Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:

— Мама, — крыкнула яна са здзіўленнем і глыбокім шкадаваннем, — ты кахаеш яго да гэтага часу!

Яна абхапіла рукой галаву маці, гарачай шчакой прытулілася да яе валасоў, абдаўшы іх сваім дзіцячым дыханнем.

— Мама, не слухай мяне, не слухай, родная! Я больш нічога не разумею. Усё круціцца перада мной.

І ў гэтую хвіліну здалося Тані, што ўвесь свет на самай справе круціцца над яе галавой. Ён здаўся ёй дзіўным, як той незразумелы шар, пра які спявае ў сваёй песні юны Максім:

Крутится, вертится шар голубой, Крутится, вертится над головой, —

то матавы, як вячэрні туман за акном, то блакітны і бліскучы, як родная рака, асветленая сонцам з раніцы, як сад і поле, якія яна бачыла ў сне.

Крутится, вертится — хочет упасть…

— Мама, не трэба ехаць нікуды, — шаптала Таня, плачучы разам з маці.

XX

— Бываюць розныя віды кахання, — сказала тоўстая дзяўчынка Жэня.

Яна сядзела ў сваім пакоі з Таняй ля акна перад вялікім акварыумам са свежай вадой.

Яны больш не былі ворагамі. І абедзве дзяўчынкі глядзелі скрозь шкло на ваду і вуліцу, дзе за акном даўно ўжо была вясна.

Маленькія палонныя рыбкі хвастамі раздраблялі вялізнае сонца, што вольна плыло міма, і на тонкіх промнях, як на канатах незвычайныя танцоркі, танцавалі над плотам пылінкі. Стары меднік крычаў на скрыжаванні, стукаў па жалезнай рэйцы, і Тані здавалася, што ён разам са сваім жалезам прынёс у горад вясну.

— А ты кахала калі-небудзь? — спытала Таня.

— Кахала, — адказала Жэня, — толькі гэта было даўно, яшчэ ў трэцім класе.

— Але як ты даведалася пра гэта?

— Вельмі проста. Ён спытае, бывала: «Жэня, пакажы мне задачу». А я ведаю, што паказваць нельга. «Не буду», — кажу сабе. Але ён скажа: «Жэня, я болей не буду дражніцца». Ну, і пакажаш. Нічога са сваім сэрцам зрабіць не магла. А цяпер мінула. Пабачыла, што дрэнна вучыцца пачала, і кінула. Рашыла — хопіць!

— Але як жа ты гэта зрабіла? — з цікавасцю запытала Таня.

— Вельмі проста! Перастала глядзець на яго. Не гляджу, не гляджу — і забуду.

Таня разагнула спіну, але не перастала глядзець на шкло і на ваду, пасля без усмешкі спыніла ўважлівы позірк на сяброўцы. Усёй душой пазайздросціла яна яе круглым шчакам, яе цвярозай галаве, напоўненай такімі дзівоснымі думкамі, і ўздыхнула. Яна ціха свіснула.

— Не свішчы, — сказала Жэня, — гэта прыносіць няшчасце ў дом.

І Таня затрымала дыханне ў гэтым доме, дзе зімой зацвіталі царскія кучары і сярод тонкіх водарасцяў жылі залатыя рыбы.

Абедзве яны памаўчалі.

— Так, гэта праўда, — сказала Таня, — бываюць розныя віды кахання, — і нечакана пайшла, не прамовіўшы больш ні слова.

А стары меднік усё крычаў на скрыжаванні, бразгаў жалезам, і за акном стаяла вясна.

У гайку за домам Тані таксама стаяла вясна, тая ж самая. Яна падняла траву ля падножжа каменных бярозак, свежым мохам абагрэла карэнне сініх піхтаў. І піхты паківалі сваімі густымі, цяжкімі галінамі, навяваючы самі на сябе цёплы вецер.

Таня паклікала Фільку. Ён адказаў ёй з дрэва, матляючы босымі нагамі. Сваім вострым, як шыла, нажом вастрыў ён аловак, а на каленях ляжалі сшыткі і кнігі — цяжкі для хлопчыка груз, ад якога гнулася не толькі яго галава, але і хісталіся нібыта вяршаліны дрэў, увесь лес навокал хадзіў ходырам.

Ён вучыўся старанна.

І Таня з таго страшнага дня на рацэ не пакідала яго. Яны займаліся разам, і яе вострая памяць прыходзіла на дапамогу ім абаім.

Таня ўчапілася за тоўсты сук, падскочыла і таксама залезла на дрэва.

Гэта была даурская бяроза, амаль без лісця, што парасла крыва над зямлёй. Так зручна было сядзець на ёй побач!

— Заўтра апошні экзамен, — сказаў з папрокам Філька, — а ты пайшла на цэлую гадзіну. Сама ўсё ведаеш, а другі чалавек няхай прападае. І ён прападзе. Я даю табе слова. І, можа стацца, каб ён не прапаў, яму трэба вучыцца, — з горыччу заўважыў Філька, — а цябе, калі патрэбна, няма.

— Філька, — сказала Таня яму, — ты мог бы і адзін вывучыць гэтую тэарэму за гадзіну, пакуль я хадзіла да Жэні.

— А што ты скажаш, — з сумам запярэчыў Філька, — калі я яе вучу, вучу, а яна коціцца ад мяне, як на колах?

— Тады пачнём хутчэй.

Таня, выцягнуўшы руку, узяла ў Фількі свой сшытак.

— Калі дзве акружнасці маюць агульную кропку… — сказала яна, гледзячы на кіпеўшае ад ветру лісце.

Але Філька ўсё вастрыў і вастрыў аловак, і паляўнічы нож яго ззяў на сонцы, як крыло ляснога голуба.

— Не, пачакай, — сказаў ён, — ты скажы мне спачатку праўду. На самай справе ты сёння на світанні пойдзеш з Колем на мыс?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)