Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 85
Перейти на страницу:
Звярынец — загарад казіны — Ўсё гэта — панскія забавы. І сам звярынец быў цікавы: Высокі, зложаны з бярвення І такі моцны — на здзіўленне! Каб воўк да коз не мог дабрацца Ні праз той верх, ні падкапацца — Не ўсунеш пальца там нідзе ты. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу. Займаў ён цэлую разлогу: І лес, і луг, і часць крыніцы. Улетку ў ім растуць суніцы, Іх хлопцы бралі колькі шапак. У ельняку з яловых лапак Стаіць салаш, як тая хата. Раней тут коз было багата, Крыху наўперад, не ў іх часе, Ды тая плойма ўся звялася, Так перадохла яна марна; Цяпер жа ёсць тут толькі сарна Ды даніель, казёл адзіны, А рогі тыя, як галіны, Адно здарэнне аб казле тым, Што мела месца прошлым летам, Апавядалі хлопцы Яську, Як найцікавейшую казку.
А гэта справа так была. Каня ў кампанію казла Пускалі нанач у звярынец. І вось які казёл злачынец: З канём знаёміцца, сябруе, Так след у след і спацыруе, І разам ходзяць, і гуляюць, І разам ночы каратаюць — Ну, словам, сталі дружакамі. Ад дружбы к гульням пераходзяць, Ды тыя гульні часта шкодзяць: Казёл каня штурхець рагамі! Штурхель быў нагла-нечаканы, І ў жываце каня — тры раны!
Ідзе-цячэ ў хлапцоў размова — І Яська зрэдка ўставіць слова, Пра сёе-тое распытае — Размова ладная, жывая! Страхоў такіх тут наказалі, Што ў Яські коленкі дрыжалі, І нізавошта па вячэры Не смеў ён выйсці вон за дзверы; А перад тым, як спаць лажыцца, Ён мусіў к хлопцам паддабрыцца, І хлопцы цёмнаю парою Ішлі на двор з ім грамадою І там стаялі, не йшлі ў хату, Пакуль з натурай меў расплату. Затым у запек шлі і спалі, Туды ж і Яську яны бралі, Ён у сярэдзіне лажыўся, Ляжаў маўчком, не варушыўся, Абы не легчы толькі з краю: — Бо я з вас коўдру пасцягаю. Якое ж будзе вам тут спанне? — Казаў наш Яська ў апраўданне.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)