Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 66
Перейти на страницу:

Зразумела, што пры такіх неспрыяльных умовах не магло быць і гаворкі аб навуковым вывучэнні такой з’явы, як нацыяналізм. І на шмат гадоў — ад часоў рускіх філосафаў пачатку ХХ ст. да 90-х гадоў — даследаванне праблем нацыяналізму, фактычна звялося да нуля. На Захадзе і ў ЗША у вывучэнні нацяналізму не было такога вялікага перапынку, як у былым СССР. У шэрагу гэтых краін касмапалітызм мірна суіснаваў побач з нацыяналізмам, а масавае самавызначэнне нацый і з’яўленне новых дзяржаў у канцы ХХ стагоддзя вызначыла паразу касмапалітызму і паклала канец тэорыі зліцця нацый.

Камуністычная ідэалогія — марксізм-ленінізм, што панавала ў СССР амаль усё ХХ стагоддзе, не на голым месцы вызначыла нацыяналізм як адмоўную з’яву, як імкненне адной нацыі навязаць свае парадкі другой. Яшчэ ў эпоху росквіту рэлігійна-філасофскай думкі ў Расійскай імперыі ідэолагі імперскай палітыкі (шавінізму) распрацавалі тэорыю гегемона рускага народу і ўвялі ў афіцыйны ўжытак слова «нацыяналізм» і «нацыянальны рух» для абазначэння тых нацыянальна-вызваленчых рухаў, што ўзніклі на тэрыторыі вялізнай дзяржавы. Да такіх актаў належыць і беларуска-польскае паўстанне 1861–1862 гадоў, каўказскія вызваленчыя рухі і і ншыя. Неабходна яшчэ раз падкрэсліць: стаўленне да нацыяналізму як да крайне радыкальнай і антыгуманнай ідэалогіі узнікла не адразу і не ў апошні час — яно мае векавую гісторыю і таму так трывала трымаецца і ў наш час.

Аднак нельга і адмаўляць тое, што некаторыя формы нацыяналізму пры пэўных умовах могуць перайсці ў іншую якасць, якая нагадвае фашызм і нават пераходзіць у яго. Гісторыі вядомы такія выпадкі.

Нацыяналізм, які перасягнуў межы, вызначаныя пунтам 8 фармуліроўкі Б. Штэйнера, прыведзенай вышэй, у выпадку замены толькі аднаго гэтага пункта фразай: «8. Нацыяналізм — варожасць і пагарда да іншых нацый» — становіцца фашызмам. Такі нацыяналізм называюць таксама крайнім, альбо негатыўным нацыяналізмам.

Класік тэорыі нацыяналізму М. Бярдзяеў бачыў небяспеку такой формы нацыяналізму. У ягоных творах разглядваеецца варыянт крайняга нацыяналізму, які атрымаў назву — «месіянскі нацыяналаізм», ці проста — «месіянізм». М. Бердзяеў вызначае месіянізм, як з’яву, маючую вытокі ў рэлігіі, і які можна зразумець толькі ў містыцы.

Першым прыкладам месіянізма — яшчэ задоўга да надыходу эпохі нацыяналізма быў месіянізм яўрэйскага народа. На працягу многіх стагоддзяў да прышэсця Хрыста яўрэі былі богаабраным народам, які асэнсоўваў сваю выключнасць і не дапускаў іншых народаў да сябе. Хрысціянства паклала канец яўрэйскаму месіянізму і дало штуршок новаму мысленню, згодна з якім любы народ можа стаць народам-месіяй, калі асэнсуе сваё хрысціянскае прызначэнне. На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, у час, калі яшчэ і не адчуваліся будучыя фашысцкія «эксперыменты», Бердзяеў празорліва вылучыў асаблівасці германскага месіянізма. Ён пісаў, што германскі народ усведамляе сябе «не носьбітам Хрыстовага Духу, а носьбітам вышэйшай і адзінай духоўнай культуры. Германская раса — выбраная вышэйшая раса». Менавіта гэтыя тэзісы, разам з антыхрысціянствам Фрыдрыха Ніцшэ і сталі базавым звяном будучага нямецкага нацыянал-сацыялізму.

У пытаннях узаемаадносін паміж месіянізмам і «чыстым» нацыяналізмам М. Бердзяеў прытрымліваўся такой думкі: першы (месіянізм) належыць да асаблівага, духоўнага парадку. «Месіянізм адносіцца да нацыянальнага, як другое нараджэнне містыкаў адносіцца да першага прыроднага нараджэння». У творах М. Бердзяева гучыць вялікая вера ў месіянізм рускага народа і гэты месіянізм ён лічыць станоўчым нацыяналізмам, «вар’яцкім духоўна-творчым парываннем».

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)