Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца… - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гляну я ў аконца…

Электронная книга - «Гляну я ў аконца…». Краткое содержание книги:

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 75
Перейти на страницу:

Гэтая размова адбывалася ў кватэры Ігната Кулікоўскага на Ніжняй Ляхаўцы. Грамадзянін прынёс туды рэчы, купленыя ў розных крамах на замову Яся згодна з падказкамі Ігната. Яны рыхтаваліся да працы «на машынку». Тады гэты від аферы быў яшчэ невядомы.

Ясь, які пасля апошніх справаў меў шмат гатоўкі, даў Грамадзяніну 500 рублёў за турботы.

— Не трэба так шмат, — пратэставаў Грамадзянін. — Я нішто сабе жыву. Не галадаю.

Грамадзянін скіраваўся ў трушчобу[12] Цыпы, дзе яго чакаў Філіп Лысы. З цягам часу Грамадзянін стаў неад’емным сябрам брацтва з-пад знаку шабера. Злодзеі прызвычаіліся і палюбілі яго. Ён змог заваяваць іх давер і дапамагаў вырашаць розныя дробныя справы. Пісаў лісты, насіў малявы, а часам і «статкі»[13], але яго ніколі не бралі на аніякую, нават найдрабнейшую работу. Злодзеі адчувалі, што яму было б непрыемна… Грамадзянін паступова спазнаваў і паглыбляўся ў жыццё злачынцаў. Ён браў з яго тыпажы для свайго рамана. Гэта шкодзіла канструкцыі твора, але было карысна з гледзішча фактуры.

У суседнім пакоі Ігнатава сястра, Міла, напявала песеньку:

Гляну я ў аконца, пагляджу я ў фортку — Крочаць злодзеі ў расклёшаных портках… Гальштукі модныя, выпрасаваныя, Боцікі новыя, лакіраваныя… Гэй, дыгу-дыгу! Гэй, дана-дана! Боцікі новыя, лакіраваныя…

Міла была вельмі прыгожая. Ёй было ўсяго сямнаццаць. Ясь ведаў, што дзяўчына жыве з братам як з каханкам. Зрэшты, яны зусім гэтага не хавалі. Ігнась казаў: «Я кахаю Мілу, а яна мяне. А што людзі балбочуць, то мне ўсё адно. Нашто мне з дрыздай абы-якой паскудзіцца. Мне яна больш падабаецца. А што сястра, то што з гэтага? Таксама жанчына, не каза ж. Праўда ж?!.»

Гэтая іх смеласць імпанавала Ясю. Калісьці, крыху пад чаркай, ён спытаў Ігната, як гэта адбылося ўпершыню. Ігнась задумаўся, а пасля паволі сказаў:

— Мне самому дзіўна… Я на Мілку ніколі ўвагі не звяртаў… Бабай не лічыў… А неяк заходжу да яе. Бачу — мыецца ў мядніцы. Кашулю ўніз спусціла. Я праходзячы, вось так сабе, пляснуў яе па азадку. Яна як вызверыцца, і вадою — плясь мне ў твар… Я яе за гэта яшчэ мацней стукнуў. А яна мяне кулаком у грудзі. Схапіў яе і сам не ведаю, як мы на ложку апынуліся… Я, напэўна, лютаваў. Яна крычыць: «Што ты робіш, паскуднік?!» Адыграцца хацеў, але яна ўжо маўчала і сама мяне за шыю рукамі трымала… З таго часу і пайшло ў нас… Такія справы… Кахаем адно аднаго… Лепш яна, чым сто іншых…

Пальцы дашчэнту ўсе у дыяментах, У кожнага тростка — слановая костка! Гэй, дыгу-дыгу! Гэй, дана-дана! У кожнага тростка — слановая костка!

Ясь не дачакаўся вяртання Ігната з горада. Пра сустрэчу яны не дамаўляліся, таму ён не крыўдаваў на сябра. Сказаў Мілцы, каб брат чакаў яго заўтра ўвечары дома, а сам выправіўся ў цэнтр.

На Камароўцы, быццам дзве ракі, зліваюцца два тракты: Барысаўскі і Лагойскі. Іх вусце раскінулася ля канца Захар'еўскай вуліцы, што рассякае на дзве часткі амаль увесь горад.

Камароўка — рай для паточнікаў. А паточніцтва — базавая школка для злодзеяў-пачаткоўцаў. Гэта найпрасцейшы спосаб крадзяжу, для якога непатрэбныя аніякія інструменты і адмысловыя веды. На «патоку» працуюць нават дзеці. Ёсць, аднак, злодзеі, якія амаль усё жыццё «ходзяць на паток». Старыя паточнікі ў справе сваёй звычайна карыстаюцца падлеткамі.

вернуться

12

Трушчоба — маліна, зладзейскае логава.

вернуться

13

Статкі — інструменты ўзломшчыка.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)