Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменнікаў
- ISBN: 978-5-9691-0428-х
- Жанр: Военная проза
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
Маўчаў, а праз нейкі час прыходзіць пісьмо з рэдакцыі — старшыні на рэагаванне, гэта значыць — мне. Чытаю. Аказваецца, гэты Паўлюк напісаў, што старой адзінокай Барысісе не аказваецца дапамога, што ў яе няма дроў і дзіравая страха.
Ну, думаю, ці не сапраўды ўявіў ён сябе карэспандэнтам — вось нарабіў на сваю галаву! Але нешта ж трэба адпісваць — яшчэ новы клопат! Выклікаў я тую Барысіху. «Ты што, — кажу, — не можаш сама папрасіць, калі што трэба?». «Прасіла, — кажа. — Вы абяцалі, дык вось не дачакаюся, мо’ забыліся». Мо’ і забыўся, што ў мяне толькі і клопату, што тая Барысіха, — у мяне вунь дзяржаўныя задачы. Ну, прывезлі дроў, залапілі страху, але я ўжо раззлаваўся на гэтага блазнюка Паўлюка і ўсё збіраўся зайсці на ферму ды як след прабраць пісаку. Збіраўся, збіраўся і дачакаўся на сваю галаву. Праз тыдзень-другі ў той жа газеце — новы артыкул: «У „Новым шляху“ марудзяць з сіласаваннем». Маўляў, засмечаныя ямы, сапсаваныя сіласарэзкі і гэтак далей. I Паўлюкоў подпіс. Ну, што тут зробіш? Я адразу ж бяжком на ферму, а ён якраз там скідае канюшыну з воза. Кажу: ці ты з глузду з’ехаў, хлопец? Не забывайся, у калгасе жывеш, пакуль я над табою начальнік. Май на ўвазе: ты — блазнюк, а я — старшыня. Ты пад лаўкай поўзаў, а я на франтах ваяваў. Словам, даў наганяй. А ён хоць бы слова. Маўчыць, стоячы на возе, і пазірае сур’ёзна, быццам не разумее, хто перад кім вінаваты.
А вінаватым такі аказаўся я. Бухталтар падаў звесткі, што ў нас засіласавана 80 працэнтаў, а на справе было засіласавана толькі 40. Тут я перажыў жахлівыя хвіліны, ледзьве вылез з тае бяды.
Але бяда адна не ходзіць, а за сабою і другую водзіць. Пасля ўсіх гэтых Паўлюковых допісаў камсамол яго сваім сакратаром абраў. I вось пачалі яны на ферме збірацца штосьці — Паўлюк гэты, Гнатанаў, Грышка Бормат і яшчэ куча падшывальцаў з імі. Збіраліся, шапталіся і аднойчы клічуць мяне на камсамольскі сход. Пытанне — аб стане жывёлагадоўлі ў калгасе. Думаў не пайсці, ды разважыў: трэба. Тут з райкома іхняга таварыш і той кірпаты газетчык. Выступалі, выступалі, крытыкавалі — і мяне, і праўленне, і сельсавет — і дагаварыліся да таго, што ў калгасе ёсць прытоеныя каровы на ферме, што дояць 120, а малако здаюць за 95. Тут ужо я не ўтрымаўся і, прыпомніўшы ўсе свае крыўды, страціў раўнавагу і нарабіў сваркі. А яны хоць бы што! Разышліся — і ўчора ў газеце зноў артыкул, ды не звычайны, а фельетон, значыцца, пра мае нібыта махінацыі.
Ну што цяпер будзе — памяркуйце самі. I хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужонае імя няславіў і аўтарытэт падрываў?
Таварышочкі, дарагія, абараніце ад Паўлюка, не дайце загубіць заслужонага чалавека!
[1957 г.]
Незагойная рана
Мінаюць часіны — знікаюць руіны,
Злятаюць з палёў груганы.
І толькі ў сэрцах баляць, не сціхаюць
Незагойныя раны вайны.