Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 73
Перейти на страницу:

— І ўсё?

— Амаль усё, — прызнаўся маг Ніціч.

— Распавядзіце падрабязней, калі ласка.

— Калі заўтра вы яшчэ гэтага захочаце, — лагодна ўсміхнуўся маг Ніціч, — тады пакажу. Ну добра, вось мы і дайшлі. Алеолла, там твой пакой, — маг паказаў у бок аднаго каменнага калідора, — а тут, Бедалдай, твой, — махнуў ён у бок іншага калідора. — Адзін да аднаго ў госці можаце хадзіць, а вось наверх паднімацца, пакуль я сам не дазволю, нельга. Яшчэ раз папярэджваю — небяспечна для жыцця. Ды і заблукаць тут можна.

— А мая сякера? — зноў нахмурыўся Бедалдай.

— Не хвалюйцеся, — паспрабаваў супакоіць яго маг, — з сякерай нічога не станецца. Ніхто яе не кране. Праўда, ваявода?

— Так, сапраўды, — адказаў Ром Ончар, — мы ваюем мячамі, зробленымі з зубоў рыбы-маржа.

— Гэтая сякера павінна быць толькі ў мяне. І больш ні ў кога, — папярэдзіў Бедалдай.

— Цікава, цікава, — вочы Ніціча загарэліся. — Што гэта за цуд-сякера? Лётае па «магнітычных» струменях не горш за нашыя шчыты.

— Між іншым, мне таксама цікава, — сказала Алеолла, — чаму ўсё-ткі сякера Бедалдая ўчапілася за гэты, як вы гаворыце, «магнітычны» струмень?

— Ну, над зямлёй часам адбываюцца магнітныя буры, вось струмень і адхіліўся. А сякера ўзяла і зачапілася, — растлумачыў маг. — О, прашу сюды.

Маг Ніціч адгарнуў дыван, які закрываў уваход у пячорны пакой, прызначаны для Бедалдая, і яны ўвайшлі ўнутр. У пакоі-пячоры стаяў драўляны стол, крэсла і тапчан, пакрыты тоўстым покрывам. Падлогу і сцены высцілалі дываны.— Гэта адмысловая тканіна, — паказаў на дываны маг Ніціч, — зроблена з пустыннай травы. Яна амаль не гарыць.

— Ого, — здзівілася Алеолла.

У адным з кутоў пакоя знаходзіўся гарлач з вадой, у які са столі капала чыстая вада. Калі гарлач перапаўняўся, вада вылівалася з тонкага носіка гарлача ў камен­ную нішу і сыходзіла скрозь адтуліну ў глыб гары. Яшчэ ў пакоі-пячоры меўся газавы камін, дакладна такі ж самы, як у зале мага Ніціча.

Ром Ончар пальцам адняў кавалак гліны, і газ сыкнуў. Палкаводзец хутка запаліў камін сваім крэсівам, і полымя весела затанчыла ў каменнай выемцы.

— З гэтым камінам трэба быць вельмі асцярожнымі! І ні ў якім разе не тушыць! — загадным тонам сказаў Ром Ончар.

Бедалдай абыякава глядзеў на ўсё, што адбываецца.

— Вось тут косці для гульні, — паказаў на стол маг Ніціч, — можаце пагуляць адно з адным, а можна і аднаму, паспрабуйце выкінуць «чароўную піраміду». Правілы простыя: кідаючы па адным кубіку перш трэба выкінуць «6», потым «5», потым «4», «3», «2», «1». А атрымаць «піраміду» трэба столькі разоў, колькі граняў на кубіку: шэсць разоў запар.

— І што будзе? — запытала Алеолла.

— Калі хтосьці выкіне піраміду шэсць разоў запар, адбудзецца чараўніцтва. Спадзяюся, вы не засумуеце, — сказаў маг Ніціч.

— Мне трэба забраць сваю сякеру, — панура паўтарыў Бедалдай.

— Што ты заладзіў — сякера, сякера? Гэтая сякера проста засела ў цябе ў галаве, — непрыязна прамовіў Ром Ончар.

— Так, і што гэта за незвычайная сякера? І чаму яна павінна быць толькі ў цябе і ні ў кога больш? — спытаў маг Ніціч. — Распавядзі нам, калі ласка.

Бедалдай цяжка ўздыхнуў, падышоў да каміна і прыняўся расказваць:

— Гэтую сякеру зрабіў джын-каваль Тшэтхест. Па легендзе, ён папрасіў дзевяцярых самых лепшых кавалёў-людзей выкаваць яму па сваёй самай лепшай сякеры. Ды так, каб усе сякеры былі з выдатнай сталі, нават дзяржальна са сталі. Сякеры ў кавалёў, насамрэч, вышлі на славу — маглі секчы любы метал, любы камень. «Малайцы», — пахваліў кавалёў Тшэтхест і даў кожнаму кавалю золата па вазе выкаванай ім сякеры. А потым Тшэтхест адправіўся ў сваю пячору і з дзевяці сякер скаваў-спрасаваў сваім вялізным молатам адну. Сякера стала магутнейшай у дзевяць разоў — і з тых часоў гэта самая страшная зброя на Зямлі. Магутны чорны джын Штайнат празнаў пра гэтую сякеру і спалохаўся. Бо такой зброяй можна забіць яго самога. Але калі Штайнат сам завалодае гэтай зброяй, то зробіцца непераможным. Тады Штайнат хітрасцю заманіў джына-каваля Тшэтхеста ў падзямелле, у пячору Далёкіх Гор, сказаўшы, што там знаходзіцца самая чыстая жалезная руда ў свеце. І калі Тшэтхест спусціўся ўніз, Штайнат абрынуў на яго ўсю гару. Аднак перад тым, як адправіцца ў шлях, джын-каваль паспеў схаваць сваю сякеру дзесьці ў глыбокім месцы. — Бедалдай распавядаў глухім голасам, гледзячы толькі на вогнішча каміна. — І вось праз тысячу гадоў сякеру знайшлі ў студні Пячорнага Горада. Гэта найглыбейшая студня на зямлі. Сякеру Тшэтхеста ніхто не хацеў даставаць — усе баяліся чорнага джына Штайната. Ды і ваду людзі баяліся браць з гэтай студні. А я не пабаяўся і ўзяў гэтую сякеру сабе.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)