Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
сардэчных пешчаў і шчаснага жыцьця
між намі
да самай сжмерці.
Ганка (дзікаватаяь нявыселаная пэўнасьць)
Ойча, і ты кахаеш?
Пустэльнік
Валей ня клікай імем гэтым.
(раптам, падумаўшы: аблужаны, кагадзе, сабе
сказаныя, цяпер няўтолк)
У пушчах там у хвале Узвышняму
малебна-шопатна,
згінаўся я аж да зямлі
меціць легласьць мераную
ўпросінаў сьвятых да неба.
(нахільна да Ганкі, ласкава)
Я дзён не перажыў яшчэ сваіх
паўнотай захапленьняў.
Я цепласьць душы мае ніколі
падараваць ня справіўся анікаму.
(ласкава праводзіць рукой па ўзплеччу Ганкі)
Дык ты… вазьмі мяне.
Я твой цяпер. Я не стары яшчэ.
Шчасьліва дажывём у нашым замку.
Князямі будзем мы, і Млынару пашана будзе:
я зь ім умову абляміў веразгодную,
і спытацца зможаш ў мяне,
як доўга жыў я ў будане, у шчызе лесу.
Ганка (задаволена, блізу жартаўліва)
Ня мроілася, нат у снох ня снілася,
у бязьліку дзён благотных,
гэткая пачуць, чым бацькі мае
ня жылі ніколі.
Пустэльнік (любістай постацяй)
Будзь нагародай ты
за мае кананьні.
Так, называю я кананьнямі
бывалыя мае цярпеньні й імкненьні.
Сярод іх будзь лагодай неспадзеўнай,
каб забыцца мне на віхры бывалыя
ў жыцьці-гульні.
Там шмат было трывог ўсякіх.
Людзкай кволасьцяй ніколі не гняціўся,
суровасьці дарыў жыцьцю свавольна.
Полымям гарэў сваім нязгасным,
я некалісьці скажу табе: якім.
А цяпер мінула, толькі памяць тоіць.
(выпрамляеццаь позірна ў неба: так трэба
сьвятому чалавеку)
Я хачу ўсё зрабіць дзеля цябе. Усё — павер!
(а тады нахільна да Ганкі)
Дай рукі мне твае! Зблізім нашы жарсьці.
(бярэ за рукі Ганкуь яна не супраціўная)
О, вокаміг прыгожага ісьненьня!
Як быццам я раней, з табою доўга жыў…
(з усьмешкай адыходзіць ад Ганкіь пашанота
да сябеь ціхотна)
Прад дзявухай, служанкай Млынара,
навошта гутарыць пра быўшыя мае наўмеры?
Яна прыгожая… я люблю яе…
(азіраецца на Ганку)
Натруджаны мінулымі жаданьнямі, - яны спыніліся,
карцею доляй іншай задаволіць час.
—-------------
Вечар. Сяліба Млынара. Скраёк лесу каля стаўка.
Ганка (у дастатку самалюбасьці, размоўна,
нягучна)
З кім я пагутару? Нат дваравых ня ведаю ў замку.
А радасьць, радасьць цябе я сяньня ведаю.
Халопская дзяўчына, а мяне любіць
чалавек сьвяты, багаты…
Над лесам месяцам усходжу,
гляджу між іхнымі прагалінамі
позіркам няжутным сьценям дрэў.
Там захінаецца мая прынука —
ахвота вырвацца на сьвятло пакроўнае.
Пад ім рдзее дол невыясьнены
майго няжданага каханьня…
Радасьць, я табе даручана,
як сіні летнія нябёсаў — жаўруку,
або, як ноч прад самам раньням
аддаецца полымю зары.
У шчыбятаньню-песьні — разбуджаная птушка,
я неспадзеўная знайсьці ў змозе,
нават песьню, у паўзуку зьмяі.
Радасьць, радасьць, спрагу стольвае,
з крынічных ручаёў краса лугоў.
З мае журбы дадзеўна клікае
трымценьня сэрца соднямі
згода зіхрастная маім вачам…
Радасьць — я ўхопіна майго каханьня…
Пустэльнік (із затулы)
Я чую голас твой.
Ты словы гэтыя засьпявай, надоўга,
усяму наўкольлю,
каб дні вярнуць мае
бадзёрай маладосьці.
Ганка (самавіта, не азіраючыся, скуль Пустэльнік)
Навошта цікаваць дзяўчыну,
што ведае маладосьць сваіх гадоў?
Добра, што прыхоўна, цішком
паслухаў гутар мой із воддальку.
Цішком і адыдзі.
Мае красотнасьць душы
я ня кіну ў загадкі.
Кажны вечар буду, — непагадзь не здарацца,
ахіну цябе дзявочай гутаркай.
Бывай!
Бачыла няродны бацька мой
хадзіў, схінаўся,
з-пад дрэў віціначкі зьбіраў, складаў.
Усьледак часу яго ня стамаўляе…
Ветрак уночы нават меліць…
Ён штосьці бязь мяне заўсёды,
із Хвёдарам шапотнай гамонкай дзеліцца…
Бывай! Разьвітаньне патаёмнае
хай хутка не канчаецца…
Пустэльнік (затулена, адыходзячы)
Але пачуць: — Бывай! — пустэча мне.
Я ня прыбуду лішняй кропелькай
маіх жаданьняў некалішніх.
Я пакінуў іх падзінёй нясьпелай.
Я некарысна зьмерыў свае сілы,
дзеля таго ў сьвеце ёсьць
пыхлівасьць…