Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 87
Перейти на страницу:
РАЗМОВА З ДУ ФУ
Чытаю кнігу, за страфой страфу. Пытаюся — адказвае Ду Фу.
— Скажы, Ду Фу, навошта п'еш віно? — Забыцца памагае мне яно. Душа мая пакутуе, рыдае, не знойдзеш зараз радасці ў Кітаі.
— Навошта ўзяўся за пяро, Ду Фу? — Каб выказаць свой боль, сваю тугу. Нялёгка рэкам мутным плыць да ўсходу. Яшчэ больш цяжка жыць майму народу.
— Ці выкажа ўсё іерогліф твой? — Што бачу я вакол сябе! Ой, ой! Блукае ўсюды смерць. Лютуюць банды. Галодным замест хлеба — барабаны.
— Каму патрэбен барабанны бой? — Я спадзяюся, што не нам з табой. Зноў ваяваць задумалі правіцелі. Яны тым i жывуць — кровапраліццямі.
— Ты ведаеш, Ду Фу, вайне цану? — Паходам за Вялікую сцяну? Дазвольце мне, старому, усумніцца, што трэба пашыраць камусь граніцы.
— Што бачыш ты яшчэ вакол, Ду Фу? — Сарвала ветрам у бедняка страху. Юнцы смяюцца над старым з пагардай. Няшчадна глушыць пальму куст паганы.
— А як, скажы, Ду Фу, было раней? — Было, як помню, лепш i разумней. Старэйшых моладзь шанавала строга. Кармілі нават i каня старога.
— Чаму, Ду Фу, пакутуе народ? — А хіба можа быць наадварот, калі яго правіцелі — тыраны, як барсы, жорсткія, тупыя, як бараны.
— А можа ўладар інакшым быць? — Калі ён будзе свой народ любіць і будзе слухаць мудрыя парады... Такіх не дапускаюць да ўлады.
— Не вечныя ж, Ду Фу, тыраны, зло? — І на дракона знойдзецца сіло. Які б ні быў ён грозны і вялікі, а прыйдзе час — зламае свае іклы.
— А ты прыдворным мог бы быць, Ду Фу — Каб дагаджаць, каб гнуцца ў дугу?! Я з голаду памру, але не буду лісліўцам, баязліўцам, лізаблюдам.
— Не хочаш пець ты на агульны лад? — Прырода не дае такі загад. Спявае вунь птушыная чародка, і ў кожнай голас свой і свая нотка.
— А як бы ты хацеў, Ду Фу, пражыць? — Свайму народу я б хацеў служыць. Хацеў бы, як мужчына, жыць без страху, хацеў бы акіянскага размаху...
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)