Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Дзве душы
Дзве душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве душы

Электронная книга - «Дзве душы». Краткое содержание книги:

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:

Васіль змоўк на нейкі час, бо патроху разгарэўся і хацеў шмат чаго пераказаць. Ён зірнуў на Абдзіраловіча, як той слухаець яго пераказы, і заўважыў, што госць той цікавіцца, ды нешта маець сваё пільнае ў галаве. І не мог сцяміць, ці госць углядаецца ў яго, ці замысліўсь і глядзіць на яго, а не відзіць.

Абдзіраловіч адхіліў вочы. Ён пад канец не слухаў як мае быць і не чуў, бо ўгледзеўся ў Васіля, шукаючы ў ім падабенства з панам Абдзіраловічам. Падобнасці ў выглядзе знаходзіў болей а болей і аж пужаўся няведама чаго.

А Васіль хацеў казаць і казаў яшчэ. Казаў аб тым, як абсуджалі на зборцы пытанне, высунутае маладымі, аб адчыненні кааператыўнай крамы, якая ёсць, прыкладам, у жыдоў у м. Пятровічах. Прапазыцыю правалілі старыя за тое, што маладыя хацелі пасадзіць у краме сваіх таварышоў, а старыя іх каб прымелі, дык бы з'елі. Ён казаў, як старыя крычэлі: «Ага! І грошы на краму надыбе? Дык згарі яна! Не надыбе крамы, не надыбе, не надыбе!! Пойдзем, браточкі, дамоў!» — казаў, а госць усё ўглядаўся ў яго і потым, каб не збіцца з сваіх думак, каб толькі слухаць і далей думаць, запытаўся:

— Ці ж так адны старыя ўва ўсім вінаваты? Я чуў ад многіх, што бываець наадварот, маладыя на старых усселі цяпер і ездзяць на іх, колькі хочуць…

Сказаў і думаў, што нос у Васіля — адыстар бацькін, старога пана Абдзіраловіча, і што каб той стары пан падзіваваўся цяпер на гэтага свайго сына і паслухаў яго, што было б… Што было б, каб ён даведаўсь, што гэты бальшавік, работнік — сын яго родны.

— Не адны старыя ўва ўсім вінаваты, — адказаў яму Васіль, — ёсць за што ганіць і маладых. Але ў ідэйнасці, беспярэчна, старыя нічога не варты; праўда — збоку маладых…

Ён памаўчаў, замысліўся, адылі загаманіў.

— Можа й, праўда, я здаўся вам, Ігнат Восіпавіч, не бесстароннім, дык я скажу яшчэ колькі слоў, каб паказаць, якая свалата ёсць і сярод маладых. Падвадзіў мяне ў дарозе адзін бедны жыд каваль, ён ехаў у П-цкі савет па зялеза. Ён прыхільнік камуністычных парадкаў, а наказаў мне пра маладых свайго сяла столькі чаго, што іх усіх проста павесіць трэба. Сяло беднае, дык усе маладыя йшлі раней у свет, у гарады, а цяпер паварочалісь дамоў гультаямі, бандытамі і пад штандарам бальшавізму здзекуюцца над усімі сялянамі. Жывуць паразітамі, паўлезлі ў камітэт беднаты, і ніхто іх не зачапі. Старшыня «камбеда» — яшчэ даволі малады блазнюк, быў засуджаны ў Маскве за ўбійства, сёлета ўлетку так пабіў граблямі сваю братоўку, жонку брата-земляроба, што тая памучылася колькі дзён і памёрла, брата ўсадзіў у чразвычайку, быццам за контррэвалюцыю, а бацьку штодня лупіць чым пападзя, па галаве, ганяець старога на работу, а сам п'янствуе ды гуляець з сваёй бандаю…

— У некаторых валасцях сяляне паўсталі… — сказаў Абдзіраловіч, напалавіну пытаючысь.

— Ну, паўсталі, разумеецца… — у тон яму адказаў Васіль і засмуціўся з складкай абурэння на вуснах, а шчокі яго гарэлі ад гутаркі. А потым сказаў: — Яшчэ горай тое, што даручаюць давіць паўстанне і караць паўстанцаў такім бэсціям-крывасмокам, як розныя п'янюгі з быўшых афіцарышак, як гэтыя розныя Гарэлікі…

Сказаўшы тыя словы з вялікай злосцю, Васіль схапіўся, што й госць яго — быўшы афіцарышка, ён пачуў цёпла на шчоках і скоса зірнуў на Абдзіраловіча. Злосць, аднак, не мінулася.

— А што такое? Хто гэты Гарэлік? — спакойна спытаўся госць.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)