Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рэканструкцыя неба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэканструкцыя неба

Электронная книга - «Рэканструкцыя неба». Краткое содержание книги:

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле марцыпанавы сьнег, а восеньню газэты адлятаюць у вырай. І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца рэканструкцыя неба.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
***
Я прыйду на тваё пахаваньне зярняткам схаваным недзе ў кішэні у якой будзе дзірка памерам зь летнюю мошку я прыйду на тваё пахаваньне агрэставай цэлкай (спакушаць старых матылёў — няўдзячная справа) я прыйду на тваё пахаваньне пясочкам зь неба упаду з вышываных далоняў проста ў ложак
***
Ты гандлюеш маімі вачыма з ранку да вечара пафарбаваўшы ў колер зялёны выдаеш іх за яблыкі дрэва свайго спарахнелага па сьвятах паганскіх ты нанізаеш вочкі мае мігдаловыя на тоўстую нітку і дорыш жывыя каралі далёкім мурынкам
***
Калі робіцца вусьцішна заплюшчваю вочы таму, хто стаіць побач. Раніцу глытай асьцярожна пакуль дождж не прапаліў ёй скуру а лепей схавайся пад коўдру да таго, хто ляжыць побач і глытай-глытай асьцярожна каб не параніцца алюміневай раніцай.
***
Адчыняй сваю дамавіну я ўкрыжую цябе на басэтлі мае цела ня можа больш лётаць яно мкнецца ў свой лепразорый 3 тваіх костак зраблю сабе панцыр не шкадуй мяне, маіх лапак чарапашкаю быць няблага толькі ў неба глядзець нязручна Я памыю твае вантробы і разьвешу сушыцца на дроце на рабінах чырвоныя гронкі гэта я сьвяткую забойства
***
Пясок колеру маёй скуры сьнегам кладзецца ля акіяну плача нехта а нехта памірае Там на ўзьбярэжжы трупных аповесьцяў жывуць пілігрымы — войска крумкачовае іх вязьні — нехрышчоныя лужыны іх дзеці - душы атручаных плача нехта а нехта памірае
***
Восеньню калі ўсе газэты адлятуць у вырай я распавяду табе пра карабельную самоту і пра стомленых празаікаў што пішуць свае аўдавелыя вершы. Апошняе шкло парвецца на акулярах патаемнага дому і я прыгадаю фіялетавае заўтра і ты не станешся ягоным хросным бацькам (твой Бог не дазволіць гэтага). Шэрая кволасьць нябеснай вадкасьці ўжо не пакутуе пад вострымі штыкамі Былога сонца.
***
У слоік парослы атручаным квецьцем я пакладу свой сорам — жоўты павук спляце павуціну і нецьвярозыя мухі засьведчаць сваю далікатнасьць пачуўшы ягонае хваляваньне (мой страх перад табою)
***
я распілую хоспісны вечар клічнікам раніцы ты палавінкі яго пакладзеш на шалі жаданьняў аквамарынавы подых маёй летуценнасьці і недасяжны бурштын тваёй сталасьці
***
Цэляфанавыя вятры запакоўваюць аблокі дажджы не ідуць яны ня людзі. Сумна глядзіш як асобы жаночага полу здымаюць перад табою спачатку станік а потым а потым ўжо неістотна адпаведная колькасьць пытаньняў да загадзя падрыхтаваных адказаў а ўрэшце навошта ты ўсё пра іх ведаеш. У іхніх вачох няма нават зрэнкі тваёй каханай. Некаторым прымацоўваеш плаўнікі ды хвосьцікі каб яны змаглі плаваць па моры якое хутка назавуць тваім імем іншым прышываеш срэбную луску каб у выпадку звальненьня з працы яны маглі б асьвятляць твае пакоі. Час нікуды не ляціць ён ня птушка ён проста правальваецца ў каналізацыйную дзірку і захлёбваецда там марскімі пачварамі жалезнымі цмокамі іржаваю сьлінаю. Эпоха палонных сантэхнікаў хутка скончыцца і зноў давядзедца заліваць іхнія муміі цэмэнтам.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)