Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смерць лесбіянкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смерць лесбіянкі

Электронная книга - «Смерць лесбіянкі». Краткое содержание книги:

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася.
Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 41
Перейти на страницу:

Хто такі Ён — я не ведала. Дакладней, ведала вельмі добра, але што сэнсу? Веда сама па сабе — некаштоўная. Я адчувала, што нарэшце патрапіла туды, дзе ўсё пачалося. Дзе ўсё мае сэнс. Туды, адкуль усё, што было, выглядае недарэмным.

І яшчэ я ведала, што вось Ён, з усімі сваімі рукамілістамі, ззяннем і знітаванасцю — перада мной, але не ўсё так проста. Я адчувала спінай — за мной сочыць Яна. І Яе было вельмі шмат.

Я адчувала спінай Яе памарочлівую вабу — і, як алені ў дрыгве, — рахмана цягнулася да яе цеплыні. Толькі ў апошняе імгненне — ужо абняўшы Яе — я павярнулася да дрэва і паспела спытаць: а што ў вас там?

— Туды нікому нельга, — суцешыла Яна сваёй шырокай сакавітай усмешкай.

— Нікому, — пагадзіўся Ён спакойным блізкім голасам. — Толькі тым, хто сам сабе дазваляе.

І працягнуў мне галінку. Я не вагаючыся паклала далонь у адзін з самых шырокіх лістоў на гэтай галінцы — і адчула ў тое самае імгненне, як незямная сіла ірванула мяне і вырвала да сябе.

Мая рука ўсё яшчэ адчувала поціск Яго далоні, калі Ён блізка і ласкава прашаптаў над маім тварам: “Прачынайся”.

Частка трыццаць восьмая. Падземныя сцэны, у якіх не ўсе сэнсы рыфмуюцца

Гэта быў Міхал, — зразумела я, калі расплюшчыла вочы і прыгледзелася да асветленага ліхтаром твара.

— Навошта ты віжаваў за мной? — ледзьве вымавіла я — ад незямнога рукання, згубленай вабы і знойдзенай раўнавагі перад вачыма ў мяне ўсё плыло.

Міхал адказаў не адразу — спачатку ён паднес ліхтар да майго твару. І зноў яго шэрыя вочы, здавалася, свідравалі мяне.

— Мы не дагаварылі. Пра вечнае пакаранне. Я хацеў дагаварыць. — І памаўчаўшы: — Ты ўпэўненая, што яго няма — там, пасля пераходу?

— Я ўпэўненая. Пасля пераходу мы патрапляем не ў пэўнае месца, лепшае ці горшае, — пачала я, апусціўшыся на зямлю, бо мне цяпер больш за ўсё на свеце хацелася суцішыць свае напятыя цягліцы. — Нас чакае час. І калі загадзя парупіцца і зрабіць гэты час дасканалым — то ў ім не будзе ні пекла ні нябёсаў у тым выглядзе, у якім мы іх уяўляем — нейкім канкрэтным месцам. А значыць, і вечнага пакарання не будзе — бо нас не будзе дзеля чаго караць. І галоўнае — дзе караць, таксама будзе няясна. Бо ў дасканалым часе з намі заўсёды будуць вобразы прыгажосці. Мы зможам імі абараніцца. Ці асланіцца. — І памаўчаўшы дадала: — З табой яны будуць дык дакладна.

— Адкуль ты пра гэта ведаеш?

— Сама прыдумала, — бясхітрасна схлусіла я. Хаця не зусім і схлусіла.

Міхал усміхнуўся — так, нібыта ён не мог мне паверыць, але і прызнавацца ў гэтым не хацеў. У гэты момант у яго дагарэла апошняя запалка.

Я адчула яго частае неглыбокае дыханне зусім побач са сваім вухам. Што цяпер будзе? — толькі і пранеслася ў мяне ў галаве. Гэта яна — абавязковая эратычная сцэна ўсякага дэтэктыва? — падумала я, і ўсярэдзіне стала пуста і холадна. І зноў захацелася есці. Ды толькі гэта не дэтэктыў — рашуча запратэставала я. Гэтыя тры дні, якія я пражывала ў Полацку, не могуць быць перагранымі і прачытанымі наноў. Яны сапраўдныя, а значыць — у іх сэнсы не абавязаныя рыфмавацца, сцэны — быць паслядоўнымі ў сваім накале жарсцяў, а канцоўка не будзе звязаная з пачаткам. У іх не будзе жанравых межаў. У гэтых днях усе падзеі матываваныя не вядомым мне патайбочным аўтарам. Вось толькі які жанр ён меў на ўвазе, калі прыдумляў развязку?

На гэта адказаць сабе я не паспела — нехта гучна ўдарыў Міхала па галаве, Міхал спачатку асунуўся на калені, а пасля і зусім упаў ніц. Я ўглядалася ў цемру — і бачыла там толькі абрысы пачвары.

Калі пачвара засмяялася — павольна ўзбіваючыся ў высокія раскацістыя ноткі, я пазнала: гэта была звар’яцелая прафесарка.

Частка трыццаць дзявятая. Вайна густаў

Калі вочы прызвычаіліся да цемры і я дацягнулася да шыі Міхала, я адчула — венка на яго шыі пульсавала: ён быў жывы.

Прафесарка гладзіла мокрымі ці то ад слёз, ці то ад каньяка рукамі яго гарачыя шчокі, валасы. І гаварыла яшчэ больш няўцямна пра тое, што гэта прыйшла яна — вайна густаў. Вайна, якую яна чакала ўсё жыццё. І Міхал — герой гэтай вайны.

— Але чаму тады вы не даяцё яму давесці гэтую вайну да канца? — зразумела нарэшце я.

— Таму што вайну нельга даводзіць да канца. Я чакала яе. Гэтую вайну. Яшчэ тады, — махнула прафесарка галавой кудысьці назад. — І баялася. Я не ведала — якое месца заняла б я ў гэтай вайне. Але гэтае дзяўчо — з выпрастанай рукой. Лесбіянка. Гэты дакор у яе руцэ. Ты чуеш? — трэсла яна за каўнер Міхала. Але лёганька трэсла, бо ўжо была моцна п’яная.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)