Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:

Але хаця ўваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага і было мірным, яго нельга ўяўляць ідылічным. Гэтыя землі не столькі падначальваліся вярхоўнай уладзе, колькі навязвалі ёй патрэбную ім палітыку. Гэта і давала ім у межах дзяржавы шырокую аўтаномію, а таксама магчымасць ажыццяўлення ранейшых мэт, якіх яны не маглі б дасягнуць, калі былі раз’яднанымі. Сказанае найперш адносіцца да найболып буйнай і развітай складовай часткі Вялікага княства Літоўскага — Полацкай зямлі.

Аднаўленне Полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада

Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Поладкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гг. XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі дзяржаўную палітыку гэтага князя. Як вядома, Полацк на прадягу ўсёй ранейшай сваёй гісторыі быў у непрыязных адносінах са сваімі паўночнымі суседзямі — Псковам і Ноўгарадам, якіх ён імкнуўся падначаліць сабе. Ужо першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод нападаў на Наўгародскія воласці, чым і быў выкліканы паход наўгародскага князя Уладзіміра Святаслававіча ў 980 г. на Полацк40. У 1021 г. князю Брачыславу Ізяслававічу ўдалося нават здабыць Ноўгарад. У 1065 г. Усяслаў Чарадзей ваяваў супроць Пскова і таксама часова захапіў Ноўгарад. Узнаўлялася гэтая варожасць і на працягу ХП ет. У наступным дзесяцігодцзі яна заціхла з прычыны сумеснай барацьбы Полацка, Пскова і Ноўгарада з крыжакамі, але ў канцы XIII ст. зноў аднавілася, сведчаннем чаго можа быць паход «лнтвы» на Ловаць, г. зн. на Наўгародскую зямлю. Вядома ж, ён, як і ўсе набегі «лнтвы» на гэтую, а таксама на Пскоўскую і Смаленскую землі ў першай палове XIII ст., быў арганізаваны Полацкам.

Аднак у часы Гедзіміна гістарычныя эбставіны для правядзення ранейшай палітыкі, найперш у адносінах да Пскова і Ноўгарада, намнога змяніліся. 3 аднаго боку, аб’яднанне асноўнай масы беларускіх земляў дало магчымасць полацкай палітыцы перарасці ў агульнадзяржаўную. 3 другога боку, у гэты час Пскоў і Ноўгарад ужо не былі цалкам самастойнымі, а ўсё больш уцягваліся ў арбіту палітычнага прыцягнення Маскоўскага княства. Вось чаму полацканаўгародская і полацка-пскоўская супярэчнасці менавіта тады і перараслі ў міждзяржаўныя супярэчнасці Беларускай дзяржавы (якою найперш было Вялікае княства Літоўскае) і Маскоўскага княства, хаця дасюль іх узаемаадносіны былі мірньімі, што знайшло сваё выяўленне ў шлюбе маскоўскага князя Сімяона Іванавіча з дачкой Гедзіміна Анастасіяй41.

Што да адносінаў з Псковам, дык трэба зазначыць, што ён сам імкнуўся вызваліцца зпад залежнасці ад Ноўгарада, спадзеючыся ў гэтым абаперціся на дапамогу Вялікага княства Літоўскага. Апроч таго, Пскоў цярпеў ад нападаў крыжакоў, і гэта змушала яго звяртацца да суседняй дзяржавы, якая таксама вяла зацятую барацьбу з крыжакамі. Цяжкасці Пскова з мэтаю прыцягнення яго пад сваю ўладу і выкарыстоўваў Гедзімін. Ён заўсёды пасылаў пскоўцам на дапамогу свайго зяця Давыда Гарадзенскага. У літаратуры ёсць сцверджанне, што апошні нібыта быў сынам пскоўскага князя Доўманта42, і што пасля смерці яго быў абраны князем Пскова, хоць па незразумелых прычынах чамусьці пайшоў на бацькаву радзіму (Доўмант быў родам з Беларусі), але пскоўцы паранейшаму бачылі ў ім свайго князя і таму клікалі яго да сябе на выручку ў цяжкія моманты. Аднак усё гэта не пацвярджаецца крыніцамі, і, найпорш, мскоўскімі летапісамі. Найверагодней, што Давыда Гарпдаоіюкага насылалі пскоўцам на дапамогу ў барацьбо з крмжакамі як умелага военачальніка. Упершышо гэта адбылося ў 1322 г. Крыжакі, нягледзячы на перамір’е, учьшілі на Чудскім возеры дзікі гвалт над пскоўскімі людзьмі. Для помсты чужынцам і быў пакліканы Давыд Гарадзенскі. На чале свайго беларускага войска і пскоўскага апалчэння ён уварваўся за р. Нарву ў крыжацкія ўмацаванні, нанёс ім цяжкі ўрон і з багатай здабычай і пяццю тысячамі палонных вярнуўся ў Пскоў43. Вядома ж, крыжакі не маглі пакінуць такую ганебную для іх паразу без адказу і 11 мая 1323 г. зноў напалі на Пскоў. I гэтым разам дапамог Давыд Гарадзенскі, які адагнаў ворага, знішчыўшы яго сценабітныя машыны і іншае ўзбраенне44. Новая перамога была асабліва важная для Пскова, бо Ноўгарад чамусьці не прыйшоў яму на дапамогу.

