Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 70
Перейти на страницу:

Дзеялася гэта ў 1930 годзе.

Перамены

Ад гэтага часу на Салоўках зрабiлася шмат пераменаў. Скончылася ўрэшце панаваньне «дрына» (палкi). Пакiнулi бiць вязьняў. Скасавалi Сякiрку. Палепшылiся санiтарныя абставiны. Абавязкава вадзiлi ў лазьню раз на тыдзень. У лазьнi выдавалi чыстае нацелiва.

Што выклiкала гэтыя перамены?

Няўжо-ж цэнтральныя ўлады ў Маскве дагэтуль ня ведалi, што ў нас робiцца? Няўжо-ж весткi аб дачыненьнях, якiя панавалi на салавецкай катарзе, выпадкам дайшлi да ОГПУ ў Маскве й выклiкалi прыезд адмысловае камiсii, якая правяла «аздараўленьне» дачыненьняў?

Мы — салавецкiя вязьнi — скептычна ўглядалiся на ўсё гэта, ня веручы, каб нашыя валадары кiравалiся чалавекалюбствам. Ведаючы савецкую палiтыку, мы гатовыя былi думаць, што i ў гэтым выпадку адбываецца свайго роду «iнсцэнiзацыя», разьлiчаная на вонкавы эфэкт, — думалi нават, што мо праўда аб жыцьцi на Салоўках дайшла да замежнае прэсы, i жорсткая расправа камiсii з быццам-бы вiнаватымi мела на мэце паказаць, што Саветы рупяцца аб гуманiтарных дачыненьнях да вязьня — у мысьль абвешчанага iмi прынцыпу: «не караць, але папраўляць». Дык хто-ж найболей пацярпеў ад гэнае «санацыi»? Каэры, якiя займалi адмiнiстрацыйныя становiшчы, каэры, якiя быццам-бы дзеля падрыву даверу да савецкага ўраду выкрыўлялi ягоную лiнiю…

А ў запраўднасьцi — немагчыма дапусьцiць, каб гэнае «выкрыцьцё» ня было загадана зьверху!

Ад таго часу «сацыяльна блiзкiя» (гэта значыць: крымiналiстыя!) пачынаюць карыстацца ўсялякiмi прывiлеямi. Была нават зроблена спроба скiнуць усiх палiтычных вязьняў з займаных iмi адмiнiстрацыйна-гаспадарскiх становiшчаў, i заступiць iх зладзеямi. Але хутка спынiлi гэты экспэрымэнт, бо зладзеi з прычыны свайго нiзкога разумовага ўзроўню — былi няздольныя выконваць ускладзеныя на iх абавязкi або, займаючы адказныя становiшчы, кралi.

Экспэрымэнт адкiнулi, застаўся толькi прынцып: наколькi магчыма, выкарыстоўваць дзеля адмiнiстрацыйных становiшчаў крымiнальны элемэнт, адсоўваючы палiтычных ад кiраваньня лягернага жыцьця.

* * *

Адначасна з году ў год, пачалi пагаршацца аправiзацыйныя абставiны. Калi даўней (у 1927-28 гадах) у крамках («ларьках») салавецкага лягеру можна было бязь нiякага абмежаваньня купляць у кажнай колькасьцi хлеб, цукар, кансэрвы, дык цяпер ужо толькi ад часу да часу прадавалi селядцы, пракiслае павiдла («мармаляду») цi ляндрынкi ў вельмi абмежаванай колькасьцi — дый толькi ўдарнiкам, якiя працавалi панад норму.

За кароткае лета (лiпень — жнiвень) прырода крыху падкормлiвала вязьняў. У салавецкiх лясох расло багата чарнiцаў i брусьнiцаў. Гэтых ягадаў была такая маса, што, пахадзiўшы ў лесе пару гадзiнаў, можна было набраць iх поўнае вядро. Ведама, аб тым, каб iх есьцi з цукрам, не магло быць i гутаркi, — але лепш i гэта, чымся нiчога. Было таксама багата грыбоў. Дык за летнiя месяцы голад ня так дакучаў, як узiмку.

Зiма

Гэтая даўгая палярная зiма напаўняе вязьня страшэнным жахам. Чалавек хацеў-бы затрымаць зямлю ў яе кружэньнi навакол сонца.

Але няма рады!..

Ужо пад канец жнiўня пачынаюцца дажджы, дажджы бясконца, i ўдзень, i ўначы, бяз спыну, цэлымi тыднямi.

Урэшце дождж замяняецца сьнегам…

Мора доўга не дае скаваць сябе лядовымi путамi, але ўрэшце й яно, зьняможанае, паддаецца i навакол абтоку на дзесяць кiлёмэтраў залягае лёд, грубы на пару мэтраў. Далей-жа бадзяюцца ў моры крыгi цi плыве гэтак званая «шуга» — дробны лёд, зьмешаны iзь сьнегам.

Параплавы зiмуюць у доках.

Мы зусiм адрэзаныя ад сьвету. Ды не! Ня зусiм. Бо штодня цi, прынамсi, праз дзень, вылятае з Саловак гiдраплян, якi вязе службовыя паперы, — ды праз колькi тыдняў пасьля спыненьня навiгацыi цягнуцца да зямлi на лодках «паморы».

Паморы

Паморы — гэта салавецкiя вязьнi, якiя самохаць пускаюцца ў гэтае небясьпечнае падарожжа. У невялiкiх лодках — на шэсць душ, забясьпечаныя правiянтам на два тыднi, iдуць яны ў мора, вязучы звычайную пошту — лiсты вязьняў. Спачатку вязуць лодкi на санях па лёдзе, якi абкружае абток ажно пакуль не дацягнуцца да шугi, якая плавае па моры, i спускаюць лодкi. Тады пачынаецца змаганьне з морам — за жыцьцё.

Добра, калi дзьме вецер спадарожны. Тады натугi весьляроў не марнуюцца. Лодкi пасоўваюцца наперад — у пажаданым кiрунку — на Кемь. Па дарозе сустракаюцца вялiзныя плывучыя лядовыя глыбы. Паморы тады выцягваюць свае лодкi на лёд, папiхаюць iх павольна, асьцярожна, моцна трымаючыся за борт. Бо лёд раптам канчаецца, i неасьцярожны падарожнiк правальваецца праз здраднiцкую шугу — у ваду. Калi нямоцна трымаўся за борт лодкi, дык пакуль таварышы пасьпеюць падаць яму руку дапамогi — шуга ўжо самкнецца над ягонай галавой, — i вынырнуць стуль ужо немагчыма.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)