Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 127
Перейти на страницу:

Раздзел трэці

1.

Як і трэба было спадзявацца, Косця дома тады нездарма праседжваў дні і ночы: выдаў кніжку — «Малое і вялікае». Прыпала яна людзям да густу нават болей за папярэднія. Праз выдавецтва «Веды» кніжка разышлася па краіне стотысячным тыражом, надрукавалі яе нават у Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Францыі.

Яшчэ ў часопісе «Наука и жизнь» муж змясціў вялікую працу з працягам на сем нумароў — «Значэнне памяці ў жыцці чалавека», здаў яе для асобнага выдання і з гэтым паехаў у Маскву на вучобу. Застаюся адна з двума малымі.

Мінае нейкі час.

...Я ўжо дырэктар вячэрняй школы. Пасада яўна не па ма-ім узросце, але энергіі ў мяне — хоць адымай. Мала такой на-грузкі, на лета іду яшчэ працаваць начальніцай піянерскага лагера, а выхаваўцамі да сябе бяру сваіх настаўнікаў.

У школе рамонт, замена мэблі, папаўпенне кабінетаў, «выдзіранне» грошай у загадчыка РАНА, а ў лагеры — праблема агародніны, ягад, свежай смятаны для дзяцей. У лёгкім танным сарафане ды ў стаптаных басаножках, не зважаючы на несаліднасць свайго выгляду, лётаю паміж лесам і школай.

Выхаваўцы лагера самі лёгка апрануты. Але настаўнікі з тых, хто ўжо вярнуўся з адпачынку, глядзяць на свайго дырэктара са здзіўленнем: дзе строгі англійскі касцюм, дзе тыповая прычоска, дзе важнасць і саліднасць, дзе дырэктарская недаступнасць?

Касцюмы, вядома, ёсць, яны вісяць у шафе, а мне нават прыемна дражніць калег, заўважаць недаўменныя позіркі, прычына якіх для мяне здаецца так мала значнай. З захапленнем раблю сваё, лаўлю пахвалы бацькоў, чые дзеці адпачываюць у лагеры. Мала мне і гэтага: успамінаю з асалодай, як падабаецца вучням улада новага дырэктара, гэта значыць — мая, і ўспаміны дадаюць новых сіл.

Нарэшце канчаецца лета, здаю лагер. Але прыбывае клопатаў у школе — хутка ж навучальны год! Я — і заггас, і маляр, і бухгалтар, і вербаўшчык, і вартаўнік...

I вось у адзін такі гарачы дзень, калі за сталом падлічваю плошчу пафарбаванай малярамі падлогі, каб можна было выпісваць ім аплату, да мяне ў канцылярыю вячэрняй школы ўваходзіць нейкі малады чалавек ды аб'яўляе:

— Мне дырэктара!

— Ён перад вамі.

— Я не жартую.

— I мне не да жартаў. Я сказала — ён перад вамі.

— Вы-ы?!.

Пасля хвіліны недаўмення чалавек падае нерашуча руку:

— Пятро Уладзіміравіч.

— Ірына Іванаўна...— з пытаннем узіраюся на яго, устаю і даю яму паціснуць сваю далонь.— Скажыце, а чаму б мне дырэктарам і не быць?

— Не-е, вы мяне не зразумелі, Ірына Іванаўна! Наогул я нічога не маю супроць гэтага! — шчыра бароніцца ён.— Толькі, як жа — такі малады і прыгожы дырэктар?

— А-а!..

З выразу сур'ёзнага твару не то юнака, не то мужчыны вынікае, што госць мае нешта важнае сказаць. Ад пераканання ў слушнасці сваёй справы ён упэўнены да дзёрзкасці. Мяне падкупляюць яго пастава, шчырая рашучасць, зычнасць голасу, а найбольш за ўсё — дзіўна знаёмы позірк. Робіцца надта няёмка за штапельны сарафан у чырвоную клетачку і за стаптаныя басаножкі. Адчуваю, як мяне залівае чырвань, горбяцца плечы, а ўся я бытта імкнуся залезці пад стол.

— Я — з «Інтурыста»,— даносіцца да мяне нібы скрозь імглу.

— З «Інтуры-ыста»?

— Так, ёсць такая арганізацыя ў нашым горадзе. Няўжо ніколі не чулі?

— Крыху пра яе чула... Але чым я вам?.. Чым вы нам?.. Якое вы да нас?..

— Зараз скажу. Слухайце. Учора ехалі галандцы. Нейкія дзве дзеўкі нахабна прыставалі да іх на вакзале, вешаліся чужаземцам на шыі. Сорам, як сябе паводзілі! Кажуць, яны — навучэнцы вашай школы. Пакідаць гэты выпадак без увагі, таварыш дырэктар, нельга! Зрабіце класны сход, ці што ў вас бывае, і дайце ім як трэба, няхай не ганьбуюць нашай моладзі!

— У нас жа няма заняткаў...

— Ведаю. Але праз які тыдзень вы ўжо зможаце гэта зрабіць?

— Бадай, можна...

Чалавек называе прозвішчы дзяўчат. Уздыхаю з палёгкай — незнаёмыя. У шэрых маладых вачах па хвіліну з'яўляецца заклапочанасць.

— Спытайце ў настаўнікаў, мо часамі хто іх ведае? I, прашу вас, тады пазваніце мне. Добра?

— Калі ласка!

— Запішыце тэлефоны!

— Давайце...

Покуль бяру ручку, наладжваю пяро, макаю ў чарніліцу, ён адводзіць вочы, і я адчуваю, што яго надта бянтэжаць мае голыя да плеч, незагарэлыя рукі. Штосьці запісваю ў настольным календары, а на самай справе з пакутай чакаю, каб чалавек хутчэй сабе пайшоў. Тэмп яго гутаркі быў такі, што з пачатку візіту мінула мо ўсяго дзве мінуты. Маладому чалавеку няёмка адразу знікаць, ён хвіліну яшчэ топчацца:

— А прыемна тут у вас — чысціня-а, ці-іха!..

— Бо шчэ нікога няма! — падхопліваю.— Хутка напоўняцца калідоры ды класы галасамі!.. Зноў паабіваюць сцены, паломяць...

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)