Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 93
Перейти на страницу:

Па ўсім відаць, што далейшае далучэнне дробных удзелаў Северскай зямлі адбылося добраахвотна і таму мірна, што і зразумела. Насельніцтва Севершчыны, як і Смаленшчыны, было этнічна блізкае насельніцтву іншых беларускіх земляў. Нездарма на гэтай тэрыторыі і цяпер пашыраныя беларускія гаворкі. Такім чынам, далучэнне Северскай зямлі было выяўленнем далейшага аб'яднання беларускіх земляў.

Адносіны з Масквой

Актыўная палітыка Альгерда ў адносінах да Пскова, Ноўгарада, Смаленска і Бранска не магла не выклікаць супроцьдзеянняў другога аб’яднаўчага цэнтра — Масквы. Добра бачачы гэта, Альгерд паступова выпрацаваў стратэгію барацьбы з ёю. Відаць, напачатку ён лічыў, што можна будзе наогул перамагчы Маскву і тым самым спыніць аб’яднаўчую палітыку, з якой яна, у параўнанні з BKЛ, значна спазнілася. Перш-наперш Альгерд, разумеючы, што сіла Масквы ў значнай ступені залежыць ад саюза з Ардой, вырашыў парваць яго і самому ўступіць у хаўрус з татарамі. Гэтай мэце і служыла пасольства Альгерда да хана Чаінбека ў 1349 г., што выклікала вялікую трывогу ў маскоўскага князя Сімяона Іванавіча, які ў процівагу Альгерду накіраваў у Арду сваіх паслоў. Тыя здолелі аслабіць уплыў Альгердавых паслоў на хана. Маскоўскія паслы зрабілі ўпор на тое, што Альгерд неаднаразова хадзіў на ханскія ўлусы і што цяпер ён хоча пайсці на галоўны ўлус — Маскоўскае княства, а авалодаўшы ім, пайсці на самога хана.

Чаінбека гэта пераканала, што цалкам зразумела. Ён не мог не разумець, што Альгерд, далучаючы да сваёй дзяржавы новыя землі, тым самым вызваляе іх ад татарскай улады і што яго перамога над Масквой сапраўды можа стаць канчатковаю перамогай і над Ардой. Таму становіцца зразумелым далейшае жорсткае абыходжанне Чаінбека з Альгердавымі пасламі: яны былі арыштаваныя і выдадзеныя Сімяону Іванавічу. Мы звяртаем увагу на асобы гэтых паслоў: Карыят (новагародскі князь), Сімяон (князь свіслацкі), Міхаіл (невядома, дзе княжыў) і баярын Айкша. Гэта адзін з тых рэдкіх выпадкаў, якія дапамагаюць расшыфраваць, што хавалася ў той час пад назвамі «Літва» ці «літоўскі». Як бачым, імёны і месцы ўладарання гэтых князёў, якіх называюць літоўскімі, сведчаць, што ў сапраўднасці яны былі беларусамі і прадстаўлялі беларускія землі.

Скіраваны на раскол Масквы і Арды план Альгерда закончыўся няўдачай, прычына якой крыецца ў тым, што тады ўжо ні Арда не магла існаваць без Масквы, ні Масква без Арды. Першая з дапамогаю Масквы трымала ўладу над рускімі землямі, другая з дапамогаю Арды падначальвала сабе свабодныя рускія землі, што павялічвала яе сілу і рыхтавала яе вызваленне ад татарскай няволі. Вядома ж, Альгерд быў не ў сілах ваяваць з абодвума сваімі магутнымі праціўнікамі. I ён пайшоў на мір з Масквой, у чым Сімяон Іванавіч яму не адмовіў. Як звычайна у той час, гэтыя мірныя адносіны завяршыліся шлюбнымі саюзамі: пляменніцу маскоўскага князя аддалі за Альгердавага брата Любарта, а сам Альгерд, першая жонка якога Марыя Віцебская памерла ў 1347 г., ажаніўся з дачкою цвярскога князя Юльянай, што была пляменніцай маскоўскага князя.

Хоць мір паміж ВКЛ і Масковіяй пры жыцці Сімяона Іванавіча і захоўваўся, гэта зусім ме азначала канчатковага прымірэння Альгерда са сваім найважнейшым праціўнікам у галоўным тады для яго клопаце — збіранні земляў. Гэта толькі азначала змену тактыкі ў яго барацьбе. Не маючы поспеху ў наладжванні саюза з Ардой, Альгерд убачыў магчымасць знясіліць Маскву ў падтрымцы міжусобнай барацьбы з ёю, якую вялі рускія княствы. I гэтая магчымасць адкрылася, але пазней, ужо пры маскоўскім князі Дзмітрыі Іванавічу, калі ў 1357 г. разгарэліся ўсобіцы паміж удзельнымі цвярскімі князямі. Аднаго з іх, калязінскага князя Васіля Міхайлавіча, падтрымаў маскоўскі ўладар, а яго сапернік, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч (брат Юльяны), звярнуўся па дапамогу да Альгерда. Той у 1360 г. паслаў сваё войска на Цвер, што і вымусіла Васіля Міхайлавіча вярнуць Усеваладу яго воласць. Аднак у 1366 г. міжусобная барацьба ў Цверы зноў разгарэлася — паміж тымі ж сынамі Васіля і братам яго ранейшага праціўніка Усевалада — Міхаілам. Змаганне ішло як за вялікае княжанне ў Цверы, так і за Гарадзецкі ўдзел. І зноў за першага ўступіўся маскоўскі князь, за другога — Альгерд, войскі якіх прыйшлі ў Цвярское княства. Пасля заключэння перамір’я справу аб барацьбе гэтых цвярскіх князёў было вырашана прадоўжыць у судзе, на які яны былі выкліканыя ў Маскву князем Дзмітрыем Іванавічам і мітрапалітам Алексіем. Аднак на трэці дзень Міхаіл Аляксандравіч са сваімі братамі быў арыштаваны, і Дзмітрый Іванавіч прымусіў яго адмовіцца ад Гарадзецкага ўдзела на карысць Васіля. На гэты выпадак трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі ён добра характарызуе каварства маскоўскіх князёў, якія ўсё больш засвойвалі азіяцкія прыёмы татарскіх ханаў. У далейшым такія прыёмы сталі неад’емнай асаблівасцю іх абыходжання з праціўнікамі.

