Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Электронная книга - «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Краткое содержание книги:

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:

Сталі лагерам над берагам Віллі. Маёр сказаў нам трымацца разам і не хадзіць болей па дамах, бо там могуць быць міны. Пакінуў мяне за галоўнага і пайшоў шукаць сувязі са штабам нашай арміі. Сувязь, відавочна, ён знайшоў, бо вярнуўся позна ўночы на карачках, зусім п’яны і доўга ванітаваў. Потым паваліўся на зямлю і заснуў.

Я ж доўга не мог заснуць. Паўсюль нашыя байцы крычаць, страляюць, б’юцца за ваенныя трафеі. Па абодвух берагах ракі вогнішчы паляць. Але пазней і я ў сон праваліўся. Прачнуўся зранку ад холаду. Байцы ўжо ўсталі і ваду на гарбату ў катле гатавалі. Маёр таксама абудзіўся.

Хацеў я абуцца. Шукаў боты, шукаў – няма. Зніклі. Скрала нейкая дрэнь падчас майго сну. З-пад галавы выцягнулі! Вельмі неасцярожна я зрабіў, што з ног іх зняў. Але пасля доўгага маршу ў мяне вельмі ногі балелі. На шчасце, гадзіннікі ўсе ацалелі. Ледзьве злапаў я потым нейкага паляка і загадаў яму чаравікі зняць. Бо інакш быў бы вымушаны хадзіць басанож. А гэта мне, афіцэру і намесніку камандзіра грознага партызанскага атраду, не выпадала. Трэба будзе пайсці па польскіх дамах і што-небудзь адпаведнага пашукаць. Але надзея слабая, бо нашы байцы горад ужо грунтоўна даследавалі. Зрэшты, і не маю я на гэта часу, бо маёр зноў некуды выпарыўся, а мне загадаў заставацца з атрадам. Таму я мог толькі з жалем у сэрцы назіраць, як нашы байцы парадкі ў дамах польскіх паноў наводзяць і мяхамі з іх ваенныя трафеі выносяць.

Маёр вярнуўся толькі пасля полудня ў кампаніі двух афіцэраў НКВД, палкоўніка-танкіста і нейкага цывільнага з павязкай на рукаве. Цывільны быў ваенным карэспандэнтам. Ён зрабіў некалькі здымкаў нашага атраду, штандару, а таксама мяне і маёра. Потым ён доўга распытваў нас аб баявых дзеяннях нашага атраду і штосьці запісваў ў нататніку.

Пасля доўгай размовы наш атрад размясцілі ў адным з ацалелых дамоў па Жыгімонтаўскай вуліцы. Байцам і камуністам мы сказалі, каб яны ў горад ішлі не ўсе адразу, а па чарзе, па два чалавекі. Самі ж рушылі ў дарогу.

Аказалася, што НКВД ужо ў горадзе і ўжо прыступіла да навядзення парадку – так, як належыць. Па дарозе я заўважыў некалькі польскіх партызанаў з бела-чырвонымі павязкамі на рукавах і з арламі на шапках. Гэта мне вельмі не спадабалася. Але адзін з энкавэдзістаў сказаў, што хутка з імі будзе поўны парадак.

Маёр сказаў мне трымацца пры ім, бо трэба будзе ўладкаваць справы з нашымі дакументамі. Ён спытаўся ў мяне, ці хацеў бы я працаваць у НКВД. Я сказаў яму шчыра, што заўсёды пра гэта марыў, паколькі з’яўляюся ідэйным камуністам. Ён паабяцаў, што паспрабуе мяне ўладкаваць.

21 ліпеня 1944 года.

Вільнюс.

Вялікаму Сталіну ура! ура! ура!

Я самы шчаслівы чалавек у свеце. Пра мяне пішуць ва ўсіх газетах Савецкага Саюзу. Мой фотаздымак размясціла мноства ілюстраваных часопісаў: як героя надзвычайнай партызанскай барацьбы ў тыле ворагаў Расіі. Толькі мне прыкра ад таго, што пра маёра як пра камандзіра нашага атраду пішуць яшчэ больш, чым пра мяне.

Маёр мне сказаў, што аб нашым геройскім атрадзе будуць складаць песні, пісаць кніжкі і можа нават вялікі фільм здымуць. А штандар нашага атраду ўжо адаслалі ў Маскву, і ён будзе памешчаны там у спецыяльным гістарычным музеі, прысвечаным барацьбе за вызваленне Расіі ад гітлераўскага нападу. Гэты штандар стане пуцяводнай зоркай для Расіі і камуністаў усяго свету.

Вельмі гэта прыемнае самапачуццё.

11 жніўня 1944 года.

Вільнюс.

Апошні раз я пісаў 21 ліпеня. Потым не меў часу, хаця было шмат цікавых рэчаў для занатавання. Цяпер распавяду троху больш.

Вось, жыву я зноў у вучыцелек. Праз два тыдні пайшоў я туды. Бабы як убачылі мяне, дык вельмі спалохаліся. А я адразу валю да майго пакоя і бачу, што дзверы адчыненыя. А я ж пакінуў іх добра зачыненымі на ўсе засаўкі і навясныя замкі.

– Хто гэта зрабіў?! – спытаўся я пагрозліва.

