Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Фарбы паралельнага свету
Фарбы паралельнага свету - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фарбы паралельнага свету

Электронная книга - «Фарбы паралельнага свету». Краткое содержание книги:

Мікола Дзядок — былы палітзняволены па «справе анархістаў», які адбыў за кратамі 5 гадоў. У кнізе ён распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сістэму падаўлення асобы, якая выбудоўваецца за кратамі на канкрэтных прыкладах, пабачаных ім у няволі. У кнізе знайшлося месца і для аповедаў на гістарычныя і філасофскія тэмы.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 52
Перейти на страницу:

— Ну вас жа там вашыя палітолагі спансіравалі!

Мае спробы давесці, што палітолагі не спансіруюць анархістаў, ён выслухаў з густым недаверам у поглядзе і яшчэ настойліва параіў мне падумаць і ўкласціся ў ягонае прадпрыемства, бо ж мільянерам можна стаць «максімум на працягу года!».

Я тактоўна адмовіўся.

ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама

30.03.2017–07.04.2017

ЖЫЦЦЁ ЦУДОЎНАЕ

Чарговыя дзесяць сутак ШІЗА ў шклоўскай калоніі № 17. Гэтым разам мне пашчасціла: я ў хаце не адзін, нас ажно трое. Гэтак і цяплей, бо батарэі амаль не грэюць, і весялей, бо ёсць з кім прабавіць час. Адзін мой сусед — маладзей з адным годам тэрміну, яму вызваляцца праз пяць дзён. Другі — Саня, па мянушцы Лётчык. Сівыя валасы, хаця самому яшчэ няма сарака гадоў. Стомлены голас. Погляд старога воўка. Сядзіць ужо трынаццаць гадоў, а наперадзе яшчэ сем — побытавае забойства. За тыя дзесяць сутак, што мы правялі разам, я пачуў ад яго шмат цікавага: як ён да пасадкі паспеў паслужыць у арміі (ягоная служба якраз прыпала на перыяд распаду Саўка); як на пачатку свайго тэрміну «блатаваў» на Оршы (ПК-8), дзе быў сведкам «чорнага ходу»: блатных разборак проста ў зоне, ледзь не вольнага карыстання мабіламі, застаў мянтоў, гатовых за грошы прынесці любую наркату. Ён памятаў, як раней сядзелі зэкі ў ШІЗА па прынцыпе «дзень лётны, дзень нялётны» (гэта значыць адзін дзень кармілі гарачай пайкай, а другі — кавалкам хлеба і кубкам кіпеню), і многае-многае іншае.

Але не гэтыя аповеды, а філасофія жыцця Лётчыка прымусіла ягоную асобу назаўжды ўрэзацца ў маю памяць.

Неяк я трохі прымаркоціўся. Не памятаю ўжо нагоды: ці то пасля чарговай бяссоннай ночы, ці то пасля чарговага мусарскога выбрыку, але раздражняльнасць, што назапашвалася шмат дзён, вырвалася з мяне вонкі з патокам нематываванай лаянкі на гэту ўстанову, на мянтоў і ўвогуле на наш сённяшні стан. Лётчык слухаў. А потым пагадзіўся:

— Да, базара нет. Зона здесь — петушок. То ли дело на «восьмерке»! Бывает с утра, пока все спят, выйду в локалку, сяду на скамеечку с чаем… Солнышко светит, птички поют. Настроение — за*бись… А ты не переживай. Скоро выйдешь обратно в ПКТ, заваришь чайку… Да и срока у тебя — понты. Не гони…

Ён памаўчаў, зірнуў на мяне сваімі стомленымі, крыху вар’яцкімі вачыма і дадаў:

— Жизнь прекрасна. Даже здесь…

Жыццё цудоўнае. Нават тут… Гэта фраза ў маёй галаве адначасова адбілася пячаткай і забіла звонам, выклікаўшы нябачны выбух у нейронных сетках. Я замаўчаў. З кожнай хвілінай яе сэнс даходзіў да мяне ўсё больш.

Уявіце сабе: душная, змрочная бетонная каробка, у якой ноччу адціскаешся і прысядаеш, каб сагрэцца і паспаць, у якой сядзіш столькі, колькі захоча начальнік зоны. За межамі «каробкі» — лагер, з агрэсіўным, у большасці здрадлівым і пакорлівым насельніцтвам, людзі, да якіх не варта паварочвацца спінаю, а таксама звыклыя да беспакаранасці мянты з садысцкімі схільнасцямі, якія не бачаць у табе чалавека. Няма правоў, няма волі, няма жонкі, якая б прыязджала на спатканні, няма дабрабыту і простых чалавечых радасцей. І так ужо трынаццаць гадоў, а яшчэ сем наперадзе. Але: «Жыццё цудоўнае. Нават тут…»

Гэта сіла волі, прага да жыцця ўразілі мяне і ўсялілі вялікую павагу да гэтага чалавека. Колькі жыццёвых сіл, імкнення да свабоды і духу трэба мець, каб гэтак разважаць у ягоным стане, і наколькі смешна пасля гэтага наракаць на свой лёс большасці з тых, хто лічыць, што ў яго ў жыцці праблемы!

х х х

Ужо потым, калі пасля «сямнашкі» мяне сустракала крытая са сваімі «блатнымі» і «аўтарытэтамі», калі цэнзары і оперы стосамі выкідалі мае лісты, ізалюючы ад навакольнага свету, калі ў Жодзіне «вертухаі» ставілі да сценкі, білі па нагах і закоўвалі ў кайданкі за тое, што «палітычны», калі ў той жа крытай па дваццаць сутак не вылазіў з ШІЗА, калі за пяць дзён да вызвалення дадалі яшчэ год тэрміну, калі ў Горках пазбаўлялі спатканняў з роднымі і адвакатам, кожны раз, раней ці пазней, калі мне вельмі хацелася разгубіцца, замаркоціцца і пашкадаваць сябе, перад вачамі ўсплываў твар Лётчыка і ягоныя словы:

— Жизнь прекрасна. Даже здесь…

Студзень 2016

АДКРЫТЫ ЛІСТ

У любой турме высілкі яе супрацоўнікаў скіраваныя на тое, каб не даць вязню змагацца за свае правы. Вялізную ролю ў гэтым іграе, акрамя фізічнай пагрозы, ізаляцыя ад соцыуму і крыніц інфармацыі. У сярэдзіне лістапада 2014 г., седзячы ў адзіночнай камеры магілёўскай крытай я даведаўся аб узбуджэнні супраць мяне новай крымінальнай справы па артыкуле 411 КК РБ, што значыла: замест хуткага вызвалення давядзецца сядзець яшчэ адзін год. Паўплываць на гэты факт я быў не ў стане, хіба толькі забіць сябе, каб не было каго судзіць. Адзіным даступным сродкам барацьбы заставаўся аркуш паперы і асадка. Я мусіў, наколькі гэта магчыма, прыцягнуць увагу грамадскасці, у тым ліку міжнароднай, да наяўнасці гэтага артыкула і практыкі яго прымянення супраць палітвязняў і простых крымінальных вязняў, што змагаюцца за свае правы. Так нарадзілася ідэя напісаць адкрыты ліст у СМІ.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)