Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 209
Перейти на страницу:

А я і не ведала, што ён можа выглядаць такім сур’ёзным... Хаця і тады быў зацяты. Так, час усіх пазначае сваёй кіпцюрыстай цяжкой лапай... Я зноў утаропілася на шнары на Юрасёвым ілбе, на шчацэ. А калі Юрась пацягнуўся, каб паставіць кубак, і рукаў швэдара ссунуўся, аказалася, што такія шнары на ягонай руцэ ад запясця да локця. Ад ляза, ці што? Я чула, наркаманы рэжуць вены падчас ломкі... Але не твар жа!

Былы муж, нібыта пачуў мае думкі, правёў даланёй па зраненай шчацэ:

— І ўсё-ткі, Анэта, прабач за настырнасць, я хацеў бы даведацца гісторыю твайго знакамітага артыкула. А то мне адны чуткі дасталіся.

Я ўздыхнула.

— Хваліцца асабліва няма чым. У Старавежск я прыехала ў камандзіроўку па лісце чытача, таго самага Пятра Піліпавіча Калейкі, які мне гравюры падараваў. Раённае начальства пералавіла мяне на папярэдняй станцыі, запрасілі з аўтобуса ў машыну, усю дарогу пільнавалі, каб у мяне не было кантактаў з мясцовымі «дысідэнтамі»... Начытвалі на дыктафон нудныя справаздачы... Я была неспрактыкаванай дзеўчынёхай, але пэўная ўпартасць мне ўласціва...

— Вельмі пэўная,— не стрымаўся ад каментару былы муж.

Я сярдзіта зірнула на яго і працягвала:

— Ну дык вось... Я ўсё роўна прарвалася «ў народ», і абураныя краязнаўцы мне нагаварылі... Гарадскую ратушу на той час занеслі ў спіс гістарычных каштоўнасцяў. Дзяржава давала на аднаўленне вялікія сродкі. А мясцовае кіраўніцтва ў злосці: раён заняпалы, школкі гібеюць без рамонту, у калгасах зарплаты няма чым выдаваць... А тут у нейкія разваліны ўбіваць жывую капейку! Начальства можна зразумець... Карацей, знаходзілі тым грашам лепшае прымяненне.

— І ты пра гэта напісала сумленна і дасціпна, так?

— Напісала...— уздыхнула я.— Са сваім дурным энтузіязмам, і з непахіснай верай, што ратую свет...

— І што? Мясцоваму начальству «нагарэла»?

— Ага... Чакай... Гэта я пасля ўсвядоміла, што падобныя нахабствы без самавітай падтрымкі не ўчыняюцца. Раптам выклікае мяне наша рэдактарка Клара Сцяпанаўна і на ўвесь свой «трубны глас» абвяшчае, што я — ганьба для журналістыкі. Неправераныя факты, надуманая сенсацыя... І з-за мяне газеце даводзіцца кленчыць перад адміністрацыяй Старавежска.

— Чаму? — здзівіўся Юрась.— Ратуша сапраўды развальвалася!

— Ага... — паныла пацвердзіла я.— Толькі яе тэрмінова перавялі ў разрад помнікаў мясцовай значнасці. Сказалі — памылілася папярэдняя камісія, пераацаніла тую вежу... Так што гарадское кіраўніцтва цяпер мела ўладу даваць або не даваць сродкі на аднаўленне не надта патрэбных гораду руінаў.

Юрась толькі галавой пакруціў:

— Нішто сабе...

А заручальны пярсцёнак на яго руцэ не новенькі... Падрапаны... Я паныла ўсыпала ў сваю астылую гарбату яшчэ дзве лыжкі цукру, нібыта спадзявалася падсаладзіць успаміны.

— Пакаяльны артыкул, які ад мяне вымагалі, я ўсё-ткі не напісала. Ну, падрабязнасці не буду... Агульнарэдакцыйны сход, абураныя лісты чытачоў... Звольнілі мяне з паскуднай фармулёўкай. І што цікава — яшчэ нядаўна ў некалькіх выданнях былі са мною вельмі мілыя і пераманьвалі на працу, а тут перасталі пазнаваць... Так гэта сталася мне агідна, што я дала сабе слова — з журналістыкай пакончана. Калі нельга сумленна... Калі няма справядлівасці... Дык не хачу ў гэтым быць.

Цені ад фіранкі, зробленай мною з карункавага покрыва ад рытуальнага ўбору крышнаітаў (знаходка сэканд-хэндаўская), варухнуліся на сцяне, быццам нейкі Буда дакорліва паківаў галавой. Юрась паставіў кубак на стол і сцішана ўздыхнуў, быццам баяўся пабудзіць цяжкахворага. І загаварыў гэтак мякка-асцярожліва.

— Можа быць, ты ўсё-ткі паспяшалася рабіць такія... незваротныя высновы? Паўсюль ёсць сумленныя людзі... Можна было паспрабаваць пазмагацца, пайсці ў недзяржаўныя выданні... Нават калі б ты звярнулася да мяне — я абавязкова нешта прыдумаў бы. Не паверу, што ўсе адмовілі ў дапамозе.

Я раздражнёна зірнула на госця. Паспеў ператварыцца ў зануду.

— Значыць, я кепскі журналіст. І правільна зрабіла, што кінула не сваю справу.

Юрась зноў неяк дзіўна ўздыхнуў:

— Ну, добра, давай вернемся да Старавежску. Артыкул твой я памятаю. А вось — што туды не ўвайшло? Успомні, можа, нешта звязанае з той вежай, падалося дзіўным?

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)