Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Дзве душы
Дзве душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве душы

Электронная книга - «Дзве душы». Краткое содержание книги:

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:

— Я працую на савецкай службе, так, як і вы, таварыш Гарэлік, толькі вы, здаецца, на вайсковай, а я — на цывільнай.

— Так… Разумеецца, так… Што? Вы па гэтай вуліцы? Добра, добра… Дык вас, кажаце, не дзівіць, як гэта з кульгавым сябрую? Што?

— Я нічога не кажу, але мне, калі не тое, праўда, што наўздзіў вашы гэны… маскарад, ці як ляпей сказаць, не ведаю.

— Так… наўздзіў, кажаце… Ну, але ж, пане мой, дасцё чэснае слова, што нікому нічога не скажаце, так?

Абдзіраловіч нічога не адказаў. Яны падышлі пад самы дом, дзе ён жыў. Месяц ліў сваё соннае святло, а нейдзе на другой вуліцы, за рагом, вартаўнік затрашчэў кляшчоткаю. Гарэшка ўзяў Абдзіраловіча за борт пальта, схіліўся і з націсканнем слоў прамовіў яму ў самыя вочы:

— Чэснае слова, пане мой, дасцё вы мне, што язык свой не распусціце; але не такое, калі памятаеце, як далі ў Маскве, што?

— Я не лічу патрэбным даваць вам нейкае слова… І ніякага слова не дам… І будзьце ласкавы троху супакоіцца, — сказаў Абдзіраловіч, адхіліўшысь ад прыкра-тухлага гарэлачнага паху.

— А-а-а… То так! Ну, добра.

Гарэшка пастаяў нейкі час моўчкі, задумаўшысь.

— Калі вас можна бачыць на кватэры? — спытаўся потым ён.

— Абы-калі, як вярнусь са службы. Толькі не ўноччы.

— Добра. Дабранач.

— Бывайце.

Яны разышлісь, не даўшы рук. Абдзіраловіч пазваніў ля дзверцаў, чакаў, пакуль адчыняць, і чуў, як патроху заціхлі гукі ад шыбкай і шырокай хадні Гарэшкі. А сонны месячык схіляўсь віжэй на свяжэючым небе.

XXI

На ўсходнім фронце чырвоная армія дужа пабіла белую армію. З гэтай прычыны ў месце N. бальшавікі назначылі свята на суботу. Бедная Іра Сакавічанка не магла ў гэты дзень пабачыцца ў вастрозе з сваімі сябрамі, бо ўсё ўсюдых было па-святочнаму зачынена. Трэба было чакаць яшчэ цэлых сем дзён… Парадзіўшысь з Абдзіраловічам, пастанавіла яна за гэты час з'ездзіць у сяло, гдзе быў Канцавы вучыцелем, і дастаць паперу ад сельскага камбеда, што арыштаваны не ёсць пэўны шкоднік для бальшавіцкай уласці, што камбед бярэць яго на свой адказ да самага суда. Спадзявалася таксама дастаць нейкую паперу і Сухавею ў Горках.

Вярнуўшыся з Зарэчча, кудой хадзіла дагаварыць сабе падводчыка-балагола, Іра сустрэла на лесвіцы ў гатэлі Абдзіраловіча. На вуліцы ўжо хадзілі з песнямі, з музыкай, насілі штандары, і куламеса з розных адарваных гукаў ляцела аж сюды на лесвіцу, і дзяўчына хацела шыбчэй забегчы ў свой пакой і схавацца ад усяго. Гэтая няўважнасць дзяўчыны пры спатканні чапнула прыкрасцю і так ужо, як самому здавалася, зчэрваваны яго настрой. Ён ішоў за ёю без той радасці, якой жадаў і на якую спадзяваўся. Думаў, што яна маўкліва вінаваціць яго ў тым, што нічога не памог ёй у вызваленні арыштаваных, і дзеля таго і з ім такая. І сам пачынаў вінаваціць яе за гэткую дзявочую легкадумнасць, з якой яна дарма так на яго думае і абніжае рознымі справамі прыемную любасць асабістых яго з ёю адносін.

— А божухна! Як замарылася за гэты дні і як зусім дарма, ні для чога, ох! — сказала-прастагнала Іра, кінуўшысь на крэсла й абшчапіўшы галаву рукамі.

— Як дарма? — з малай ахвотай перабіў ён. — Што маглі, зрабілі.

Абое подаўга маўчалі. У пакой даляталі глухаватыя гукі з вуліцы, там іграў аркестр, а шарэнгі людзей прахадзілі і пяялі. Даляталі гукі «Інтэрнацыянала». Абдзіраловіч прыслухаўся і хацеў бы пайсці на вуліцу. Яна ж зморана схілілася і паглядзелася ў люстра; і паціху адсунулась; схудзела і неяк зблажэла за гэтыя дні беганіны і непакою ў незвычайнай сфэры. Дзівавала сабе, што згубіла і не мае сваёй паўсёднай жыццярадаснасці, што выбілася з духу. Хацела б войстра а войстра адчуць усё тое, што было ў яе, калі тужыла цэлы дзень у гамаку. Няма таго. Во сядзіць той перад ёю, а яшчэ далейшы і чужэйшы, чым тады. О божухна! Гэта ж мінулася жыццё, гэта ж сіл ужо няма, зморанасць апанавала.

Яму падабаўся матыў «Інтэрнацыянала», падабалася пяянне, пабуджаў той клум, што быў на вуліцы, пабуджаў у ім сілы і некуды клікаў, і ён з прыкметнай жывейшасцю сказаў дзяўчыне:

— Што б там ні было, а мне надта падабаецца музыка «Інтэрнацыянала».

Пачуў, як паволі наплывае нез'яснёны сорам за словы «што б там ні было», і дадаў:

— Прыгожая музыка, праўда?

— Ага, прыгожая…

Яна не ведала напэўна, як разумець словы «што б там ні было», але палічыла іх за яго супярэчнасць з бальшавіцкімі крывавымі ўчынкамі і наўмысля сказала, падумаўшы:

— Прыгожы матыў «Інтэрнацыянала», але пакуль ён не пабуджае ў маёй душы ўяўлення гора або радасці абы-якой «інтэрнацыянальнай» грамады людзей, пакуль такой грамады сярод нацый на зямным клубку я не відзела й не знаю, — патуль мне больш чаго кажаць матыў нашай мужыцкай беларускай марсельезы, з матывам каторай мне ўяўляецца бясконцы, цярнёвы, крывавы шлях к інтэрнацыяналу майго няшчаснага народа…

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)