Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 90
Перейти на страницу:

Бабка Наста гаварыла доўга і многа. Адно слова чаплялася за другое, адна думка выклікала другую, і хоць моцнай сувязі паміж імі і не было, але гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. Аўгіня ўважна слухала, ківала галавою ў знак згоды і глядзела на бабку ласкавымі, выразлівымі вачыма. I ёй таксама хацелася гаварыць. А гутарка між жанок — вір слоў, бясконцы паток іх.

— У мяне газы трохі ёсць у запасе. Я вам зашлю праз Алесю. А ўжо аб заплаце мы сойдземся, ці кудзеллю заплаціла б вам, ці скорамам.

— Ды ўжо ж памяркуемся, Аўгінька.

— А што чуваць у вас? — асцярожна, украдліва запытала Аўгіня.

— Ох, любая ты мая! — цяжка ўздыхнула бабка Наста, — такое ж ужо гора! Ды гэтакае ліха навалілася на нас!

Распачала бабка цэлую доўгую тыраду пра бяду наогул, а потым пачала доўгую гісторыю аб ліху, што налучыла іхнюю хату. Расказала і пра стажок, і пра дзедаву бяду, пра ўварванне ў хату сярод ночы палякаў. Як іх тады калацілі, як трэслі! Колькі страху нацярпеліся! А бедны Панас! Горкі плач перарываў бабчын расказ. Расказала, як арыштавалі Панаса і для чаго арыштавалі яго. Бабка так разгаварылася, што нічога не прапусціла ў гісторыі гэтых ліхіх падзей. Расказала яна і пра тое, што прыходзіў стары Талаш гэтаю ноччу з Мартынам Рылем.

— З Мартынам? — вырвалася ў Аўгіні.

— Ах, міленькія ж мае! — пляснула рукамі бабка Наста, — а нашто ж я расказала пра гэта? Мая ж ты мілая Аўгінька! Не кажы ж ты нікому пра гэта. Не кажы, што яны прыходзілі!

— Не бойцеся, бабка, мяне, дзецьмі прысягну, што нікому не скажу.

— Не кажы, мая любая! Ты ж — войтава жонка. А войт дабра нам не мысліць.

За бабчыну адкрытасць і шчырасць Аўгіня ад радаснай весці не магла стрымацца, каб не адказаць тым жа.

— Ой, бабулька Наста: гэта яго войтаўства мне ўпоперак горла стаіць. Пасварыліся з-за яго. Хто цябе, кажу, за войта ставіць? Нашто табе, кажу, з панамі знацца? Табе з людзьмі, кажу, трэба жыць і ладзіць з імі трэба. Не залюбіў. З якімі, кажа, людзьмі? З Талашом? З Мартынам?.. Вы яго асцерагайцеся, бабка: дурны ён і злы чалавек. Дык вось жа я вас папярэджваю. У Вепрах гавораць, што гэта ён Мартына ўдаў… Але ж і вы, бабка, нікому-нікому не кажыце, што гэта я вам казала.

Аўгіня, як і бабка Наста, спалохалася, што залішне сказала. У выніку, як і ў алгебры, мінус на мінус дае плюс: гэта лішніца, сказаная з аднаго і з другога боку, прымушала іх маўчаць і ў той жа час клала пачатак для ўзаемнага давер'я.

Васіль зайшоў да свайго прыяцеля Кандрата Біркі. Бірка добры гаспадар, хоць скупы і зажымісты. Рыжая, як агонь, барада і такія ж валасы, маленькія хітрыя вочкі сведчылі аб жорсткасці і драпежнасці яго натуры. Сюды падышоў яшчэ і Сымон Бруй, станавіты на выгляд мужык, разважлівы і спакойны. Яны — блізкія прыяцелі між сабою і самыя багатыя людзі на вёсцы. Кандрат і Сымон болей актыўна і жыва адгукнуліся на Васілёва паведамленне аб тым, што ён — войт. Гэта ў значнай ступені падняло Васілёў дух. Яму патрэбна была перш за ўсё нейкая маральная апора і спачуванне, чаго не знайшоў ён у Аўгіні. А калі Кандрат і Сымон азнаёміліся і з войтавымі абавязкамі, то актыўнасць іхняя і здаваленне з поваду прызначэння Васіля ў войты праявілася яшчэ з большаю сілаю.

Станавіты і разважлівы Бруй урачыста заявіў новаспечанаму войту:

— З цябе, брат, належыць фундацыя, — на што Васіль Бусыга выказаў поўную сваю згоду.

Ён нават падміргнуў сваім прыяцелям і таемна прызнаўся, што ў яго ёсць польскі спірытус пад прыгожаю назваю "злоты клос", і запрасіў іх на вечар да сябе.

А пасля ўжо гэтага пачалася гутарка, адпаведная войтавай годнасці.

— Дык значыцца — войт?

У гэтыя простыя словы Кандрат Бірка ўкладаў многа зместу.

— Войт, — важна пацвердзіў Бусыга.

— Раз войт, дык трэба і за парадкам дасачыць, — далучыўся да гутаркі Бруй, — а то ўжо на нашы голавы падымалася даўбежка — свярбелі рукі ў "таварышаў".

Вось тут ралтам усердаваўся Кандрат.

— Як ты дасочыш, калі, паміж намі кажучы, польскія салдаты — бабы: ну як гэта можна дапусціць, каб гэтыя самыя "таварышы" з голымі рукамі абяззброілі канвой? Смех адзін. А вось цяпер ты іх злаві, папрабуй. Пазашываюцца ў лес, і ўдзень ты іх са свечкаю не знойдзеш. А яны табе сядзець там будуць?

— I не сядзяць, ужо не сядзяць і не будуць сядзець. А вось прыйдзе вясна, тады, брат, разгону ім болей будзе. Разлайдачыліся. Давай ім усё: і зямлю, і гаспадарку. А яна табе, гаспадарка, сама прыйшла ў рукі? — Разважлівы Бруй сказаў цэлую ўсім вядомую прамову на тэму, чаму адны жывуць і хлеб маюць, а другія толькі на чужое дабро раты разяўляюць.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)