Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:

Але зусім інакш падаедца паходжанне вялікіх літоўскіх князёў у некаторых рускіх летапісах. Апавяданне пра гэта пачынаецца з падзей 1129 г., калі кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў Полацк, а полацкія князі Рагвалодавічы (маецца на ўвазе прыналежнасць да гэтага роду полацкіх князёў) былі забраныя ў далон і высланыя ў Царград. Літва ж у той час даніну давала князям полацкім, а «владома свонмн гедманы». Але калі полацкія князі былі высланыя, «внльняне прііложнся дань даватн королю Угорскому за страхованне велнкого князя Мстнслава Владнмнровнча», а таксама «взяша собе по Царяграда князя Полохского Ростнслава Рогволодовнча детей: Давшіакнязя да брата его Мовкольда-князя»12.

Гісторык У. Пашута цалкам адмаўляў праўдзівасць такога паказу генеалогіі вялікіх літоўскіх князёў, называючы яго тэндэнцыйна апрацаванай версіяй на карысць Масквы. У той жа час ён лічыў вартым увагі і даверу ўпамінанне гэтым летапісам сына полацкага князя Гердзеня — Андрэя (які быў цвярскім епіскадам), бо гэта паказвае на раннія культурдыя сувязі Цверы і Літвы13. Незразумела, пры чым тут Літва, калі Гердзень і яго сын Андрэй не мелі да яе ніякага дачынення. Ды ўжо такая ў гэтага аўтара тэндэнцыя — усімі сродкамі ўзвышаць Літву і зацямняць ёю Беларусь.

Але хіба толькі гэта — адзіна праўдзівы факт у выкладзедай вышэй гісторыі? А тое, што Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў у 1129 г. Полацк, у выніку чаго полацкія князі апынуліся ў Візантыі, хіба супярэчыць гістарычнай праўдзе? Гэтаксама як і тое, што Літва давала даніну Полацку, але знаходзілася ў кіраванні сваіх князёў- «гедманаў» і пасля захопу ў палон полацкіх князёў, страціўшы сваіх апекуноў, павінна была шукаць іншых абаронцаў, каб страхавацца ад нападу Мсціслава Уладзіміравіча. Гэта бясспрэчны факт, бо Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы засведчылі паходы гэтага князя пасля ўзяцця Полацка на Літву ў 1130 і 1131 гг.14. Праўда, застаецца незразумелым, чаму «внльняне» звярнуліся па дапамогу да ўгорскага (венгерскага) караля і сталі даваць яму даніну. Угоршчына не межавала з Літвою і наогул была ад яе далёка. I ўсё ж, відаць, угры абаранялі Вільню, бо адкуль маглі з’явіцца ў гэтым горадзе горы Угры, якія ўпамінаюцца ў летапісе. У ім хаваўся князь Яўнуд у 1345 г., ратуючыся ад сваіх братоў Кейстута і Альгерда15. Відаць, на гэтых гарах і размяшчалася ўгорскае войска, каб бараніць Вільню. Такім чынам, і гэты факт мае пад сабою падставы.

Але самае галоўнае для нас у гэтым летапісным апавяданні — паведамленне аб узяцці вільнянамі з Царграду сыноў высланага з іншымі полацкімі князямі Расціслава — Давіла і Маўкольда. Менавіта ад гэтых двух полацкіх князёў і пачынаецца ўласна дынастыя вялікіх князёў літоўскіх: ад першага з іх князі Від і астатнія, ад другога — Міндоўг. Тое, што такое магло адбыцца, зусім заканамерна. Вільняне, як мы ўжо ведаем, у болынасці былі крывічамі, і ўвесь час знаходзіліся ў залежнасці ад полацкіх князёў, бачачы ў іх асобе сваіх законных гаспадароў. Гэта пацвярджаецца і фактам, які данеслі да нас польскія крыніцы: каля

1070 г. у Вільні сядзеў полацкі князь Расціслаў Рагвалодавіч16, і таму невыпадкова вільняне ўзялі яго сыноў да сябе. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне праўдзівасці Васкрасенскага летапісу. Такім чынам, ужо з 70-х гадоў XI ст. можна гаварыць аб існаванні Віленскага ўдзелу ў Полацкім княстве.

Праўда, трохі здзіўляюць імёны Расціслававых сыноў Давіла і Маўкольда — такія нетыповыя і нетрадыцыйныя для полацкай дынастыі. Аднак не выключана, што сапраўдныя іх імёны былі зменены з мэтаю скрыць іх полацкае паходжанне. Раней, пры асвятленні падзей 1129–1132 гг., намі адзначалася магчымасць таго, што не ўсе полацкія князі былі схопленыя і вывезеныя

ў Візантыю, а некаторыя з іх уратаваліся ад палону, знайшоўшы прытулак у суседняй Літве. На гэта ўказвае хоць бы прыклад з Васількам Святаслававічам, які адразу ж пасля выгнання з Полацка ў 1132 г. кіеўскага стаўленіка Святаполка займае княжацкі пасад. Зразумела, што вярнуцца з Візантыі так хутка ён не мог, а значыць, дзесьці хаваўся — найверагодней, у Літве. Не выключана, што адной з мэтаў Мсціслававых паходаў на яе быў таксама і захоп полацкіх князёў, якія знайшлі там сабе прыстанак.