Пасля смерці Васіля Міхайлавіча цвярскі пасад заняў Міхаіл Аляксандравіч, што выклікала трывогу ў маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які, баючыся ўмацавання становішча свайго былога праціўніка, паслаў супроць яго войска. Трэба зазначыць, што ўжо працяглы час ішло саперніцтва Масквы і Цверы. Яшчэ у 1327 г. Іван Каліта ў саюзе з татарамі зрабіў спусташальны паход на Цвер.

У сваю чаргу Міхаіл Аляксандравіч, разумеючы, што яму аднаму з маскоўскім войскам не справіцца, звярнуўся па дапамогу да свайго швагра Альгерда. Князь Міхаіл знайшоў выдатную нагоду, каб падштурхнуць сваякоў да непасрэдных ваенных дзеянняў супроць Масквы, якія ён і распачаў у лістападзе 1368 г. Альгерд заўсёды трымаў ажыццяўленне сваіх намераў у вялікай таямніцы, і гэта часта забяспечвала яму поспех. Таму і цяпер з’яўленне ягонага войска (там былі сілы Кейстута і смаленскія воіны) у межах Маскоўскага княства было поўнай нечаканасцю для Дзмітрыя Іванавіча. Пакуль ён склікаў падуладных князёў. Альгердавы дружыны, спусташаючы варожую тэрыторыю, рухаліся да Масквы. Не мог стрымаць наступу і вартавы полк, сабраны з бліжэйшых да Масквы ўдзелаў. Альгердавы ваяры ўварваліся ў Маскву. Дзмітрый Іванавіч, адступаючы, спаліў пасад і засеў у Крамлі. Аднак Альгерд, прастаяўшы тры дні каля яго сцен, на прыступ не адважыўся.

Відаць, мэтаю Альгерда быў не захоп Масквы і яе княства, што магло б прывесці да вялікіх страт у яго сіле і іншых цяжкасцяў, а паступовае знясільванне свайго праціўніка, што ў канчатковым выніку і прывяло б да страты Масковіяй палітычнай сілы і ў выніку яе аб'яднаўчай ролі. Вось чаму, адмовіўшыся браць Крэмль, Альгерд, адступаючы ад Масквы, разбурыў ці спаліў многія будынкі, браў у палон людзей, выводзіў скаціну і інш. Усё эта ўзбагачала і ўзмацняла Альгерда і аслабляла Маскву.

I хоць для Цверы таксама наступае палёгка, бо Дзмітрый Іванавіч вярнуў Міхаілу Аляксандравічу Гарадзец і адмовіўся ад дапамогі ягонаму саперніку, мірная перадышка працягвалася нядоўга. У 1370 г. Дзмітрый Іванавіч, вызваліўшы сябе ад хрэснага цалавання, якое ён даваў Міхаілу Аляксандравічу, узнавіў наступальную палітыку ў адносінах да Цверы, у якой ён бачыў галоўнага праціўніка ў.сваіх аб’яднаўчых планах. Сапраўды, падначаленне Цверы адчыняла Маскве дарогу на поўнач, да Ноўгарада і Пскова, валоданне якімі таксама было залатою мараю маскоўскага ўладара.

Уварваўшыся ў Цвярское княства, Дзмітрый Іванавіч спустошыў гарады Мікулін і Зубцоў і вывеў у Маскву вялікі палон. I гэты канфлікт для Альгерда таксама стаў зачэпкаю, каб выступіць супроць Масквы. Зноў, разам з войскам Кейстута і смаленскга князя Аляксандра Святаславіча, ён прыйшоў на дапамогу цвярскому князю. Аднак гэтым разам яго дзеянні былі беспаспяховымі. Не ўзяўшы на працягу трох дзён Валакаламска, ён накіраваўся на Маскву, якую ўзяў у аблогу 6 снежня. Аднак, даведаўшыся, што Дзмітрый Іванавіч, як і ў мінулы раз, засеў у Крамлі, а ў ваколіцах Перамышля сабраліся моцныя войскі, маскоўскае і разанскае, Альгерд вырашыў заключыць пераміре на паўгода і адступіў назад.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)