Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 93
Перейти на страницу:

Зразумела, што, праводзячы актыўную супроцьпскоўскую палітыку, Альгерд ужо толькі гэтым не мог не закрануць і Ноўгарад, што, як і Пскоў, знаходзячыся ў сферы полацкіх інтарэсаў, меў з ім шэраг агульных рысаў. Як Пскоў, абараняючы сваю самастойнасць, балансаваў у сваёй палітыцы паміж Полацкам і Ноўгарадам, так і Ноўгарад, забяспечваючы сваю незалежнасць, балансаваў паміж BKЛ і Масквой. Як у Пскове існавалі полацкія і наўгародскія партыі, ад кожнай з якіх залежаў саюз з тым ці іншым процілеглым бокам, так і ў Ноўгарадзе існавалі так званыя літоўскія і маскоўскія партыі, перамогі якіх ва ўзаемнай барацьбе таксама вызначалі кірунак палітыкі ў гэтай зямлі.

Менавіта ўзаемная барацьба названых наўгародскіх партый і вызначала дзеянні Альгерда ў адносінах да Ноўгарада. Пасля таго як у 1346 г. маскоўскі князь Сімяон Іванавіч (нагадаем, што ён быў жанаты з дачкою Гедзіміна Анастасіяй, што зусім не перашкаджала яго антылітоўскай палітыцы) на просьбу наўгародскага ўладыкі Васіля прыйшоў у Ноўгарад, дзе тры тыдні «седе на столе своем», пасля вярнуўся ў Маскву і паставіў сваіх намеснікаў, стала відавочнай перамога маскоўскай партыі і паражэнне «літоўскай». Дайшло да таго, што наўгародскі пасаднік Астафій Дваранішчаў назваў Альгерда «псом». Падрыў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе занепакоіў Альгерда: маглі пайсці марна шматвяковыя намаганні. I таму Альгерд пасля адыходу Сімяона адразу ж пачаў вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, заявіўшы перад гэтым у сваім пасланні: «Хачу битися с вами». Яго войска пачало спусташаць наўгародскія землі па Шалоні і Лузе і ўзяло выкуп з Порхава і Апочкі. Наўгародцы, хаця і пайшлі ў бок Лугі, аднак, не ўступіўшы ў бой, вярнуліся назад. Сабранае ў гэты час веча віноўнікам усіх бедаў абвясціла пасадніка Астафія Дваранішчава, які тут жа і быў забіты за тое, што наклікаў вайну. Як бачым, перамога «літоўскай» партыі, як раней і маскоўскай, абумоўлівалася ўмяшаннем адпаведнай знешняй сілы. I хаця ў наступным годзе быў заключаны мір ВКЛ з Ноўгарадам, гэта з’явілася толькі чарговай вяхой у складаных узаемасувязях ВКЛ з Ноўгарадам.

З поўначы на ўсход

Такі ж самы характар, як «пскоўская» і «наўгародская», мела і «смаленская» палітыка Альгерда, аднак яна была больш паспяховай. I гэта зразумела. Ва ўмовах, калі ўтварыліся два цэнтры сцягвання ўсходнеславянскіх земляў у дзве ўзаемнаварожыя дзяржавы — Літоўска-Полацкую і Маскоўскую, Смаленск, гэтак жа як Пскоў і Ноўгарад, апынуўся на мяжы інтарэсаў новых палітычных утварэнняў. Таму, каб захаваць сваю самастойнасць, ён таксама павінен быў праводзіць палітыку лавіравання.

Альгерд быў выразнікам інтарэсаў беларускіх земляў і найперш Полацкай, што на працягу стагоддзяў вяла актыўную палітыку падначалення сабе Смаленска. Усведамляючы даўнюю полацкую палітычную традыцыю і разумеючы значэнне падначалення Смаленскай зямлі сваёй уладзе ў супроцьдзеянні аб’яднаўчай палітыцы Масквы, Альгерд надаваў гэтаму вялікую ўвагу, яшчэ не будучы вялікім князем. Нам ужо вядома, што ўжо ў 1341 г. ён выступаў на баку Смаленска ў барацьбе за адабраны Масквою Мажайск.

Аб далейшым збліжэнні Смаленска з Літоўска-Полацкай дзяржавай сведчыць удзел смаленцаў у бітве з крыжакамі на р. Стрэве ў 1348 г. I ўжо сапраўдным абаронцам Смаленска выступае Альгерд у 1352 г., калі маскоўскі князь Сімяон Іванавіч з вялікім войскам пайшоў у напрамку да гэтага крывіцкага горада. Аднак на мяжы Смаленскай зямлі яго сустрэла пасольства ад Альгерда. Вынікам перамоваў было спыненне далейшага прасоўвання маскоўскага войска, якое было распушчана. А трохі пазней Сімяон Іванавіч даў Смаленскай зямлі мір, сустрэўшыся з яе пасольствам на р. Угры. Аднак, пазбавіўшыся пагрозы Масквы, смаленскі князь Іван Аляксандравіч не мог не бачыць пагрозы падначалення Альгерду, што і прывяло да ўзаемных варожых дзеянняў. У 1355 г. Альгерд пад выглядам дапамогі Смаленскай зямлі захапіў горад Ржэў, які ляжаў на мяжы з Цвярскім і Маскоўскім княствамі, ад якіх вялікі літоўскі князь нібыта і бараніў суседзяў-смаленцаў.