Марыя Іванаўна адказала:

– Нямецкае гестапа. Некалькі разоў сюды прыходзілі і аб вас распытвалі. Потым выламалі дзверы. Прывяла іх сюды нейкая прастытутка, Ірэна, якая жыла насупраць і мела з вамі нейкія справы. Гестапаўцы распытвалі ўсіх нас пра лейтэнанта Зубава, бо атрымалі аднекуль інфармацыю, што ён тут жыў і быў вядомым камуністам.

Зразумеў я, што зрабіў вялікую памылку, калі паслаў пісьмо ў гестапа, каб пакараць тую подлую Ірку. З гэтага вынікала толькі тое, што заставалася самога сябе дакараць, бо мае найкаштоўнейшыя рэчы зніклі. Толькі катарынкі немцы не забралі, таму Марыя Іванаўна ў сваім пакоі яе захоўвала. Імгненна аддала яе мне. І яшчэ адна рэч засталася ў пакоі некранутай: партрэт Гітлера, які я, выходзячы з Вільні, на ганаровым месцы павесіў. Садраў я партрэт са сцяны, шпурнуў на падлогу і нагамі патаптаў. Потым аблаяў належным чынам баб і загадаў ім тэрмінова вызваліць для мяне яшчэ адзін пакой. Я цяпер вялікая асоба і не выпадае мне жыць абы-як. А гэтыя тры бабы з дзіцёнкам могуць цудоўна і ў адным пакоі змясціцца.

Не магу я нашкадавацца свайго чамадана і ботаў. Але пісатлет і дакументы, якія перад выхадам з гораду схаваў пад абшыўкай крэсла, ацалелі.

11 лістапада 1944 года.

Вільнюс.

Баценьку свету, вялікаму Сталіну, ура! ура! ура!

Дзяржвыдат выдаў у 1.000.000 экземпляраў кніжку слыннага пісьменніка Іллі Сталінбздурга пад назвай Нязломныя. Гэта аповед пра дзейнасць нашага партызанскага атраду імя Ванды Васілеўскай. У гэтай кніжцы на першай старонцы ёсць партрэт, натуральна, Сталіна; потым – партрэт Ванды Васілеўскай, апякункі нашага атраду; потым маёра, потым мой; і нарэшце усяго нашага атрада ў розных сітуацыях: у баявым парадку, на прывале, і г.д. У кніжцы ёсць таксама 15 карт з раёнаў нашых баявых аперацый і адпаведна перароблены, а таксама літаратурна апрацаваны Дзённік нашага атраду. Але цікавей за ўсё, несумненна, апісанне нараджэння нашага атраду і яго вялікіх подзвігаў пяра Іллі Сталінбздурга. Так ужо маляўніча і прыгожа ён там нашы гераічныя бітвы з пераважаючымі сіламі гітлераўцаў апісаў, быццам і сам разам з намі змагаўся за вольнасць Расіі і свету. Так, мы можам ганарыцца нашымі савецкімі пісьменнікамі. Здольнасці ў іх незвычайныя!

Акрамя таго я даведаўся, што павінны быць зняты фільм пад той жа назвай НЯЗЛОМНЫЯ. Відавочна, што гэта будзе найвыдатнейшы фільм у свеце, асабліва каштоўны тым, што абапіраецца на цалкам праўдзівыя падзеі. Толькі ў ім Расія і ўвесь свет здолеюць убачыць, якіх цудаў адвагі і самаахвярнасці здатны дасягнуць супольна расійскія афіцэры і польскія камуністы, якіх натхняе вялікая ідэя сталінскага сацыялізму!

Будзе таксама пастаўлены пад той жа назвай тэатральны спектакль. А савецкія паэты ўжо складаюць аб нас паэмы і балады… Як бачыце: акупілася мне мая нязломная камуністычная адданасць Расіі і яе ВЯЛІКАМУ правадыру!… Яшчэ мяне шчодра ўзнагародзілі за маю адвагу і цяжкое змаганне з крыважэрнымі фашыстамі. У дні свята кастрычніцкай рэвалюцыі мне прысвоілі званне капітана і адначасова ўручылі ордэны Суворава, Кутузава, а таксама Грунвальда. Маёру ж прысвоілі палкоўніка і ўзнагародзілі ордэнамі Леніна, Сталіна, а таксама Дзяржынскага.

Але здарылася адна гісторыя, якая мне вельмі не спадабалася. Узнагароды нам уручалі ўрачыстым чынам – пасля вайсковага параду ў Вільнюсе, на плошчы Сталіна. Уручаў нам узнагароды сам камандуючы заходнім фронтам генерал Вазелінаўскі. Дзеля ўзнагароды выклікалі маёра, мяне і нейкую кабету. І тут я са здзіўленнем убачыў, што злева каля мяне стала Ірка. Узнагародзілі яе золата-чырвонай зоркай з дыяментамі імя Ванды Васілеўскай.

Пасля ўрачыстасці я наблізіўся да Іркі і спытаўся:

– Шаноўная Ірэна Антонаўна, ці пазнаеце мяне?

А яна аслупянела і сказала:

– Ідзі ты да халеры, хам, бо зараз табе ў пысу трэсну!

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)