Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 69
Перейти на страницу:

Я нерашуча спыніўся і дастаў цыгарэты. Перадапошняя.

«Як жа ты падмануў варту? — спытала яна, падышоўшы так блізка, што я бачыў валаскі на яе голых руках. — Падкупіў? Чым жа? Казкамі Джонатана Сўіфта? Расказваў пра веліканаў і ліліпутаў? І іншых грыльдрыгаў?»

«Там Царонг, — сказаў я, адводзячы вочы. — І яна сьпіць».

«Я так і думала, — расчаравана сказала Босая. — Шукаеш выхад? Хадзем, пакажу».

«Не, — сказаў я. — Шукаю, але ня тое, што ты падумала».

«Тут ёсьць падземныя хады, — Босая паказала вялікім пальцам уніз. — Глыбока ўнізе, пад Замкам. Ведаць бы, дзе… І куды вядуць. Я не знайшла ні ў воднай кнізе. Адшукаць бы якога фана гэтых Якуцкіх, гэтых вымерлых сахатых, гэтых забойцаў, і распытаць… Я дакладна ведаю, што яны тут ёсьць. Ты часам нічога ня чуў? Я дапытвалася ў Любы, але яна, здаецца, занадта па вушы ў сваім каханьні…»

«Не, — адказаў я. — Ніколі ня чуў ні пра якія хады».

«Ясна, — сумна прамовіла яна. — Законапаслухмяныя людзі ніколі нічога такога ня чуюць… Каб ня быць злачынцам, трэба быць глухім».

«Але хіба мы ўсе ня хочам жыць у краіне, дзе законы выконваюцца ўсімі?»

«Хахаха, — сказала Босая бязь ценю ўсьмешкі. — Ну давай яшчэ пра Кафку пагаворым. Ты і праўда думаеш, што нехта можа ведаць усе законы?»

Я замоўк, прысаромлены. Але яна паглядзела на мяне без усялякай злосьці: «Цікава, праўда? Мала хто можа з упэўненасьцю сказаць, што ён добра ведае ўсе законы. Колькасьць законаў бясконцая. Таму людзі тут імкнуцца трымацца старых добрых дзесяці запаветаў. Часам парушаючы то адзін, то другі, але ніколі — усе адначасова. З гэтай прычыны ў Краіне Замкаў дагэтуль пануе парадак. Дзесяць божых запаветаў, як вядома, дадзеныя людзям, а не жанчынам — каб пераканацца ў гэтым, варта адзін раз іх уважліва перачытаць. І вось тут я бачу адну маленькую нестыкоўку… Калі іх далі людзям, а не жанчынам — значыць, жанчыны маюць поўнае права іх парушаць».

«Царонг вось таксама парушыла твой загад», — прамовіў я помсьліва.

«Царонг? — зьдзівілася Босая. — Яна вельмі стамляецца тут, вось бы яе ў вежу, а мяне — на варту. Але яна не гаворыць ні па-нашаму, ні па-вашаму… Калі шчыра, яна зусім не гаворыць…»

Яна памаўчала.

«Я пераканала яе пайсьці з намі, калі зразумела, што Царонг хоча павесіцца. Павесіцца на беразе Сьвіслачы, проста каля рэстарану «Пэкін». Хочаш ведаць, чаму?»

«Не, я хачу ведаць тваю гісторыю, — сказаў я. — Я не сыду адсюль, пакуль не даведаюся Тваю Гісторыю».

«Як ты думаеш, што агульнага ў нашай Царонг і Алімпіяды-2008? — адмахнулася ад мяне Босая. — Ну вось, ты нават ня ведаеш, дзе была тая Алімпіяда. Як такіх можна браць у закладнікі? Казала мне Аленькі Цьвяточак, давай Акадэмію Навук захопім, а ня гэты Замак, дзе культурных людзей днём з агнём не знайсьці…»

«Ты сур’ёзна?» — спытаў я.

«Ага, — Босая зь цікавасьцю прыслухалася да гукаў, што даносіліся з нашай турмы. Адтуль гучала песьня, яе цягнулі хорам, прычым, здаецца, усе вязьні, не выключаючы кабет. — Сур’ёзна. Алімпіяда была ў Пэкіне. У нашых сяброў, у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Перад тым, як у Пекін пачалі прыяжджаць усе гэтыя спартоўцы, птушаняты з Кубэртэнавага інкубатара, тыбэтцы пачалі пратэставаць. Яны малайцы, увесь сьвет мусіць ведаць, што робіцца ў мірнай алімпійскай краіне і чым займаюцца ў вольны час кітайскія фізкультурнікі. Бо Царонг ужо сядзела ў турме за тое, што арганізавала курсы тыбэцкай мовы. Сваёй мовы. Напярэдадні Алімпіяды яе арыштавалі і тры месяцы пратрымалі ў канцлягеры для дзікуноў. Там яе білі, кожны дзень, білі так, каб яна не магла мець дзяцей, бо кантроль нараджальнасьці — гэта важна, такі закон, а мы мусім паважаць чужыя законы, якімі б яны ні былі! Краіна, дзе адбываецца Алімпіяда, ня можа быць несправядлівай, праўда? Спорт па-за палітыкай! О спорт, ты мір і ўсё такое прочае!»

«У Нямеччыне ў 1936-м…» — пачаў я, але Босая раздражнёна перапыніла мяне: «Зноў ты са сваёй Гісторыяй! Што ты ведаеш пра сапраўдную гісторыю… А потым Царонг выпусьцілі — і яна паехала да нас будаваць заводы, бо лічылася перавыхаванай і абяцала больш ніколі не гаварыць па-свойму. У Беларусі Царонг спадабалася. Аднойчы Царонг пайшла ў лес каля будоўлі, звычайны беларускі лес…»

«У Нямеччыне ў 1936-м…» — зноў пачаў я, але Босая абсекла мяне адным позіркам і працягвала расказваць пра Царонг, быццам гэта была яе сястра: «Звычайны беларускі лес… Царонг, нашую Царонг без цара ў галаве знайшлі трое беларусікаў, падумалі і згвалцілі. Таму што яны думалі, яна кітаянка і прыехала нараджаць тут кітайцаў, такая сабе курыца-нясушка, якая кожны дзень будзе адкладваць у Смалявіцкім раёне па пяць кітайскіх яек, і бедныя беларускі ня змогуць за ёй угнацца! Беларусікі выконвалі патрыятычны доўг: калі ўжо тут мусяць нараджацца кітайчаты, дык хай хаця б на тры чвэрці нашыя, з балцкім, блядзь, субстратам! Царонг ня верыць, што дзесьці ў сьвеце яшчэ ёсьць месца, дзе яна магла б схавацца ад гвалту. Я дала ёй гэтае месца. На тры дні, але Замак належыць ёй. Ёй, чуеш?»

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)