Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мяжа па даляглядзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяжа па даляглядзе

Электронная книга - «Мяжа па даляглядзе». Краткое содержание книги:

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»... 
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 60
Перейти на страницу:

У адказ пачулася:

— Угу.

Сак адразу ж і выйшаў, у руцэ ён сціскаў бутэльку віна. Ускудлачаныя валасы надавалі твару жахлівы выраз. Як і абяцаў, бутэльку ён паставіў нам на стол. Адкасаў нагавіцы. Ледзь дачакаўшыся канца гульні, ён прапанаваў:

— Ведаеце што, пакуль Вадзімір прывядзе сябе да ладу, разыдземся па пакоях. Каму што: жанчынам зрабіць учасанне, каму проста адпачыць. Праз паўгадзіны збяромся тут, за сталом, і распачнём свята.

Мікола перапыніў мяне ў дзвярах:

— Пачакай, застанься, давай мы з табой падарунак Даўгалевічу падрыхтуем — песню. Я ж добра спяваю, а ты ўмееш на фартэпіяна граць,— ён зачыніў дзверы на калідор, мы засталіся з ім удвух.

Я даволі хутка разабраўся, што да чаго ў фісгармоніі, гучала яна ўрачыста, не раўнуючы, як арган у касцёле. Ды і Сак меў добры голас. Я граў, а ён спяваў амаль без супынку. Мяне толькі здзіўляла, як ён мог абыходзіцца столькі часу без цыгарэт. Я ж калі паліў, то граў адной рукой. І час ад часу здзьмухваў попел з жаўтаватай касцяной клавіятуры.

Нехта праходзіў за дзвярыма, чуліся галасы, крокі. Але музыка заглушала іх сэнс і прыналежнасць. Мне заўсёды было раней цяжка размаўляць з Сакам. Мы заўсёды пачыналі падначваць адзін аднаго, нарэшце сварыліся. А тут, у музыцы, мы выдатна разумеліся, адчувалі агульную канструкцыю песні. Паступова, адзін за адным пачалі падыходзіць: спачатку Кяльміцкас, потым Гражына з Тэрэзай, за імі прыйшоў Маршанскі. Яны сядзелі і слухалі. Мяне толькі ўвесь час раздражняла, што Маршанскі адбівае такт.

Нарэшце Сак спыніў песню і азірнуўся:

— Чакайце, а Вадзімір што, яшчэ не пераапрануўся?

— У кабінеце яго няма, там дзверы адчыненыя,— сказала Гражына і паправіла рэмень ад торбачкі.

— Відаць, заснуў у лазні,— Кяльміцкас паглядзеў на гадзіннік,— паўгадзіны ўжо спіць.

Маршанскі зацята маўчаў.

— Пайду пабуджу, час за стол сядаць,— Эдмундас накіраваўся ў лазню.

З хвіліну яго не было, і раптам пачуўся крык:

— Сюды! Сюды! Ён нежывы! Забілі!

Я нават не зразумеў, як паспеў выскачыць на калідор і як апынуўся ў лазні. За сталом быў нябожчык — дзядзька Вадзімір. Ён прыхінуўся да сцяны, нежывыя вочы нерухома глядзелі ў столь, на грудзях з нажавой раны скрозь белую прасціну праступіла і ўжо спяклася кроў.

Я адчуваў за спінай прысутнасць другіх гасцей.

— Глядзіце!— раптам крыкнуў Кяльміцкас.— Паляўнічы нож у басейне! Той, што знік.

— У басейне? — Сак выпусціў нябожчыкаву руку і азірнуўся.

Запала маўчанне. Я зачаравана глядзеў на гостры, нават з выгляду паляўнічы нож, які ляжаў на дне басейна, і фізічна адчуваў, як лёгка ён можа ўвайсці ў цела.

Першым ачомаўся Сак. Ён рэзка выпрастаўся і агледзеў прысутных. У ягоных вачах дрыжалі слёзы.

— Каго няма? — закрычаў ён. — Каго няма? Зірні, Марцін.

Я азірнуўся — не было Гражыны. Сак адсунуў Маршанскага і ў два скачкі дасягнуў сходаў на мансарду. Я кінуўся за ім. На падлозе перад кабінетам змяілася баа.

Дзверы ў Даўгалевічаў кабінет былі адчынены. Перад сакрэтнікам стаяла Гражына. Маленькую, перапэцканую тушшу для век насоўку яна прыціскала да вачэй. Упершыню я бачыў яе без баа і торбачкі. Усе шуфляды стаялі на падлозе, начынне акуратным стосам ляжала побач. Ампірныя абрысы секрэтэра ў строга геаметрычных правалах-пустках глядзеліся недарэчна.

— Што ты тут робіш? — Сак падскочыў, схапіў Гражыну за руку. Маленькая насоўка ўпала на падлогу.

— Пусці! — Гражына тарганулася, але трымаў Мікола моцна.

— Пусці,— няголасна сказаў я,— што ты да яе маеш?

Сак завагаўся, але расціснуў пальцы.

— Што ты тут рабіла? У паперах чаго шукала?

Гражына раптам прыціснулася да сцяны і расплакалася.

Яна намагалася нешта сказаць, але плач нішчыў словы.

— Дзённік дзе?! — знянацку крыкнуў Сак. — Дзённік дзядзькі Вадзіміра! Па яго прыйшла? — і зноў падскочыў да Гражыны.

— Яго... — але новы прыступ плачу прымусіў Гражыну затрымаць дыханне. Яна з усяе сілы адштурхнула Сака і забілася ў кут.

— Адчапіся,— я крануў яго за плячо,— хай дзяўчына супакоіцца.

— А, і гэты туды ж, абараніць надумаўся. А хто яна такая — ты ведаеш? Ты ж яе сюды прыцягнуў. Цяпер за яе і адказвай. Што ей тут трэба? Мо гэта яна забіла, а зараз прыйшла дзённік знішчыць? Бо нешта ж перад згубай дзядзька Вадзімір туды запісаў. Не проста ж так яму нож усадзілі. Талент, ведаеш, колькі людзей ненавідзіць. Нічога, я з імі яшчэ разбяруся.

— Ты што, усур'ёз? Яна магла забіць?

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 60
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)