Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца… - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гляну я ў аконца…

Электронная книга - «Гляну я ў аконца…». Краткое содержание книги:

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 75
Перейти на страницу:

І праца закіпела. Ясь і Ігнат рэзалі паперу па памеры даляравых купюр. Пасля Ясь пачаў рыхтаваць хімікаты. Надвячоркам усё было гатова. У машынцы ляжаў пахкі пачак паперы, сціснуты дзвюма дошкамі. Пан Баніфацый і не падазраваў, што другі пачак, ідэнтычны з тым, у якім былі даляры, у ягоную адсутнасць (кліента выправілі па воцатную эсэнцыю) быў схаваны пад падушкай на Ясевым ложку.

Была сёмая гадзіна вечара. Ясь сказаў:

— Гэта павінна ляжаць так цягам трох гадзін, а пасля мы пакладзём усё на 12 гадзін у духоўку.

Распалілі агонь, каб разагрэць духоўку, і прыняліся за вячэру, якую і гэтым разам шчодра залівалі алкаголем.

Пасля вячэры, а дзясятай вечара, Ігнат урачыста прынёс «машынку» і змясціў яе ў духоўку.

— Не загорача будзе? — спытаў ён у Яся.

Хлопец засунуў у духоўку руку.

— Не… у самы раз.

Ігнат звярнуўся да гаспадара:

— Добра было б, каб хтосьці з нас тут спаў. Самі разумееце, пане гаспадар, 23 000 даляраў… Гэта вам не пальцам пераківаць.

— Канешне, канешне… — сквапна падтакнуў пан Баніфацый. — Я акурат пра гэта думаў.

— Можна прынесці сюды ложак, — прапанаваў Ясь.

— Навошта, — сказаў пан Баніфацый, падстаўляючы да печы крэсла. — Я тут і так пасяджу. Мне спаць зусім не хочацца.

— Калі вы так лічыце, — адказаў Ясь. — Толькі, калі ласка, абудзіце нас да дзясятай. Або а дзясятай самі дастаньце ўсё з духоўкі.

— І ўжо будзе гатова?

— Дакладна, — адказаў Ясь.

— Дабранач, — сказаў пан Баніфацый.

Прыяцелі скіраваліся ў свой пакой, а пан Баніфацый застаўся вартаваць скарб і адчайна абдумваў, як бы яму аднаму завалодаць ім.

«Проста выкіну смаркачоў за дзверы і прыгражу паліцыяй», — вырашыў урэшце пан Баніфацый.

Тым часам калегі паціху вылезлі праз акно ў сад, а адтуль праз паркан выбраліся на дарогу да тракту. Яны неслі з сабой адзінаццаць з паловай тысяч даляраў. У дадатак Ясь нёс успаміны аб пяшчотах сваёй выпадковай каханкі.

А на хутары заставалася адчыненым акно Марысінага пакоя (яна не ведала, што Ясь сёння сыдзе), і сядзеў ля духоўкі пан Баніфацый, пільнуючы складзеныя ў «машынку» шматкі паперы.

КЛОПАТ ПАЎЦІ

І ЭТЫКА ТАМАША ХУРДЗІЧА

Вылітая ў твар вада прывяла Паўлінку ў прытомнасць. Яна расплюшчыла вочы і ў жаху глядзела на свайго каханка. Баран моцна перавязаў плячо, каб спыніць кроў, што цякла з глыбокай раны каля локця, пасля ручніком закруціў саму рану. Ён апрануў фрэнч, узяў шапку і, не зірнуўшы на Паўлінку, выйшаў з майстэрні.

Паўця нейкі час ляжала, мяркуючы, што Баран зараз вернецца, але, калі яго не было ўжо доўга, яна паднялася і пайшла ў свой пакой. Зірнула ў люстэрка і адступіла ў жаху. Твар, шыя і грудзі былі залітыя крывёю… Хутка, аднак, яна супакоілася, бо згадала, што гэта кроў палюбоўніка. Толькі вылаялася: «Пачакай у мяне, бандзюган, я табе гэтага не дарую! Успомніш у мяне!»

У той дзень Баран дадому не вярнуўся. Начаваць ён таксама не прыйшоў. Назаўтра Паўлінка, убачыўшы Яся, спытала ў таго пра Аліка, але хлопец нічога пра яго не ведаў.

На чацвёрты дзень з раніцы Паўлінка элегантна адзелася, апранула каракулевы палітончык і пайшла да Баляў. Дарогаю яна разважала, што рабіць. «Можа, Алік мяне кінуў? А можа, папаўся?.. Хутчэй, папаўся».

Паўлінка не хацела змірыцца з думкай, што Алік мог бы яе кінуць. У Баляў Паўця наслухалася шматлікіх захопленых водгукаў аб багацці і харастве свайго строя. Гэта яе вельмі пацешыла. Яна вярнулася дамоў позна. Аліка не было.

Уначы Паўлінка не спала. Разважала пра свой лёс і думала, што рабіць. Згадала Толіка, які быў для яе ўзорам выхаванасці і элегантнасці, і вырашыла пайсці да яго па раду. «Калі Алік не вернецца, то, можа, ён возьме мяне да сябе. Крыху грошай я назбірала, дарагіх рэчаў у мяне шмат. Мы б адкрылі большую цырульню. Мяне б яму саромецца не давялося. Я ж такая прыгожая. Алік па мне вар’яцеў. Чым я Толіку не пара… Я таксама магла б чытаць розныя кнігі і прыгожа гаварыць». Паўця расплылася ў мроях і заснула.

Назаўтра Паўлінка адзелася як найпрыгажэй і пайшла да Толіка. Праходзячы міма цырульні яна заўважыла, што кліентаў унутры няма, таму з мілай усмешкай і проста-такі ззяючы яна ўвайшла ў сярэдзіну.

— Толічак, каханы, даруй, што я так даўно ў цябе не была… Столькі справаў… — Паўця не паспела скончыць.

Толічак, які падчас уваходу Паўлінкі раскладваў у шафе сурвэткі, замёр на месцы. Перапуджанымі вачыма ён глядзеў на жанчыну. Урэшце ганарыста выпнуў грудзі, падняў угару падбароддзе і пагардліва ўказаў ёй пальцам на дзверы:

— Зрабіце ласку, шаноўная пані, вымятайцеся адсюль прэч! Зразумела?!

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)