Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рэканструкцыя неба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэканструкцыя неба

Электронная книга - «Рэканструкцыя неба». Краткое содержание книги:

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле марцыпанавы сьнег, а восеньню газэты адлятаюць у вырай. І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца рэканструкцыя неба.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
***
Сьпелыя зморшчынкі лужынаў пакрыёма схаваем ад матыля-аднадзёнкі каб ня бачыў якое жыцьце можа быць доўгім
***
У жоўтай траве цвыркун папяровы чакае пакуль яму намалююць непаслухмяныя вочкі
***
сьнежня чацьвертага згвалтаваныя дрэвы прыкрываюцца пер’ем птушыным                  ды        марна ім не пазьбегнуць майго шкадаваньня         сьнежня чыцьвертага я выгульваю сябе                па алеях дахавых для ўзмацненьня               болю сьвяточнага недзе памёр бог     а я вару сабе зупу         і ўсё як звычайна       сьнежня чацьвертага
***
У доме дзе вада расыпалася ад абыякавасьці  штучным подыхам лечыш сполахі а я не адказваю мне бегчы ды бегчы  выбраныя словы   старанна сьціскаю ў кулачок добра? а я не адказваю мне б пасьпець схавацца ад дзетак тваіх    ад маіх сполахаў спатыкнуся аб вусны правалюся ў вочы накладу бінты вакол галавы    зь цябе выціснуся         і пачну ротам сьсінелым сьнег есьці
***
злосны абледзянелы Ыт ніколі ня чуе крокаў Хіам справа ягоная - сякеры вострыць а зьлева - гарбата стыне у кубку ад авангардысткі
***
Я прачынаюся ад таго   што цела тваё   стала халодным      ты памёр.          ноччу.  магчыма     пад раніцу     сьледзтва ня будзе! лядовішча зьнішчыла ўсіх сьведкаў! давай зоймемся      непатрэбнаю раніцай расчэшам яе ці нашыем ёй абалонак з уласнае скуры можаш застацца тут на стагодзьдзі сьледзтва ня будзе !
***
Ад слупа да слупа па стальных правадох з хуткасьцю трыста мэгапацалункаў ў хвіліну цячэ нешта нешта мае вялізнае з пахам язьміну. Стану пытальнікам пасярод поля сярод чорных кропак крумкачовае зграі і на сухажыльлях цела свайго што-небудзь з Шапэна зайграю. Да д’ябла ўсялякія там ‘каханьні’ мяне ванітуе ад іх пяшчоты я лепей буду на паляваньні страляць сабе ў голаў ад адзіноты.
***
Дзікія кірлі на сьняданак склявалі мой страх іх вочы нахабныя даелі свой дзень новая гісторыя недапітай гарбаты недапісанай скаргі недасоленых рэчак... лашчы ногі мае й рукі калі чацьвер — яшчэ немаўлятка яму ўсяго - дзьве гадзіны а я зьнікаю як зьнікаюць выспы і чоўны на тваім даляглядзе. Вазьму іх з сабою некалькі мільёнаў тваіх сьлёзак хаваюцца ў ракавіны і застаюцца на мяжы скажы яны таксама твае каханкі?
***
Зрываюся             лячу                падаю вочы колюцца аб нешта цёплае — гэта ты расчытваеш сьляды інквізыцыі пад пракіслым сонцам                       кастрычніка Дрэвы гуляюць у шахматы мы гуляем у дрэвы нехта заўсёды здаецца першым раніца перад расстрэлам сёньня мая чарга крумкачоў пасьвіць на пальцах салёных рабіць                                     засечкі калі вочы адмаўляюцца бачыць я знаходжу твой голас навобмацак
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)