Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 66
Перейти на страницу:

На дзіва падобныя нацысцкім «нардычным» фантазіям пошукі старажытных вытокаў сваей ідэалогіі ў тэарэтыкаў РНЕ: «Главным символом РНЕ является Звезда Богородицы с помещённой внутри её вращающейся свастикой, Это — символ наиболее соответствующий Русскому Национальному Архетипу».

Такім чынам, гранічна негатыўны нацыналізм разам з ідэалогіяй сусветнага панавання асобнай, арыйскай расы — гэт і ёсць поўны фашызм. Імкненне да сусветнага панавання, нацыянальны імперыялізм — істотныя рысы фашызму любой нацыянальнай афарбоўкі. Таму сёння ўяўляецца вельмі небяспечным фармаванне масавага імперскага сіндрому не толькі РНЕ, але і іншымі, колькасна больш моцнымі і ўплывовымі партыямі — КПРФ, ЛДПР і іншымі.

Лідэр адной з самых уплывовых партый Расіі — КПРФ — Г. Зюганаў адкрыта аб’вясціў аб адраджэнні старой формулы Д. Хамякова «Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць». На яго думку, у гэтай формуле заключана паслядоўнае станаўленне трох галоўных пачаткаў імперскай дзяржаўнасці: рымскае права, хрысціянскае адзінства і народнае адзінства ў Русі-Расіі. Даводзіцца толькі здзіўляцца насколькі моцна перафарбаваліся сучасныя расійскія камуністы, што і ў Хрыста паверылі, марачы аб былой імперыі.

Імперская хвароба яшчэ ў большай ступені прысутнічае ў ідэалогаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР), якую рэгулярна агучвае Уладзімір Жырыноўскі. У сваёй кнізе «Последний бросок на Юг» У. Жырыноўскі не толькі аб’ядноўвае ўсіх славян пад агульнай страхой рускага народа, а прасоўвае межы Расіі аж да Індыйскага акіяна. «Сделать ещё рывок, небольшой рывок на юг, чтобы туда спустились ширококолейные русские железные дороги и поезда — Москва — Дели, Москва — Кабул, Москва — берег Индийского океана, Москва — Тегеран…».

Што гэта, як не адкрыты заклік да новай імперскай каланізацыі, генацыду. Менавіта такі «рывок» збіраўся рабіць і Адольф Гітлер, каб вызваліць савецкія народы ад камунізму, а астатнія ад дэмакратычнага «загнівання».

Такім чынам славянафільства непазбежна прыводзіць да вялікадзяржаўнага шавінізма, які, фактычна. з’яўлеецца усходнім варыянтам фашызму. А яшчэ сто год назад У. Салаўёў папярэджваў, што зыход славянафільства — дэградацыя і выраджэнне («Славянофильство и его вырождение»). Ён сканструяваў нават формулу, якую А. Янаў назваў лесвіцай Салаўёва: пакланенне народнай дабрадзейнасці — пакланенне народнай сіле — пакланенне народнаму дзікунству. Гэта тры ўніз зыходзячыя ступені псеўдапатрыятызму. Гэта шлях антыэвалюцыі, шлях унікуды.

Падагульняючы сказанае, трэба адзначыць наступнае: фашызм асноўваецца не на эвалюцыйнай тэорыі развіцця грамадства, крышталізацыі векавых традыцый народа, умацаванні нацыянальнай свядомасці, як гэта робіць нацыяналізм. Фашызм падпарадкоўвае нацыю містычным ідэям накшталт «чыстаты» і тым самым прыніжае нацыю. У гэтым яго карэнная розніца ад нацыяналізму, які накіраваны на развіццё нацыі, на выяўленне лепшых адметных рыс кожнага, самага маленькага народа. Можна сказаць, што нацыяналізм — гэта прынцып дэмакратыі (роўнасці), размеркаваны сярод нацый, а фашызм — аўтарытарызм сярод нацый па аналогіі з суб’ектамі ў асяроддзі асобнай нацыі-дзяржавы.

Такім чынам, нацыяналізм і фашызм — гэта не тоесныя, і, нават, не роднасныя, а па сутнасці процілеглыя з’явы і паняцці. Нашы высновы вельмі блізкія да вывадаў вядомага філосафа і палітолага ХХ стагоддзя Э. Сміта, які піша: «…фашызм і нацызм прадстаўляюць сабой альтэрнатыву і выклік нацыяналістычнаму еўрапейскаму і сусветнаму бачанню развіцця, а не працяг яго».

Уступаючы ў трэцяе тысячагоддзе пасля Ражджаства Хрыстовага, трэба выразна ўсведамляць рэальнасць існавання істотна розных з’яў, звязаных з паняццем нацыі.

Па-першае, гэта класічны, чысты нацыяналізм, пра які мы вялі гаворку з самага пачатку. З ім звязаны такія высокія пачуцці, як патрыятызм, хрысціянская любоў да свайго народа і наогул прагрэс і будучыня народаў.

Па-другое. Існуюць і крайнія, негатыўныя формы нацыяналізму, якія звязаны з неапраўданымі вераваннямі ў абранасць, ці выключнасць сваёй нацыі. Гэта мы бачым, на прыкладзе «богаабранага» яўрэйскага народа і славянафілаў часоў расійскага імперыялізму. Гэтыя формы нацыяналізму яшчэ не прадстаўляюць фенамена фашызму, але пры пэўных умовах могуць перайсці ў яго.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)