Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні, але страх перад Божаю карай быў не ўсемагутны. Недзе ў канцы XII стагоддзя рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны крывіцкі Смаленск, вялікі князь Васіль III забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.
Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведамляе: «Когдаже боголюбезный царь и велйкйй князь (Іван Жахлівы. — У. Л.) мысля йттй на отступнйков хрестьянскйя веры на безбожную Лйтву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкйй украшен златом и камением драгим». У час аблогі горада цар спыняўся паблізу пакінутага чарніцамі СпасаЕўфрасіннеў-скага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў неба перамогі, Іван Ерозны і наказаў пакласці святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і трохі пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых у Полацку крывавых злачынстваў
3 таго часу як храм Спаса воляю караля і вялікага князя Сцяпана Батѵры перайшоў да езуітаў палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы, што з канца XVI стагоддзя быў уніяцкім. Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаў, айцыезуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Еалоўным іх аргументам стаў між іншым, старажытны надпіс. Ёсць сведчанні, што, прайграўшы суд, яны паспрабавалі атрымаць крыж хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію выносілі на сярэдзіну храма, хтосьці падмяніў яе, паклаўшы на аналой падробку. Але вернікі заўважылі паддог і вярнулі святыню на месца.
Калі ў 1812 годзе Полацк на колькі месяцаў трапіў у рукі да французаў крыж захоўваўся ў сцяне Сафй ў замураванай нйпы.
Пасля аднаўлення праваслаўнага Спасаўскага сабора з’явілася магчымасць перанесці рэліквію туды, дзе ёй пакланялася сама Еўфрасіння. Полацкі архіепіскап Васіль Лужынскі, збіраючы ахвяраванні на патрэбы епархіі, зрабіў з крыжам падарожжа ў Маскву і ў Пецярбург. У Зімовым палацы беларускую святыню аглядаў Мікалай I. Існавала небяспека, што крыж застанецца ў імператарскіх зборах, але тым разам надпісза-клён, відаць, падзейнічаў.
Гэта павінна было хоць неяк суцешыць архіепіскапа Васіля, бо Маскву ён пакідаў далікатна кажучы, не ў гуморы: усе сабраныя ва Успенскім саборы грошы ў полацкага ўладыкі забралі на карысць крамлёўскіх цэркваў
23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе асветніца пражыла свае апошнія гады.
У адным з беларускіх летапісаў — «Хроніцы Быхаўца» — ёсць згадка пра дачку полацкага князя Васіля Параскеву, якую абвясцілі ў Рыме святою пад імем Праксэды. Князёўна нібыта пастрыглася ў манастыр Спаса над Палатой і сем гадоў перапісвала кнігі. Потым прыехала ў Рым і жьша, аддана служачы Богу. Там памерла і бьша пахаваная, прычым у яе гонар пабудавалі царкву. Некаторыя гісторыкі лічаць гэтае летапіснае апавяданне каталіцкаю версіяй жыццяпісу Еўфрасінні. Захаваліся звесткі пра крыж з надпісам, што ў ім ёсць частка святога дрэва, падараванага Праксэдзе рымскім папам Аляксандрам ГѴ. Еэты крыжрэліквія быў копіяй Богшавага твора. Цяпер ён знаходзіцца ў ЯраслаўскаРастоўскім музеізапаведніку.
I зноў мы пераносімся ў нашае стагоддзе. Еэтага вымагае вартая дэтэктыўнага рамана адысея крыжа ў гады савецкай улады. Пакуль раман не напісаны, прапаную аматарам дэтэктываў колькі наступных старонак.
У 1921 годзе крыж святой Еўфрасінні рэквізавалі. Напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пачынаецца знйпчэнне беларускай інтэлігенцыі, раскручваецца махавік сталінскіх рэпрэсій. Тым трывожным часам дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі ладзідь адмысловую экспедыцыю ў Полацк і перавозіць шэдэўр Лазара Богшы ў сталіцу рэспублікі.
17 студзеня 1927 года калегія народнага камісарыята асветы ў прысутнасці наркама Антона Балідкага разгледзела пытанне «Аб перадачы Беларускаму дзяржаўнаму музею з Полацкага Сафійскага сабора карціны «Забойства Сьцяпана» («Укаменаванне святога Стэфана» славутага Сальватора Розы. — У. А.) і з Полацкага акрвыканкаму — крыжа Еўфрасіньні Полацкай».
21 лістапада 1929 года супрацоўнік аддзела фельд’егерскай сувязі паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право полученйя ценностей йз Государственного Музея, для отправкй таковых в гор. Могйлев». Тым днём датаваны і акт аб перадачы крыжа.