Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 90
Перейти на страницу:

— З якімі гэта людзьмі? Што ты вучыш мяне?

Алеся са страхам зірнула на матку. Дужа баялася яна Васіля, асабліва калі ўваходзіў ён у злосць. Адчула набліжэнне буры і Аўгіня. Сварыцца яна не любіла, але з свае пазіцыі адступаць не хацела. Яна толькі мякчэй сказала:

— Паны твае ў паветры целяпаюцца. Яны так жа хутка могуць пакаціцца назад, як і прыкаціліся. А з людзьмі табе жыць трэба. Паслухаў бы, што людзі гавораць.

— Людзі? Талаш і Рыль? Тфу, твае людзі! Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць. Волі захацелі? Якой волі? Свавольства! Блазенства! Грабежніцтва! Але пазатыкаюць ім ненаедныя пасткі, гультаям, галадранцам, як старому разбойніку Талашу.

— А ты будзеш на паноў старацца ды людзей тапіць? — не сцярпела Аўгіня.

Злосна паглядзеў на яе Васіль.

— Не на паноў, а на цябе, курыная твая галава. На сябе буду старацца, на дзяцей, на сумленных гаспадароў… Людзей! Разбойнікаў, а не людзей.

Не па праграме выйшла гутарка, і войтаўская годнасць не дужа гладка і зусім без трыумфу ўвайшла ў сваю ўласную хату.

XX

Не было па глухіх закутках Палесся ні газет, ні тэлеграфаў, ні тэлефонаў — гэтых здабыткаў людскога розуму, гэтых перадатчыкаў вестак аб падзеях на свеце. Але весткі хадзілі па глухіх палескіх вёсках. Ад чалавека да чалавека, ад сяла да сяла вандравалі яны тысячамі дарог і сцежак і расказвалі аб падзеях, што тварыліся на Палессі, дзе асталяваліся палякі і заводзілі свой парадак. I ўспрымаліся гэтыя весці па-рознаму. Адных яны радавалі і абнадзейвалі, другіх засмучалі і трывожылі, у залежнасці ад таго, хто іх успрымаў і якія былі весці. Па-рознаму ўспрымалі іх Васіль Бусыга і Аўгіня.

Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Аўгіня ўжо ведала аб арышце Мартына Рыля. Дачуўшыся аб раззбраенні польскага канвоя, яна павесялела: у яе сэрцы радзілася надзея, што сярод уцёкшых з-пад арышту сялян быў і Мартын Рыль. Васіль Бусыга пахмурнеў: у яго сэрца закралася трывога, ці не было там Мартына Рыля, ці не на волі цяпер Мартын? Непакоіла яго і тая акалічнасць, што дзед Талаш хаваецца па лясах. Панаса забралі як заложніка, каб дзед Талаш прыйшоў і замяніў сына. Але дзед Талаш не спяшаецца. Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіць на думках. Васілю, як войту, як чалавеку, што бароніць сваё ўласнае права і сваю волю, трэба аб гэтым падумаць і трэба нешта прыдумаць. Не пашкодзіць, можа, параіцца са сваімі аднадумнікамі. У гэтым кірунку шаволяцца Васілёвы думкі.

Аўгіня, хаваючыся ад Васіля, зайшла да бабкі Насты пасля таго, як забралі Панаса. Гэта быў якраз той дзень, калі дзед Талаш начаваў тут з Мартынам Рылем, а надосвіці падаліся ў лес. Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. I сапраўды — крыўдна было бабцы Насце: жылі век у беднасці, ды хоць спакойна, не ведалі такога ліха, а цяпер яшчэ болыная беднасць і разбітае жыццё. Забралі Панаса, хочуць забраць і старога, і як яно што абернецца, невядома. У хаце, апроч бабкі Насты, нікога не было. Максім і Алена, яго жонка, — яна толькі сёння вярнулася ад бацькоў, — былі на двары, пілавалі дровы. Яны нядаўна пажаніліся, і дзяцей у іх яшчэ не было.

Чаго прыйшла сюды Аўгіня?

Яна прыйшла ў няяснай надзеі прачуць што-небудзь з таго, што займала яе мыслі. Ёй хацелася ведаць, чым жывуць, што думаюць гэтыя людзі, да якіх так варожа становіцца Васіль і людзі яго круга. Не мела пэўнасці Аўгіня ў тым, што выпадкам зложаны стан рэчаў у выніку бурлівага ходу падзей замацуецца. Яна была ў прамежку паміж заможнікамі і беднатою. Матывы асабістага парадку хілілі яе ў процілеглы Васілю бок, асабліва цяпер, калі Васілёва гаспадарка і яго войтаўства, так неасцярожна прынятае, могуць пайсці прахам.

Бабка Наста дужа здзівілася, калі Аўгіня ўвайшла ў хату.

— Дзень добры вам, бабка! — ветла і весела прывіталася Аўгіня. У голасе яе было так многа шчырасці, што бабка Наста крыху заспакоілася.

— Сядай, Аўгінька!

Бабка Наста заварушылася і нават хацела ўступіць Аўгіні сваю калодку.

— Нічога, бабка, я на хвіліну забегла да вас. Прысяду тут.

Аўгіня прысела на палок супроць бабкі Насты.

— Прыйшла я да вас, бабка, — Аўгіня адразу прыступіла да справы, каб паказаць, што яна сапраўды забегла на хвілінку, — ці не ўзялі б вы спрасці мне трохі кудзелі? Самой управіцца трудна.

Кудзеля тут была толькі зачэпкаю.

Бабка Наста ўздыхнула.

— Чаму ж, можна і папрасці. Работы ў хаце няма такой. Ды і Алена вярнулася ад бацькоў, і ёй няма чаго рабіць. Вечары доўгія, і дзень сцягваецца, калі работы няма. Сядзіш вось ды думаеш. Думаеш, думаеш, галава як кацёл зробіцца, і не ведаеш, куды падзецца, за што рукі зацяць. А тут яшчэ і газа выйшла, запаліць няма чаго, і дзе дастаць яе, ліха яе ведае.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)