Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Пікнік на ўзбоччы
Пікнік на ўзбоччы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пікнік на ўзбоччы

Электронная книга - «Пікнік на ўзбоччы». Краткое содержание книги:

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.
У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.
Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.
Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 68
Перейти на страницу:

Лемхэн задаволена паківаў.

— Падобна на праўду, — заўважыў ён. — А што парабляе Крэон Мальтыец?

— Адзін зь нешматлікіх дзеючых сталкераў. Быў зьвязаны з групай «Квазімода», цяпер збывае тавар інстытуту празь мяне. На ўсялякі выпадак я трымаю яго на волі. Калі-небудзь хто-небудзь дзяўбне. Праўда, апошнім часам ён моцна п’е і, баюся, доўга не працягне. Зона п’яных ня любіць.

— Кантакты з Барбрыджам?

— Заляцаецца да ягонай дачкі. Посьпеху ня мае.

— Вельмі добра, — сказаў Лемхэн. — А што чуваць пра Рыжага Шугарта?

— Месяц таму выйшаў з турмы. У сродках ня мае патрэбы. У яго… — Нунан памаўчаў. — Словам, у яго сямейныя непрыемнасьці. Па-мойму, яму цяпер не да Зоны.

— Усё?

— Усё.

— Ня шмат, — сказаў Лемхэн. — А як ідуць справы ў Шчасьліўчыка Картэра?

— Ён ужо даўно ня сталкер. Гандлюе патрыманымі аўтамабілямі, і потым мае майстэрню па пераабсталяваньні аўтамабіляў на сілкаваньне ад «этакаў». Чацьвёра дзяцей, жонка памерла год таму. Цешча.

Лемхэн паківаў.

— Ну на каго са старых я яшчэ забыўся? — лагодна запытаўся ён.

— Вы забыліся на Джонатана Майлза па мянушцы Кактус. Цяпер ён у шпіталі, памірае ад раку. І вы забыліся на Гуталіна…

— Так-так, што Гуталін?

— Гуталін усё той жа, — сказаў Нунан. — Мае групу з трох чалавек. Тыднямі прападаюць у Зоне. Усё, што знаходзяць, зьнішчаюць на месцы. А ягонае таварыства Ваяўнічых Анёлаў распалася.

— Чаму?

— Ну, як вы памятаеце, яны займаліся тым, што скуплялі хабар, і Гуталін адносіў яго назад у Зону. Д’яблава д’яблу. Цяпер скупляць стала няма чаго, а акрамя таго, новы дырэктар філіялу нацкаваў на іх паліцыю.

— Разумею, — сказаў пан Лемхэн. — Ну а маладыя?

— Што ж — маладыя… Прыходзяць і сыходзяць. Ёсьць чалавек пяць-шэсьць зь сякім-такім вопытам, але апошнім часам ім няма каму збываць хабар, і яны некалькі разгубіліся. Я іх патрошку прыручаю. Думаю, што са сталкерствам у маёй Зоне скончана. Старыя сходзяць, моладзь нічога ня ўмее, ды й прэстыж прафэсіі ўжо ня той, што раней. Ідзе тэхніка, сталкеры-аўтаматы.

— Так-так, я чуў пра гэта, — сказаў Лемхэн. — Аднак, калі не памыляюся, гэтыя сталкеры-аўтаматы не апраўдваюць пакуль і той энэргіі, якую спажываюць. Ці я памыляюся?

— Гэта пытаньне часу. Хутка пачнуць апраўдваць.

— А як хутка?

— Гадоў празь пяць, не раней…

Лемхэн зноў паківаў.

— Між іншым, вы, напэўна, яшчэ ня ведаеце, праціўнік таксама стаў прымяняць сталкеры-аўтаматы.

— У маёй Зоне? — спытаў Нунан, насьцярожыўшыся.

— Так, і ў вашай таксама. Яны базуюцца на Рэксаполісе, перакідваюць абсталяваньне на верталётах праз горы ў Зьмяіную цясьніну, на Чорнае возера, да падножжа Болдэрпіку…

— Але ж гэта пэрыфэрыя, — сказаў Нунан недаверліва. — Што яны там могуць знайсьці?

— Мала, вельмі мала. Але знаходзяць. Зрэшты, гэта для даведкі, гэта вас не тычыцца. Рэзюмуем. Сталкераў-прафэсіяналаў у Гармонце амаль не засталося. Тыя, што засталіся, да Зоны больш дачыненьня ня маюць. Моладзь разгубілася і знаходзіцца ў працэсе прыручэньня. Праціўнік разьбіты, адкінуты, залёг дзесьці і залізвае раны. Уцечка матэрыялаў з Гармонцкае Зоны ўжо тры месяцы як спынілася. Так?

Нунан маўчаў. Зараз, думаў ён. Зараз ён мне ўрэжа. Але дзе ж у мяне дзірка? І здаравенная, відаць, прабоіна. Ну, давай, давай, старая морква! Не цягні душу за…

— Ня чую адказу, — вымавіў Лемхэн і прыклаў далонь да маршчыністага валасатага вуха.

— Добра, шэф, — змрочна сказаў Нунан. — Хопіць. Вы мяне ўжо зварылі і пасмажылі, падавайце на стол.

Лемхэн няпэўна хмыкнуў.

— Вам нават няма чаго мне сказаць, — прамовіў ён з жалем. — Калі ўжо вы, работнікі на месцах, хлопаеце вушамі перад начальствам, то ўяўляеце, як было мне, калі пазаўчора… — Ён раптам абарваў сябе, падняўся і пабрыў па кабінэце да сэйфа. — Карацей кажучы, за апошнія два месяцы, толькі па наяўных зьвестках, комплексы праціўніка атрымалі звыш шасьці тысяч адзінак матэрыялу з розных Зонаў. — Ён спыніўся каля сэйфа, пагладзіў яго па афарбаваным боку і рэзка павярнуўся да Нунана. — Ня цешце сябе ілюзіямі! — закрычаў ён. — Адбіткі пальцаў Барбрыджа! Адбіткі пальцаў Мальтыйца! Адбіткі пальцаў Насатага Бэн-Галеві, пра якога вы нават не палічылі патрэбным мне згадаць! Адбіткі пальцаў Гугнявага Гераша і Карліка Цмыга! Гэта вы так прыручаеце вашую моладзь? «Бранзалеты»! «Іголкі»! «Белыя вярцячкі»! І мала таго, нейкія «рачыныя вочы», нейкія «сучыя бразґоткі», «грымучыя сурвэткі», вазьмі іх чорт! — Ён зноў абарваў сябе, вярнуўся ў крэсла, зноў злучыў пальцы і ветліва спытаў: — Што вы пра гэта думаеце, Рычард?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)