворы кажа, што нікога, ці некага іншага, тады герб апускаецца.

-- І што?

-- І нічога. Зусім нічога. Ні ежы хвораму, ні вывада ў прыбіральню.

І толькі, калі на ўзняты герб хворы “страляе” словамі: “Бачу Лепшага!”

Яго выпускаюць.

Лявон дакараў сябе за тое, што напісаў праэкт указа пра прапускную сістэму ў дзяржаўныя ўстановы метадам праверкі пільнасьці зроку. Спадзяваўся, што пасьля яго прыняцьця людзі перастануць хадзіць у вертыкаль. А яны ўсё ходзяць і самыя простыя і сумленныя пакутуюць… Дзяўчына тым часам тлумачыла Лявону:

-- Дзяржаўны герб па новай Лепшай Канстытуцыі самы дэмакратычны і самы адкрыты герб у сьвеце. Кожны грамадзянін можа бачыць у яго сярэдзіне якую хочаш асобу. Хоць самого сябе. А вось закрытым Лепшым Указам прадпісана бачыць усярэдзіне толькі Лепшага. Для рэалізацыі правільнага гербавага бачаньня была створана цэлая сістэма мер. Пачынаючы з дзіцячых садкоў немаўлят вучаць правільнаму гербаваму зроку таму у пакойчыках вісіць герб з выяваю Лепшага пасярэдзіне. У школах усе вучні знаюць хто пасярэдзине, як табліцу множаньня.

-- Нешта я не разумею. – Прыпыніў Яну Лявон. – Чаму б Лепшаму не вярнуць старажытны герб «Пагоня» і не напісаць у падручніках, што на кані ягоны продак?

А сабе падумаў: «Добры будзе праэкт Указа…»

Яна адказала:

-- Уяві, што людзі, якіх абсалютна не вучылі сапраўднай гісторыі, пачнуць называць яго нашчадкам конюха… А сапраўднай гісторыі у нас вучаць толькі высокіх кіруючых чыноўнікаў…

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)