Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 154
Перейти на страницу:

— Стогне, — пачуўся жаночы голас.

Нехта цёмны і вялікі схіліўся над ім, і адразу ён адчуў y вуснах шурпаты край глінянай конаўкі.

— Глыні шалянцу, мужык, — сурова сказала жанчына, — гэта табе на карысць… A слабы ж ты які…

Яснела ў вачах. Так, гэта быў імшанік для пчаліных калод, цяпер пусты, і ў ім гарэў каганец, хаця за сцяной быў дзень, і плюхала недзе вада, так мерна, як на млыне.

Вось ужо ногі і рукі сталі не далёкія, a бадай зусім блізкія. I з'явілася змога нават павярнуць галаву.

Прычыненыя дзверы. Дзённы прамень коса падае з ix, i ў промені шыза і вясёлкава клубіцца дым, пераліваецца, наплывае адным завітком на другі. I так усё вышэй, вышэй.

Дым цягнецца ад кучкі смалякоў, на якіх стаіць гаршчок, ды яшчэ ад люлькі ў мужчыны, што сядзіць ля дзвярэй. Што за мужчына? Увесь y белым — значыць, мужык. Твар сухі і амаль безбароды, вусы рэдкія. A вочы пранізлівыя, жоўта-бурштынавыя, бы ў коршака, спайманага ў сіло. Калі падыдуць людзі, ён глядзіць на іх непрымірыма, з той вышэйшай пакорай лёсу, якая бывае ў звяроў і драпежных птушак, якія разумеюць, што ўжо нічога не зробіш.

Ля гаршка сядзіць на калодзе жанчына, тая, што давала піць. Дзіўная жанчына. Уся ў чорным, як мнішка. На галаве доўгі чорны шаль, што адкрывае толькі трохкутнік аблічча. Аблічча мужыцкае і не мужыцкае, цёмна-бронзавае і сухое, закасцянелае ў нейкай уладнасці. Сустрэўшы такую, спалохаешся, але той, коршак, трымае сябе вольна: відаць, аднаго поля ягады.

— Пі, мужык, — кажа жанчына.

Схіляецца над ім твар. Вочы страшэнныя, глыбокія і, дзіва, зусім не старыя.

На гэты раз пітво як палын і блёкат — шэрхнуць паднябенне і язык, цьмянее ў вачах.

— Пі, мужык. Бунтаваць дык саладзей было, дураломам.

…Якая палёгка. Цяпер можна ўжо і гаварыць. I ён пытае слабым, — бо рот як пасля моцнай аскомы, — голасам:

— Дзе я? Чаму?

— Лапата даставіў. Я Грынь Паківач. A гэта Марта… Гм, маці божая… I шчасце, што ты ў нас. Бо здох бы, як сабака, без прычасці… Хто ж гэтай бруднай вадой раны палівае, доўбня неразумная?

— Гарэлі.

— Маглі б зусім згарэць. Пакуль давезлі — быў y цябе ўжо антонаў агонь. Скура вакол раны стала плямамі. Вось яно як, пане Корчак. Панамі быць захацелі — вось вам скуру і вырабілі.

— Пад сэрцам робiцца холадна. Значыць, канец?

Млынар пускае дым.

— Паглядзім, — кажа ён. — Першыя два дні смярдзела твая рана. Паглядзім, як цяпер.

— Не лай яго, — сухім голасам кажа Марта.

— Як жа не лаяць, — кажа Паківач, — калі ў яго ў кішках мазгі. Забыў, што такое пан і што мужык.

Злосць зноў падкочвае пад сэрца Корчаку. I ён кажа:

— Мы як ваўкі і як сабакі… Адных шчанюкоў нам з імі… ніколі… не пладзіць.

— Разумны, — кажа млынар, — ды толькі яшчэ ніколі воўк не вартаваў пакояў, a сабака не выў y начным лесе. Дык, значыць, і не лезьце ў хаўрус адзін да аднаго, не пніцеся. Яны, бач, справядлівасці захацелі.

— Кры-ыўда.

— Ну, a каб вы панамі сталі — не крыўда была б? Камусьці ўсё адно была б крыўда. Можа, яшчэ і горшая. Няма горш, як з хама пана, a з дзярма пірага.

Гэтыя буркатлівыя словы злуюць Корчака, але ён маўчыць.

— Можа, і горш, — кажа Паківач. — Бо ўсё адно, хто зверху будзе класці ногі на чужы карак. Дык y гэтых паноў ногі больш кволыя, чым твае ступакі. Іхнія ногі да дыгаў і скокаў звыклі, яны такога выспятка даць не могуць, як ты ў карчме.

— Іхнюю далікатнасць… зведаў… У крыжы стралялі, нехрысці.

— Навучылі, — усміхаецца Паківач. — I правільна зрабілі, што навучылі. Вы ж, палахліўцы, вёскай ад дзесяцёх уцякалі. Не з вашымі зубамі арэхі есці. Хоць бы тое падумаў, ці нападае ў Янаву ноч воўк?.. Не-е. Ён чакае той ночы, якую яму бог вызначыў, ён піліпаўкі чакае і тады ў сенцы ўлазіць, каб сабаку дастаць. Таму што бог яму тую ноч даў для ўлады. A да таго ён маўчыць, ён да сялібы не пойдзе, як вы… Палезлі — і наклалі ўсім сялом y порткі. Таму што як быццам і разам, a на справе — быдлячая чарада. Нішто вас не вяжа, кожнаму свая шкура даражэй… Калі не зменіцеся — так вам давеку быдлам і быць. Забасцё часам аднаго, дык адразу будзе над вамі новая пуга…

— Маўчы, Грынь, — сказала Марта. — Ты што, забыў, што ён ранены, што яго злаваць нельга.

— A i ты маўчы, — сказаў Грынь. — Давай, во, лепей перавязвай.

Марта разгортвала белыя анучы на грудзях Корчака. Паранены адчуў, як збалелае цела дробнай дрыготкай адказвае на штуршкі болю: Марта аддзірала палатно ад раны.

— Тц-тц-тц, — пацмокаў Паківач.

— Дрэнна? — спытаў Корчак, не расплюшчваючы вачэй.

— Лепей, — сказаў млынар. — Але яшчэ не зусім добра.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)