Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 241
Перейти на страницу:

— Глухлі, ці што, — не чуеце? Немцы ў тыле!

Глечык учуў, выпрастаўся ў сваёй неглыбокай яшчэ яміне, выскачыў з акопа Аўсееў і, прыслухаўшыся, цераз бульбянішча накіраваўся да Пшанічнага. Недзе ў цемры мудрагеліста вылаяўся Свіст.

— Ну што? — казаў з акопа Пшанічны. — Дакапаліся! Каб не я, дык і праваронілі б. Чакалі падмогі з тылу, а там ужо немец.

Аўсееў неяк паныла маўчаў, стоячы побач і ўслухоўваючыся ў гукі далёкага бою. Неўзабаве ля яго з цемры з’явіўся Свіст, падышоў і спыніўся ззаду насцярожаны Глечык.

А там, удалечыні за лесам, зачыналася грымотная начная бойка. Да першых кулямётаў далучыліся іншыя, чэргі іх, напаўзаючы адна на другую, зліліся ў далёкае, прыглушанае ветрам грымоцце, бязладна і нетаропка загрукалі вінтовачныя стрэлы. У чорнае паднябессе яшчэ ўзляцела ракета, потым — другая і дзве разам. Дагараючы, яны знікалі за змрочнымі вяршалінамі дрэў, а на нізкім захмараным небе яшчэ нейкі час мігалі няяркія палахлівыя водсветы.

— Ну? — не сціхаў усё Пшанічны, звяртаючыся да насцярожаных прымоўклых людзей. — Што?

— Што ты нукаеш? Ну, што нукаеш, мурло? — злосна азваўся Свіст. — Дзе старшына?

— Фішара ў сакрэт павёў, — сказаў Аўсееў.

— А тое нукаю, што трэба нешта рабіць. Акружылі ж, вось і ну, — не збавіўшы тону, гарачыўся Пшанічны.

Яму ніхто не адказаў, усе стаялі і слухалі, апанаваныя наплывам благіх прадчуванняў. А там, у далёкай цемры ночы, усё разлягаліся чэргі, бухалі гранаты, ветрам разносілася ўдалячынь нягучнае здалёк рэха. Людзі змаркатнелі, самі сабой апусціліся долу іх натруджаныя рукі, ліхаманкавая трывога ўрывалася ў думкі.

У гэтай панылай маўклівасці і застаў іх старшына, які, цяжка дыхаючы ад доўгага бегу, з’явіўся ля старожкі. Ён, вядома, разумеў, што сагнала людзей да гэтай крайняй ячэйкі, ведаў, што ў такіх выпадках самае лепшае без лішняй разважнасці пусціць у ход сваю ўладарнасць і цвёрдасць. I яшчэ здалёк, не тлумачачы нічога і не супакойваючы, старшына са знарочыстай злосцю закрычаў:

— Ну, што пасталі, як тыя слупы на ўзбочыне? Чаго спалохаліся? Га? Падумаеш: страляюць! Вы што — не чулі стрэлаў? Ну што, Глечык?

Глечык сумеўся ад таго грубаватага звароту, варухнуў у цемры плячыма.

— Ды вось акружаюць, таварыш старшына.

— Хто сказаў: акружаюць? — зазлаваў Карпенка. — Хто?

— Што акружаюць — факт, не булка з макам, — буркліва зазначыў Пшанічны.

— А ты маўчы, таварыш баец! Падумаеш — акружаюць! Колькі ўжо акружалі? У Тодараўцы — раз, у Баровічах — два, пад Смаленскам тыдзень выбіраліся — тры. I што?

— Дык то ж усім палком, а тут што? Шасцёра, — азваўся з цемры Аўсееў.

— Шасцёра! — перадражніў Карпенка. — А гэтыя шасцёра што, дзеўкі? Ці байцы Чырвонай Арміі? Нас вунь у фінскую на востраве трое засталося, два дні адбіваліся, ад кулямётаў снег да моху растаў, і нічога — жывы. А то — шасцёра!

— Дык то ў фінскую…

— А то ў нямецкую. Усё роўна, — ужо крыху спакайней сказаў Карпенка і змоўк, аддзіраючы ад газеціны на цыгарку.

Пакуль ён ладзіў папяросу, усе маўчалі, пабойваючыся выказаць невясёлыя здагадкі і пільна ўслухоўваючыся ў гукі бою. А там, здаецца, пакрысе рабілася цішэй, ракеты болей не ўзляталі, страляніна прыкметна радзела.

— Вось што, — сказаў старшына, слінячы цыгарку, — няма чаго мітынгаваць. Давай капаць кругавую. Ячэйкі злучым траншэяй.

— Слухай, камандзір, а можа, лепей адыдзем, пакуль не позна? Га? — памяркоўна спытаў Аўсееў, зашпільваючы шынель і бразгаючы спражкай сваёй папругі.

Старшына грэбліва гмыкнуў, даючы знаць, што яго здзіўляе такая незразумелая прапанова, і з прыкрасцю запытаў:

— Загад ты чуў? Закрыць дарогу на суткі. Ну і выконвай, няма чаго балбатнёй займацца.

Усе нявесела маўчалі.

— Ну, даволі. Давай капаць, — больш бадзёра і ласкава сказаў камандзір. — Акапаемся і заўтра як у мамкі за пазухай будзем.

— Як у Мурла ў торбе, — жартоўна зазначыў Віцька Свіст— I суха, і цёпла, і гаспадар шануе. Ха-ха! Пайшлі, паніч, давай брацца за справу, ярына зялёная, — тузануў ён за рукаў Аўсеева, і той нехаця падаўся за суседам у змрок ночы.

Глечык таксама пайшоў на сваё месца, а старшына моўчкі пастаяў, зацягнуўся разы два махорачным дымам і прыцішана-строга сказаў Пшанічнаму:

— А ты ў мяне наклічаш бяды. Я з цябе скуру спушчу за твае штучкі. Папомніш…

— Якія штучкі?

— Такія, — пачулася з цемры. — Сам ведаеш.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)