Аднак, відаць, прычынаю было не толькі гэта. Варта паглядзець на карту, каб убачыць, што Ржэў знаходзіцца на самым узмежжы пашырэння беларускіх гаворак на паўночным усходзе. Такім чынам, ужо ў той час выразна бачылася беларуская этнічная мяжа, што ў ліку іншага і давала Альгерду падставу далучаць да тэрыторыі сваёй беларускай дзяржавы менавіта Ржэў. Можна меркаваць, што Альгердава акцыя выклікала з боку смаленскага князя дзеянні ў адказ і гэта прымусіла вялікага князя літоўскага той жа восенню ісці да Смаленска. 3 кожным годам непрыязнасць у адносінах BKЛ і Смаленска нарастала. У 1357 г. з дапамогаю цвярскіх і мажайскіх войск Ржэў быў вернуты Смаленску. У наступным годзе самі смаленцы зрабілі спробу (праўда, няўдалую) вярнуць сабе захоплены раней у іх горад Белы. I гэта не прайшло для смаленцаў дарэмна. У наступным, 1359 г., Альгерд са сваім войскам увайшоў у межы іх зямлі і далучыў да сваіх уладанняў Мсціслаў, што з’явілася значным крокам у працэсе аб’яднання беларускіх земляў у агульнай дзяржаве. 3 свайго боку Андрэй Полацкі ў тым жа годзе вяртае Ржэў, дзе размясціў свае гарнізоны. Гэта яшчэ раз пасведчыла, дзе знаходзіліся ў тагачасным разуменні межы нашага народа.

Наколькі важнае значэнне надавалася Ржэву, сведчыць і той факт, што сам Альгерд наведаў гэты горад, які стаў пасля апірышчам далейшага наступу Андрэя Полацкага на Смаленскую зямлю з паўночнага ўсходу. У выніку ў 1367 г. ім была занята частка яе тэрыторыі з гарадамі Хорвая і Родня. Гэта адпавядала намаганням Альгерда, які, заняўшы Северскую зямлю з Бранскам, тым самым замацаваўся на заходніх і паўднёвых межах Смаленшчыны. Хоць яна яшчэ не была фармальна далучана да Вялікага княства, аднак ужо цалкам залежала ад апошняга. Яскравым сведчаннем такога становішча было тое, што смаленскі князь Святаслаў Іванавіч павінен быў у 1368, 1370 і 1372 гг. удзельнічаць у паходзе Альгерда на Маскву, якая стала яго галоўным праціўнікам. Таму ён сурова караў тых, хто намерваўся дапамагаць ёй. Так было ў 1374 г., калі адзін са смаленскіх князёў, Іван Васільевіч, дапамог Маскве ў яе паходзе на Цвер. Альгерд уварваўся ў Смаленскую зямлю, паваяваў яе прыгарады і захапіў вялікі палон. Масква добра разумела ўсю небяспеку залежнасці Смаленска ад BKЛ і таму рабіла спробы супрацьдзейнічаць гэтаму, як было ў 1368 г., калі яна паваявала частку Смаленскай зямлі. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч (Данскі) усведамляў важнае стратэгічнае значэнне Ржэва і таму ў 1375 г. паслаў туды войска, аднак, спаліўшы пасад, узяць горада яно не змагло.

Як бачна, у адрозненне ад сітуацыі з Псковам і Ноўгарадам барацьба за Смаленск ішла паспяхова, і ён цалкам апынуўся ў сферы палітычнага прыцягнення BKЛ. Асабліва важна падкрэсліць удзел у гэтых падзеях Андрэя Полацкага. У свой час В. Данілевіч гаварыў: «Калі пры Воіне самастойнасць полацкага князя была фіктыўнай, то цяпер полацкі князь (маецца на ўвазе Андрэй. — М. Е.) траціць усялякае значэнне і палітычную самастойнасць». Аднак усё было наадварот. Менавіта цяпер з найбольшай выразнасцю выяўляецца працяг полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што Андрэй быў сынам Альгерда і выконваў яго волю, не толькі не азначае страту самастойнасці Полацкай зямлі, але яшчэ больш падкрэслівае яе значэнне, паколькі Альгерд, стаўшы вялікім князем, быў найперш выразнікам інтарэсаў беларускіх земляў і таму ў правядзенні сваёй палітыкі абапіраўся на Полацкую зямлю як магутную сілу. Фактычна Вялікае княства на той час паводле характарыстыкі, зробленай у свой час В. Антановічам, выяўляла сябе як Літоўска-Полацкая дзяржава. Сапраўды, яна была нёманска-дзвінскай дзяржавай, што пашырала сваю тэрыторыю на грунце полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што не пад сілу было адной Полацкай зямлі (а менавіта падначаленне сабе Смаленска), стала магчымым для аб’яднаных беларускіх земляў. Вядома, што тут адыграла сваю ролю і этнічная еднасць: як Полаіцая, так і Смаленская землі былі пераважна крывіцкімі.

Ужо адзначалася, што побач з падначаленнем Смаленска ішло і падначаленне Бранска, і што менавіта дзякуючы другому адбылося і першае. На вялікі жаль, у крыніцах падзеі, звязаныя з барацьбой Альгерда за Бранск, адлюстраваны зусім недастаткова, што можа навесці на думку аб нязначнасці (у параўнанні са Смаленскам) перамогі над Бранскам. I гэтаму ў значнай ступені садзейнічала абвостраная ўнутраная барацьба, якая разгарэлася тут у 1310 г. паміж князем Святаславам Глебавічам і яго пляменнікам Васілём за Бранск, а ў 1339–1341 гг. — паміж Глебам Святаславічам і вечам, на якім гэты князь і быў забіты. Пад 1355 г. летапіс адзначыў яшчэ большыя смуты, у выніку якіх «апустоше грады». Зразумела, што ўсё гэта і выкарыстаў Альгерд для падначалення сваёй уладзе Бранска. Праўда, у крыніцах толькі зарэгістраваны гэты факт, дэталёвага яго апісання не захавалася.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)