Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 126
Перейти на страницу:

Калі заслона ўпала, у зале паднялася бура, Нібур выклікалі і выклікалі — публіка хацела на біс яшчэ раз паглядзець сцэну смерці. Яно і праўда, крыкі і жэсты Нікалеты, калі Рольф Банэці падняў на яе рэвальвер, ашаламлялі. Грыміць стрэл, трагічная куртызанка падае, выкручваецца ўсім целам, крычыць, гаворыць даўжэзны маналог, асыпаючы раўнівага каханка ў прыватнасці і ўсіх мужчын наогул самымі горкімі і пераканаўчымі папрокамі; яна моліцца; зноў крычыць; канае.

На раніцу прэса хорам хваліла Нікалету. Усе газеты пагаджаліся, што гэта велізарнае, неверагоднае дасягненне. "Нікалета фон Нібур на парозе вялікай кар'еры!" — загаловак на першай паласе дзённай і самай папулярнай гамбургскай газеты. Такі самы змест быў і ў рэцэнзіях, дасланых у берлінскія газеты. Каля касы Мастацкага з раніцы выцягнyліся даўжэзныя чэргі, якіх Гамбург не бачыў yжо каторы год. На наступныя пяць паказаў эфектнай драмы пра прастытутку ўсе білеты былі распрададзеныя ўмомант.

А Нікалета ў дзень прэм'еры атрымала такую тэлеграму ад Мардэра:

"Патрабую каб ты неадкладна прыехала крп забараняю табе прастытуявацца на памосце крп маё мужчынскае самалюбства пратэстуе супроць твайго прыніжэння крп дысцыплінаваная жанчына абавязана безумоўна падпарадкоўвацца геніяльнаму мужчыну які намераны падняць яе да сябе крп чакаю цябе заўтра на вакзале крп у гэтай рашаючай сітуацыі тваё непаслушэнства пад любой адгаворкай будзе мець наступствам разрыў са мною — сусветным сумленнем кск Тэафіл."

Нікалета ўладарным жэстам адпусціла некалькіх танцоўшчыц, якія зайшлі да яе павіншаваць з поспехам. Яна патэлефанавала Гёфгену і скупа растлумачыла яму, што праз гадзіну ад'язджае ў Паўднёвую Германію. Гендрык спытаўся, ці трэба разумець гэта за жарт, ці не звар'яцела яна. Яна суха патлумачыла: ні тое, ні другое. Проста яна адмаўляецца ад ангажэментy і наогул ад артыстычнай кар'еры. Ролю ў французскай п'есе пра прастытутку можна перадаць любой іншай актрысе. Рахэль Морэнвіц напэўна ведае яе напамяць. А ёй, Нікалеце, у свеце важна толькі адно: каханне Тэафіла Мардэра.

Ад жаху ў Гендрыка аж голас прапаў, ён прамармытаў:

— Ты захварэла. Я зараз прыеду да цябе на таксі.

Праз дзесяць хвілін яны з Барбарай ужо стаялі ў пакоі Нікалеты, якая пакавала чамаданы.

Высакародны, нервовы твар Барбары пабялеў, як сцяна, да якое яна прыхілілася. Барбара маўчала; Нікалета маўчала; Гендрык гаварыў. Спачатку ён кпіў, пасля перайшоў да мальбы, нарэшце пачаў пагражаць і шалець.

— У цябе ж кантракт! Ты будзеш плаціць няўстойку.

Нікалета ціха, але з уласцівай ёй выразнасцю адрэзала:

— Наўрад ці ў гера Кроге будзе ахвота ўвязвацца ў працэс з Тэафілам Мардэрам за правы на маю пярсону.

Гендрык пачаў заклікаць яе да розуму:

— Твая кар'ера пойдзе на глум. Ніводзін тэатр у свеце цябе ўжо не ангажыруе.

А яна на гэта:

— Я ўжо сказала, што з найвялікшай радасцю адмаўляюся ад кар'еры. Тое, што я атрымліваю ўзамен, у тысячу разоў каштоўней, значней і цудоўней.

Голас яе ўжо страціў рэзкасць. Хутчэй ён зрабіўся меладычным ад стрыманай радасці. Гендрык не мог схаваць, як ён уражаны. Гэтая дзяўчына рабілася ўсё больш загадкавай. Няўжо існуюць жарсці, каб так забіралі ўсяго чалавека цалкам, што ён аж ахвяруе кар'ерай, якая абяцае так многа? Гендрыку не хапала фантазіі ўявіць сабе пачуцці, да якіх не дарасло ягонае сэрца. Жарсці, якія ён ведаў, заўсёды былі на карысць ягонай кар'еры. Ён ніколі не дазваляў ім шкодзіць кар'еры, а тым больш, барані божа, ламаць яе.

— І ўсё дзеля гэтага нахабнага прарока, — сказаў ён нарэшце.

Нікалета выпрасталася, падняла нос і прашыпела:

— Забараняю табе гаварыць такім тонам пра самага вялікага з усіх, хто сёння жыве на зямлі, пра майго жаніха.

Гендрык стомлена ўсміхнуўся і выцер пот з твару.

— Ну што ж, — сказаў ён, — давядзецца пра ўсё паведаміць небараку Кроге.

Пакуль ён тэлефанаваў у Мастацкі тэатр, Барбара першы раз загаварыла, і голас яе быццам прабіваўся праз флёр жалобы.

— Значыцца, ты збіраешся за яго замуж? — спыталася Барбара.

— Дзіва што, калі толькі ён мяне такyю возьме! — злавесна вясёла, не глянуўшы на сяброўку, адрэзала Нікалета.

Барбара сказала:

— Ён на трыццаць гадоў за цябе старэйшы. Ён табе за бацьку можа быць.

— А і тое праўда, — сказала Нікалета, і ў яе прыгожых вачах успыхнула полымя вар'яцтва. — Ён мне ўсё адно, што бацька. У ім я зноў знайшла страчанага. Як усё адно праз нейкі цуд аднавіліся ранейшыя повязі.

Барбара заклінала:

— Ён жа хворы чалавек.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)