Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 127
Перейти на страницу:

А я, перапалоханы,— шмыг пад коўдру. Толькі днём прызнаўся мацеры, што здарылася.

4.

Адна справа, калі чалавек выпадкова зойдзе да вас, працягне з-за традыцыі ці — службовага абавязку руку і назаве сябе. Але зусім іншая, калі потым выявіцца, што ён — блізкі сябра вашых блізкіх сяброў. Пры другім знаёмстве, калі табе яно яшчэ вельмі пажаданае, ты адразу багацееш і робішся якасна ўжо зусім іншым, чым быў учора.

Агульны знаёмы, які гэта мае часамі глыбокі сэнс і дае магчымасць зірнуць на чалавека яшчэ з аднаго боку!

З канцэрта крочу дамоў. Мяне даганяе Кіра — настаўніца англійскай мовы.

— Што за шыкарныя рыцары, Ірка, да цябе заляцаліся ў фае? — пытаецца з адценнем зайздрасці і папроку.— Перапынкі ты правяла з імі ў такой цікавай гутарцы!..

— Сяргея Міхайлавіча ты ж ведаеш...

— А другі?

— Яго знаёмы.

— Шчаслівая. Я ніколі не сябравала з мужчынамі.

— Го! Ты ж — заўсёды ў іхняй кампаніі?!

— Гэта не тое. Цябе паважаюць, а мяне толькі жадаюць,— уздыхае.

Здзіўлена гляджу па настаўніцу.

— Гаворыш ты надта складана...

— Маўчы, нічога складанага тут няма! Так сябраваць, гаварыць пра ўсё і не адчуваць у сабе самкі? Здорава! Зайздрошчу!

— То і ты так паспрабуй!

— Якая ты, Іра, дзіўная. Калі б побач са мной быў такі абаяльны малады чалавек, нават як Сяргей Міхайлавіч, і то я з ім не магла б адно сябраваць. Стала б яму адразу...

Да Кіры ў мяне даўняя, яшчэ школьная крыўда.

— А ён, між іншым, сказаў, што ў цябе гэта на лобе ўсё напісана! — помшчу.

— Праўда, казаў?

— Ага.

Яна хвіліну думае ды зноў уздыхае:

— Усё роўна зайздрошчу.

А я, дурная, лічыла яе самым шчаслівым чалавекам на зямлі і таксама зайздросціла.

Аднак Кіра ведае замежныя мовы. Эх, мне б іх ведаць. Як прыдаліся б, калі пачнём з Косцем ездзіць па свеце! Некалі ў пятым класе вучыла нямецкую. З шостага па дзесяты — французскую. У дзесятым — англійскую. I ў выніку — не ведаю цяпер ніводнай! Зрэшты, ніякіх мы тады моў фактычна і не вучылі. Мы іх — так, «пра-хо-дзі-лі»...

5.

Дадому з'яўляюся ў гадзін адзінаццаць ночы. Маці якраз прывезла дзяцей, кідаюся да іх. Абвялага Віцю як не тармашу — сядзіць і спіць. Сцягваю палітэчка, а з сынавай ручкі выпадае белая фасолька. Мяне гэта расчульвае.

— Ну, мам, як яны там у цябе, не нашкодзілі? — пытаюся вінавата.

— Працавалі ўвесь час, памарыліся, бедныя. Шчыра кажучы, я толькі іх пад самы вечар і ўбачыла, калі з брыгады вярнулася. Столькі цяпер маю работы — не тое што вы, гарадскія!..

— Чаму ты забываеш пра свае гады?

— Нічога, адпачну зімой. Цяпер — малоцім, спяшаемся ўправіцца, покуль дажджы не заладзілі. А яшчэ — сама ведаеш — праводзім розныя мерапрыемствы выхаваўчага значэння... Кажы ты, што ў цябе новага? Што піша Косця?

— Даўно не атрымлівала пісем...

— А вунь, мама, на піяніна — канверт не распячатаны! — ажыўляецца Марынка.

— Пра-аўда? Чаму ж ты маўчала дагэтуль?!

— I бандэроль нават!.. Мусіць, кінаартыстак прыслаў тата — ён абяцаў! Я адно маркі абарвала!

— Сёння вечарам, мабыць, занеслі з пошты, я і не бачыла...— хлушу.

Адчуваю сябе страшэнна вінаватай: перад дзецьмі, перад мужам, перад мамай, перад цэлым светам. Маці пра нешта пытаецца яшчэ, а я зноў адказваю неўпапад. Ва мне адбываецца якаясьці барацьба:

«Зрэшты, людзі, нічога такога непапраўнага яшчэ і не зрабіла, а толькі — пабыла на канцэрце, дык хіба ж гэта злачынства? Пабыла на культурным вечары са сваімі таварышамі па рабоце, са знаёмымі!»

«Ага, а унь ад Косці пошту прынеслі яшчэ ў абед, а ты ж ёю нават не пацікавілася, хоць добра пра яе ведала!.. А моды?.. А тое, як спіхвала абыкуды дзяцей, як збіралася на канцэрт, як на яго ляцела? На ўсё, галубка, павінна быць мера, і ты сама сабе хоць ужо не хлусі!»

«I мера — будзе! Займуся з заўтрашняга ж дня, па-сапраўднаму, дзецьмі, мужам! Нават кіну дырэктарства к д'яблу, няхай мужыка якога ставяць на маё месца, знайшлі мяне, дурніцу!»

Маці паехала.

Укладваю дзяцей у ложак.

— Ма-ам, распячатай татава пісьмо! — моліць Марынка.— Пакажы артыстак!

— Заўтра табе іх дам. Сёння ўсхвалюешся і доўга не заснеш.

— А я буду лічыць белых сланоў, як вучыў тата!

— Мы ж дамовіліся, што пасылкі ад яго будзем разглядаць разам з Віцем. Бачыш, як спіць?

— А мы яму не ска-ажам, што глядзелі!

— Так не чэсна!

Марынка ведае — просьба дарэмная і хутка мірыцца са сваім лёсам.

— То паляжы-ы са мной і раскажы-ы што-небудзь! Учора з Віцем, нябось, доўга ляжала!

— Ладна,— апускаюся на ложак.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)