На жаль, разлічваць на Давыда Гарадзенскага пскоўцы болып не маглі. У 1325 г., у час паходу на чале вялікага войска супроць Брандэнбурга, ён быў паздрад-ніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем. Так трагічна абарвалася жыццё гэтага славутага сына Беларусі, які стаіць у шэрагу самых выдатных палкаводцаў свету.

Смерць Давыда Гарадзенскага была выкарыстана Гедзімінам у сваіх інтарэсах. Лічачы сябе спадкаемцам свайго зяця, ён стаў прэтэндаваць на валоданне Псковам як сваёй законнай спадчынай. У пэўнай ступені гэта было выгадна і для Пскова, якому выпадала магчымасць выйсці зпад улады Ноўгарада, што яму, відаць, здавалася горшай, чым улада Гедзіміна.

Першыя супярэчнасці з Масквой

Тым часам на гістарычнай арэне з’явілася новая сіла — Маскоўскае княства. Менавіта тады і пачалося яго ўзвышэнне, асабліва калі маскоўскім князем стаў сучаснік Гедзіміна Іван Каліта (ён памёр на год раней за літоўскага ўладара. Пры Каліце пачынае фарміравацца і ажыццяўляцца дзяржаўная канцэпцыя Масквы як законнага гаспадара ўсіх рускіх земляў, у тым ліку, вядома, і Наўгародскай, і Пскоўскай.

Іван Каліта не мог не бачыць, што Масква ўжо трохі запазнілася з клопатам пра збіранне рускіх земляў і што гэтая дзейнасць пачалася ўжо на заходніх рускіх землях, тыя аб’ядналіся ў адзінай дзяржаве, што ўсё больш разрасталася на ўсход, пагражаючы пашыраць сваю ўладу на Пскоў і Ноўгарад. Гэта таксама не схавалася ад пільнага вока Івана Каліты. Да таго ж згаданыя рускія землі ўжо самі сталі адчуваць сілу Масквы і таму шукалі ў яе падтрымкі.

Вось жа Ноўгарад, убачыўшы імкненне Пскова вызваліцца зпад яго ўлады, і звярнуўся па дапамогу да Івана Каліты, які і даў зразумець, што ён не пацерпіць умяшання Гедзіміна ў справы Пскова і стане на бок Ноўгарада. Як бачна, калі ў ранейшыя часы Полацк меў справу толькі з Псковам і Ноўгарадам як са сваімі праціўнікамі, то Вялікае княства Літоўскае як пераемнік Полацкай палітыкі ў адносінах да гэтых земляў стала мець справу не толькі з імі, але (і галоўным чынам) з Масквой. Так пачаліся беларускамаскоўскія супярэчнасці, якія ў далейшым і стануць адным з найгалоўнейшых і найбольш адмоўных фактараў гісторыі Беларусі.

Нягледзячы на першую няўдачу, Гедзімін не спыніў сваёй палітыкі ў адносінах да Пскова. Але калі раней ён дамагаўся гэтага горада і яго воласці як сваёй спадчыны, то цяпер выкарыстаў цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча, які трапіў тады ў складаную палітычную сітуацыю за дзеянні супроць татараў. Выгнаны са свайго пасаду Іванам Калітой па патрабаванні Арды, ён вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго прыязна прынялі і выбралі за князя (гэтаму садзейнічаў і Гедзімін). Усё тое зноўтакі было не даспадобы Ноўгараду, які бачыў тут спробу адасаблення ад яго Пскова. I наўгародцы зноў знайшлі дапамогу ў Маскве, адкуль да іх з войскам прыйшоў Іван Каліта. Ды не толькі ён, але і маскоўскі мітрапаліт Феагност, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо гзта паказвае, якой надзейнай духоўнай зброяй у руках маскоўскіх князёў была праваслаўная цпрква.

Даводаўшыся, што Іпап Каліта хоча ісці з Ноўгарада на іх, пскоўцы заявілі пра спой ііамор абараняць горад да канца. Гэта напалохала Івапа Каліту, і бп звярнуўся да мітрапаліта Феагноста з просьбаю: калі горад не адмовіцца ад Аляксандра Міхайлавіча, застрашыць пскоўцаў пракляццем. Мітрапаліт так і зрабіў. Аляксандр Міхайлавіч мусіў пакінуць Пскоў і знайсці прыстанішча ў Гедзіміна. I гэта зразумела. Гедзімін праз сваю прыхільнасць да Аляксандра Міхайлавіча дэманстраваў зацікаўленасць лёсам Пскова. I калі Іван Каліта са сваёй дружынаю вярнуўся з Ноўгарада ў Маскву і заняўся іншымі справамі, якія адцягвалі яго ўвагу ад Пскова, то, прабыўшы паўтара года ў Вялікім княстве Літоўскім, Аляксандр Міхайлавіч па просьбе пскоўцаў і, вядома ж, з дапамогай Гедзіміна, зноў вярнуўся ў гэты горад45.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)