Аб тым, што Давіл і Маўкольд не былі выдуманымі асобамі, сведчыць той факт, што яны выступаюць тут удвух. Наўрад ці фальсіфікатару спатрэбілася б такое ўскладненне. Вельмі паказальны момант — ад Давіла выводзяцца ўсе вялікія літоўскія князі, пачынаючы ад Віда і Трайдзеня (ён названы тут Траенем) і канчаючы Гедзімінам і яго нашчадкамі, а ад Маўкольда толькі Міндоўг і яго сыньі Войшалк і Доўмант (ён названы памылкова). Такім чынам, Міндоўг і Войшалк таксама паходзілі ад полацкай дынастыі. Цяпер становіцца зразумелым, чаму пасля смерці Войшалка, а за ім і Шварна, вялікакняскі пасад займаў Від, а пасля Трайдзень, бо са смерцю Войшалка абрывалася дынасхычная лінія Маўкольда і таму законнымі пераемнікамі яе сталі нашчадкі Давіла. Найбольш праблематычнай з’яўляецца асоба сына Давіла — Віда. Рэч у тым, што ён болын нідзе ў летапісах, гэтак жа, як Давіл і Маўкольд, не ўпамінаецца. I ўсё ж гэта не дае падставы, каб адмаўляць яго гістарычную сапраўднасць. Папершае, у летапісе ўказана такая яго індывідуальная рыса — як тое, што людзі яго Воўкам звалі. Гэту мянушку ён, відаць, заслужыў за свой няўрымслівы характар. Падругое, у летапісе падкрэслены галоўны вынік яго дзейнасці, а менавіта тое, што ён далучыў да дзяржавы Дзярэўскую (г. зн. драўлянскую) зямлю. Гэта самае адзначана і ў адносінах да Трайдзеня, які далучыў Яцьвяжскую зямлю, і ў адносінах да Віценя, які пашырыў межы дзяржавы да Буга, што сапраўды было17. Сказанае вышэй можа сведчыць, што складальнік летапісу не аперыраваў выдуманымі асобамі і не прыпісваў ім уяўных дзеянняў, а чэрпаў гэтыя звесткі з пэўных крыніц, якія не дайшлі да нас. Калі мы гаварылі пра Трайдзеня, то ўказвалі, што засталося невядомым, хто быў вялікім літоўскім княаом пасля смерці Шварна ў 1268 г. і да ппчатку кпязнваішя Трайдзеня18. Дык вось у гэтым ііраможку яа ўсяму відаць і ўладарыў Від.

Усё адзначанае змушае нас не сумнявацца ў гістарычііай праўдзівасці гэтай асобы, якая фактычна і стала роданачальнікам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, што, відавочна, паходзіць ад полацкай дынастыі.

Хто ён, Гедзімін?

Хаця пра Гедзіміна і яго дзейнасць да нас дайшло параўнальна болып звестак, чым пра яго папярэднікаў на вялікакняскім пасадзе, аднак і гэтыя дадзеныя далёка няпоўныя, некаторыя з іх супярэчлівыя, зацемненыя або зусім легендарныя, (напрыклад, у выпадку з заснаваннем Вільні). Апроч таго, і ў навуковых даследаваннях застаўся шэраг недастаткова, або аднабакова асветленых момантаў дзейнасці Гедзіміна. Гэта і прымушае нас да асабліва ўважлівага разгляду адпаведных матэрыялаў.

Найперш — пра імя. У беларускай навуковай літаратуры яно ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак ці з’яўляецца такое напісанне правільным? Зазначым, што ў крыніцах яно існуе ў розных варыянтах. Геднмнн, Кедмнн, Кгннднмян, Креднмнн, Скннднмнн, Gedimin, Gedimont, Giedymin19. Як бачым, усюды ў іх (у тым ліку і ў напісаных лацінкай), гук «д» вымаўляецца як мяккі. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» бачым «Gedymin», але тут «у» чытаецца як «і». Таму ў беларускай мове гэтае імя павінна вымаўляцца і пісацца ў форме «Гедзімін».

У гістарычных крыніцах мы нідзе не знаходзім формы «Гедымінас». I гэта відавочна закрэслівае спробы шэрагу даследчыкаў гэту форму імя Гедзіміна паказваць як пачатковую і сапраўдную. У свой час В. Юргевіч на аснове філалагічнага матэрыялу і зыходзячы а аналізу іншых форм імя Гедзіміна, паказаў, што яно, нк і імёны іншых вялікіх літоўскіх князёў, славянскага шіходжашш. Што падобнае імя існавала ва ўсходніх оламліі, сводчыць назва вёскі «Еднмоново» ў Цвярскім павеце20. В. Юргевіч адначасова адзначыў недарэчнасць спробаў некаторых літоўскіх даследчыкаў тлумачыць імёны літоўскіх князёў, у тым ліку і Гедзіміна, на аснове літоўскай мовы.

Вельмі заблытаным з’яўляецца і пытанне, кім быў Гедзімін у адносінах да Віценя. Яшчо ў Я. Длугаша гаварылася, што Гедзімін быў конюхам Віценя і забіў яго, змовіўшыся з жонкаю апошняга, а пасля захапіў ягоны вялікакняскі пасад. Гэтая чутка была пушчана з крыжацкага асяроддзя, каб тым самым паказаць нізкае паходжанне вялікіх літоўскіх князёў, што абражала ў той час у вачах свету ўсю дзяржаву, з якой Ордэн нязменна знаходзіўся ў варожых адносінах. Ахвотна падхапілі гэтую чутку пазней у Полыпчы і ў Маскве, якія — кожная з свайго роду — імкнуліся падначаліць сабе Вялікае княства Літоўскае.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)