Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 209
Перейти на страницу:

Як яна выжыла? Гэта неверагодна... Апошнія восем гадзінаў хуткасць карагода была такая шалёная, што не вытрымала б сэрца нават у дужага воя. А гэтае кволае дзяўчо...

— Што з намі здарылася?

Голас — як шамаценне сухой травы. Але — яна не толькі выжыла, яна пры розуме!

Бернацоні нахіліўся да дзяўчыны.

— Як цябе завуць?

— Анэта... Анэта Ляскевічанка.

— Хіба ты не танчыла разам з усімі?

Дзяўчына абхапіла галаву тонкімі рукамі, памаўчала.

— Я была ў карагодзе... Я думала, што памру... І не хацела паміраць. Мяне цягнулі... Я падала... А потым — вырвалася.

— Што вярнула цябе да свядомасці?

Анэта апусціла галаву, залатыя валасы ўпалі на калені.

— Не памятаю... Мне трэба да Богуша... Багуслава Радчыца... Ён мой жаніх...— зусім ціха прамовіла дзяўчына, і Бернацоні зразумеў, што яна можа страціць прытомнасць. Як добра, што варта нікога сюды не пускае. А пошасць у хуткім часе забярэ ўсіх, хто яшчэ можа задаць пытанні.

Унікальны выпадак! Ён мусіць вывучыць яго — дзеля навукі і... сусветнага парадку. Калі дзяўчына змагла выжыць у карагодзе смерці, вытрымае і доследы, якія даўно трэба было здзейсніць.

Бернацоні ўладна загадаў:

— Пакажы свае ногі. Не саромся, я лекар.

І ў пацверджанне дакрануўся да залатога ланцуга. Анэта, памарудзіўшы, прыўзняла край сукні... Так, хадзіць гэтая дзяўчына не зможа яшчэ з месяц... Але калекай не застанецца. Выдатна...

— Я дапамагу табе.

Бернацоні накінуў на дзяўчыну свой плашч і падхапіў яе на рукі. Ніхто не бачыў, як ён зайшоў у вежу.

Я неўразумела глядзела проста перад сабой, на сцяну, абклееную белымі ў тонкую брунатную палоску шпалерамі (каб гэта была мая кватэра, я паклеіла б проста белыя)... Заснула за пісьмовым сталом! Непрыстойна прыгожы эпізод для пісьменніцкай біяграфіі. Толькі я не прэтэндую на званне пісьменніка. Журналіст цягнецца да літаратуры, як архітэктар да выяўленчага мастацтва... Вечная няздзейсненасць ды незнішчальная вера, што табе дадзеныя крылы, толькі чамусьці не распростваюцца... Званок у дзверы, які мяне, відаць, і пабудзіў, не змаўкаў. Я пайшла адчыняць, кінуўшы па дарозе сярдзіты погляд на гравюру, якая спрыяла маім начным жахам.

Зірнула праз дзвярное вочка... На пляцоўцы стаяў Юрась.

За нейкі ашмётак хвілі я паспела пераканаць сябе, што выглядаю цалкам спакойна, прычасацца і спырснуцца рэшткамі французскай парфумы.

Юрась, у адрозненне ад мяне, не падумаў пра знешні выгляд. Твар змучаны, вочы пачырванелыя, у тым жа швэдары, у якім я бачыла яго на кірмашы. Такі... звычайны мужчына. І чым ён калісьці мяне прывабіў?

— Можна зайсці?

Я моўчкі адышлася ўглыб калідору. Юрась павольна ступіў цераз парог... І ў мяне з’явілася адчуванне, што аб нябачную ракавінку, у якую схавалася маё жыццё, стукнуў каменьчык. Я ледзь не закрычала: «Што табе тут трэба?»

Былы муж абвёў вачыма небагаты пакой, адрывістым жэстам прыгладзіў стрыжаныя, але ўсё гэтак жа непаслухмяныя валасы (ага, таксама бянтэжыцца!), яшчэ больш збянтэжыўся, калі заўважыў у куце скураныя пантофлі майго апошняга бойфрэнда, дакладней, чарговага няздзейсненага Вялікага Кахання.

— Прабач, што патурбаваў... Ды яшчэ так рана... Але ты ведаеш, што ўчора здарылася.

— Ты... пра смерць Аркадзя? Жах... А ад чаго ён памёр?

Юрась пільна зірнуў на мяне.

— А табе хіба ніхто не сказаў?

— Не... Выглядаў здаровым. Можа, аварыя?

Мужчына, у якога ператварыўся мой колішні знаёмы юнак, адмоўна пакруціў галавой.

— Яго забілі.

— Што?!! — той Юрась мог падобным чынам пажартаваць.

— Забілі, калі вяртаўся дадому. У пад’ездзе,— цярпліва патлумачыў гэты Юрась.— Застрэлілі.

Мне зрабілася млосна. Мой маленькі, спакойны, няяркі свет распаўзаўся, як сатлелы сувой.

— Чакай, я ж яму ўчора званіла... Гаварыла з сакратаром...

Дамагурскі нявесела засмяяўся:

— Які сакратар... З табой размаўляў следчы. А я ў гэты час сядзеў у куце пакою ў якасці сведкі. Мы ж з Аркадзем разам вярталіся. Хачу спытаць у цябе пра тое-сёе...

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)