Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 66
Перейти на страницу:

З распадам СССР і Югаславіі ўзнік новы від нацыяналізму — посткамуністычны, які розніцца ад нацыяналізму папярэдняга перыяду. Ён характарызуецца тым, што краіна, якая нядаўна яшчэ была камуністычнай прымае палітычны курс і ідэалогію здольныя забяспечыць нацыянальныя інтарэсы гэтай краіны. У гэтых краінах нацыю мабілізуе так званы мабілізацыйны агент — нацынальная эліта. Сучасны нацыяналізм ёсць прадукт мадэрнізацыі, усеагульнай адукацыі, а тасама свядомага маніпулявання масамі праз гэтую эліту.

І падкрэслім самую вызначальную рысу нацыяналізму ў посткамуністычных краінах: нацыяналізм у гэтых краінах — сінонім дэцэнтралізацыі і дэмакратыі.

2.5. Сучасная палітра ідэалогій, месца нацыянальнай ідэі і нацыяналізму ў ёй. Суадносіны паміж ідэалогіямі і партыямі

Гістарычна (з часоў французскай рэвалюцыі 1789 г.) склалася так, што партыі, якія выступалі за радыкальныя палітычныя змены назваліся «левымі», а тыя, што выступалі за захаванне існуючага становішча — «правымі». Таму партыі сацыял-дэмакратычнага і камуністычнага накірунку пачатку ХХ стагоддзя, якія змагаліся за рашучую змену рэжыму і нават за рэвалюцыю, атрымалі назву «левых». Кансерватары, якія выступаюць за захаванне традыцый, мовы і культуры і не імкнуцца да радыкальных зменаў у існуючым грамадстве, належаць да правага крыла партый. Лібералы ж абыякава ставяцца да традыцыяналізму, але, тым не менш, таксама лічацца правымі, гэта абумоўлена тым, што яны стаяць за свабодную, рынкавую эканоміку, адмаўляюць дзяржаўнае кіраванне эканомічнымі працэсамі, а апошні тэзіс (дзяржайнае кіраванне) — стрыжань сацыялістычнай (левай) ідэалогіі. А раз антыпод «левага», значыць — «правы».

У наш час розніца паміж левымі і правымі ідэалогімі істотна змянілася. Сацыял-дэмакраты пачалі выступаць за шматукладную эканоміку і, фактычна, пачалі зыходзіць з левага флангу. Лібералы наадварот пачалі ўводзіць элементы дзяржаўнага кіравання ў эканоміцы — а гэта ўжо ўхіл у левы бок. З другога боку партыі, якія выступаюць за істотныя змены рэжыму ў наш час не сацыялістычнага накірунку, а наадварот — іх апаненты: ліберальныя, нацыянальныя і іншыя, — тыя, што лічацца правымі партыямі.

Пасля распаду СССР утварылася шмат партый ліберальнага, нацыянальна-дэмакратычнага, сацыял-дэмакратычнага накірункаў, што процістаялі камуністычным партыям рэспублік былога СССР, і тое, што яны выступалі за змены рэжыму, таксама ставіць іх на правы фланг. Хаця, ідучы за логікай першапачатковага з’яўлення разлядваемай тэрміналагіі, усе згаданыя партыі можна было б залічыць да «левых» (бо яны за змены), а застыўшую ў сваім развіцці кампартыю — да «правай».

Такім чынам, сучасная класіфікацыя ідэалогій не зводзіцца да лінейнага прынцыпу мінулага ХІХ стагоддзя. Неабходна ўлічваць розныя фактары: характар эканомікі, характар рэжыму, адносіны да нацыянальнай ідэі і іншыя.

Мы паспрабуем абмежавацца толькі трымя прыведзенымі фактарамі і адлюстраваць суадносіны паміж дактрынамі з дапамогай геаметрычных пабудаванняў. Тры фактары (тры зменныя) патрабуюць для разгляду іх функцыянальнай залежнасці трохмернай прасторы. Аднак улічваючы цяжкасці адлюстравання трохмернай прасторы на плоскасці, разгледзім паасобку дзве схемы двухфактарных залежнасцяў: а) характар эканомікі — характар рэжыму і б) характар эканомікі — адносіны да нацыянальнай ідэі.

Першы варыянт класіфікацыі прадстаўлены ніжэй на схеме 5:

Тлумачэнне

На схеме 5 у плоскасці васей X — Y, дзе Х — вось фактара свабоды эканамікі, Y — вось фактара свабоды асобы, фігуры 1-11 адлюстроўваюць асноўныя палітычныя ідэалогіі Еўропы.

Х + Ґ — бясконца вялікае значэнне свабоды эканомікі — рынкавая эканоміка, займае самую правую пазіцыю на схеме (супадае з сучасным азначэннем правай ідэалогіі).

Х — Ґ — скрайняя левая пазіцыя. Яна адпавядае эканоміцы цалкам кантралюемай дзяржавай.

Вось Y адпавядае ступені абмежаванасці свабоды асобы. Y +Ґ (верх восі Y) — аўтарытарны рэжым. Y-Ґ (ніжняя частка восі Y) — індывідуалізм, прыярытэт асобы чалавека над дзяржавай і іншымі грамадскімі групамі і класамі.

Фігуры пранумераваныя лічбамі 1 — 11 адпавядаюць асноўным палітычным ідэалогіям сучаснасці.

Пад нумерам 1 намалёваны эліпс (авал), які азначае самую цэнтрысцкую (бо яна па цэнтры як восі Х, так і восі Y) ідэалогію — нацыяналізм. Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з усімі іншымі ідэалогііямі (акрамя лібералізму) — сегменты 8, 10, 11. (Адносна паняцця ліберальны нацыяналізм мы будзем гаварыць асобна, бо ён не укладваецца у гэтую схему).

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)