Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смерць лесбіянкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смерць лесбіянкі

Электронная книга - «Смерць лесбіянкі». Краткое содержание книги:

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася.
Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41
Перейти на страницу:

— Драпежнік, — выцягнула цёця, паказваючы нам на струменьчык крыві, што цёк у таго з рота па шчацэ і спыніўся недзе на паўдарозе.

— Вось і ўсё, што нам засталося.

Ад удару цёці Віталь выпрастаўся і выцягся галавой аб манітор. Непраглынутая вінаградзінка вывалілася ў яго з рота. А побач — на ссунутых фатэлях за сталом — падхапілася лабарантка, ды ад нечаканасці зачапіла вялікую кітайскую вазу з журавамі. Ваза разбілася на тысячы маленькіх друзачак.

Як і другая версія цёці.

Частка сорак сёмая. Чын і яснасць

— І я падумала: чын і яснасць — а ці могуць яны наагул ісці побач? — скончыла цёця і задуменна паглядзела на тых, што сабраліся ў яе кабінеце пераднавагодняй раніцай: лабарантку Вольгу, аўтара дэтэктываў Віталя і нас з дзядзем.

Мы чакалі прафесарку, Міхала, цесляра, Караліну і Раду. І самога следчага, вядома, які нам прызначыў спатканне. Пакуль мы чакалі, у нас завязалася непрадбачаная шчырая размова пра дзіўнасць гэтых дзён канца году — часу, калі паэзія праточваецца ў жыццё, а жыццё — у паэзію.

Цёця ўжо паўраніцы гаварыла пра дыялогі з духамі — якія ў гэтыя дні, калі абнуляецца час, прачыняюць заслону — да цябе самога. Пра Льва Афрыканца і Ейтса. Пра Паўнда і Міцкевіча. “Гэта падорыць жаданую яснасць,” — нібыта абяцала яна нам, нібыта запрашала саўдзельнічаць у нейкім рытуале з духамі.

Дзядзя пярэчыў ёй: духам давярацца не варта — галодныя і злыя, яны могуць прагрысці сабе дзюры ў тваю рэчаіснасць. І тады ты ўжо нічога ясна не пабачыш і не памяняеш. Цябе ўжо амаль не застанецца — гаварыць праз цябе будуць яны. Куды больш цікава самому шаманіць і зачароўваць — ствараць поле, задаваць свае сістэмы каардынат, у якіх твае сэнсы пачнуць рыфмавацца. Выносіць паэзію у жыццё, па-за вершы. Як гэтага хацеў позні Міцкевіч. А гэта і ёсць сапраўдная паэзія. Яна дазволіць табе ўбіцца ў жаданы чын. Для гэтага трэба больш адвагі — бо гэта самастойная паэзія. Хай сабе і менш ясная. Узгадай Юхнаўца.

— Разенкрэйцэры супраць спірытаў, — усміхнуўся Віталь. — А ты на чыім баку? — паглядзеў ён на Вольгу, хітра прымружыўшы вока.

— Як усякая кабета, я на баку тых, хто давярае духам. А да чыну ўзбівацца — гэта справа мужчын. Мы, жанчыны, і так нясем чын у сабе і заўжды гатовыя на подзвіг.

— Гатовыя, — пагадзілася я. — Тым больш што, памойму, злых духаў не бывае. Бываюць толькі несупакоеныя.

За сцяной у гэты момант нешта зарыпела.

Спачатку мяне апанаваў амаль містычны жах, але я тут жа прыгадала пра старую. Учора, вырваўшыся з яе ліпкіх абдымкаў, я пабегла ратаваць Караліну, пакінуўшы спадарыню Веру ў цёмных закутках старога полацкага лазу, а выхад намёртва зачыніла з дапамогай езуіцкага механізму. Не верачы да канца ў рэальнасць учорашніх падзей, я не наважвалася ні на які крок — так і працягвала моўчкі сядзець, уталопіўшыся ў навагоднюю ялінку ля стала цёці.

Частка сорак восьмая. Нап’емся — і знойдзем злачынцу

Ялінка памарочліва пахла ігліцай. Імбірныя кексы, пра якія цёця загадзя падбала, кава, сэрцы з пап’е-машэ на жывой ялінцы — усё гэта прымушала забыцца на замураваную старую, праклёны і прароцтвы мінулага году. І нагадвала іншыя ранкі перад новым годам: яблыкі, гарэхі, свечы, зіхатлівыя ланцугі на галінках, залатыя шары…

— Чыста як у вашай украінскай рэстарацыі, — паглядзела я на дзядзю.

— Якой рэстарацыі? — не зразумеў ён.

— «Украінская хата». Ну, той, дзе вісяць гравюры шаснаццатага стагоддзя, а на ўваходзе прывязаны пан філосаф — каб не ўцёк, — радасна ўдакладніла я.

— Няма ў Полацку такой рэстарацыі.

— Як жа няма? Адразу налева за ювелірнай майстэрняй.

— Там ужо некалькі год стаіць мая ўлюбёная кнайпа “Закон Гука”, — дзядзя насцярожана паглядзеў на мяне. А я падумала: куды ж вадзіла мяне цёця ўчора?

Як быццам пачуўшы мае думкі, Віталь спытаў:

— А вам не страшна, што калі давесці гэту думку да канца — уцелясніць паэзію чыну ў сваім жыцці — то з яго назаўжды прападзе невымоўнае?

— Не страшна. Страшна не прайсці свой подзвіг наскрозь і перажыць веліч. І застацца ў абдымках духаў — мацнейшых за цябе.

Апошнія словы прагучалі так урачыста, што ўсе сцішыліся — і ў гэты момант мы ўсе пачулі варушэнні з-за сцяны: на гэты раз замураваная кабета не цырымонілася і грукала ў сцяну з усяе моцы.

— Што гэта? — прысела разгубленая Вольга. Замест таго, каб прызнацца, я чамусьці ўпарта маўчу. Я не прызнаюся не толькі таму, што баюся помсты спадарыні Веры. Я маўчу ў нейкай хваравітай асалодзе, бо гэты патайбочны грукат дадае чагосьці невыносна-страшнага — і ў той жа час жаданага — нашай апошняй сустрэчы ў старым годзе.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)